2. (пачацьрухацца) lósfahren*аддз.vi (s), sich in Bewégung sétzen;
едзь! fahr los!;
3.разм. (саслізнуць) ábgleiten*vi (s), ábrutschen vi (s)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
вы́праміцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.
1. Тое, што і выпрастацца (у 1 знач.). Дык выпрамся ж трошку, ды жыва за сошку.Купала.Іваніха выпрамілася, уважліва агледзела чалавека — яго няголены.. твар.Лось.
2.Разм. Пайсці ў пэўным кірунку; накіравацца. Аднак не павярнуў чалавек ні дадому, ні ў раённы цэнтр, а выпраміўся проста на горад.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак., каго-што і чаго.
Прынесці, прывезці, даслаць куды‑н. Даставіць тавары ў магазін. Даставіць пасажыраў на вакзал. □ І кабан і воўк — каштоўны здабытак. З воўка можна злупіць [ш]куру, а кабана разабраць і даставіць дадому.Колас.Стала боязна не цемнаты — Весткі трэба даставіць у часць, І прайсці праз варожы тыл.Прануза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памясі́ць, ‑мяшу, ‑месіш, ‑месіць; зак.
1.што і чаго. Мясіць (у 1, 2 знач.) некаторы час. Памясіць цеста. □ Выязджаў [Русіновіч] раніцай, яшчэ поначы, і дадому дабраўся — таксама ўжо была ноч. Памясіць снегу давялося нямала.Дамашэвіч.
2.перан.; каго. Разм. Пабіць, аддубасіць. — [Віраўцы] ж цераз год залавілі Гарашуна аднаго і так памясілі, што той і памёр незадоўга.Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэйс, ‑а, м.
Паездка на якім‑н. транспарце па пэўным маршруце. Хутка вернецца машына І ў наступны пойдзе рэйс.Броўка.Рэйс выпаў далёкі, потым яшчэ пагрузка на месцы зацягнулася, дык [Якаў] вярнуўся дадому ўжо зусім позна.Кулакоўскі.Цяпер наперадзе толькі дарога, доўгая дарога, шмат гадзін ехаць. Міхась добра ведае, што такое дальнія рэйсы.Б. Стральцоў.
[Ад ням. Reise — паездка, падарожжа.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стрэ́цца, стрэ́нуся, стрэ́нешся, стрэ́нецца; зак.
Разм. Тое, што і сустрэцца. Часта бачу, Трывожная, у сне, Як праводзіць мяне ён Дадому. А не знаю, Ці прыйдзецца мне Стрэцца з другам сваім невядомым.Дзеружынскі.Ужо за парогам Цімошка азірнуўся, стрэўся вачыма з Зосяй.Хомчанка.Лепей з воўкам у лесе стрэцца, як на панскай печы грэцца.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзя́дзька, ‑і, м.
1. Бацькаў або матчын брат; цётчын муж. Не вярнуўся дадому і татаў брат, дзядзька Пятрусь.Брыль.
2. Дарослы мужчына наогул; зварот да старэйшага ўзростам мужчыны. Тры дзяўчынкі, адна меншая за другую, туліліся да маці, з непасрэднай дзіцячай цікаўнасцю зыркаючы вочкамі на незнаёмых дзядзькоў.Дадзіёмаў.У калідоры стаялі Міколавы аднавяскоўцы — дзядзька Лявон і цётка Тэкля.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незадаво́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Які не атрымаў задавальнення. Незадаволенае жаданне.
2. Які адчувае незадаволенасць чым‑н. Надзя заўважыла, што муж вярнуўся дадому нечым незадаволены, сярдзіты.Чарнышэвіч.Надзьмутыя і незадаволеныя, паліцэйскія падаліся на двор.М. Ткачоў.// Які выражае незадаволенасць. [Скрыпач] іграў, хоць скрыпкі амаль зусім не чуваць было за вулічным гоманам, і кідаў на пешаходаў незадаволеныя, зласлівыя погляды.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Высочваючы, дачакацца з’яўлення каго‑, чаго‑н.; падпільнаваць. [Грачова:] — Ноч спаць не буду, а падсцерагу... падсцерагу, як.. [хлопец] цябе дадому прывядзе. І раскажу, усё яму вылажу.Ракітны.А летам сын гуляў на волі, Хадзіў па лесе і па полі, І вось раз Насцю падсцярог.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́паратнік, ‑у, м.
Тое, што і папараць. Спелі ягады. За суніцамі — чарніцы, ад якіх аж чорна было між рослага папаратніку.Мележ.Перад світаннем Грысь зацягнуў у кусты лодку, прыкрыў яе зялёным веццем, папаратнікам, а сам пайшоў дадому.Кулакоўскі.Недалёка, у густым папаратніку, ён наткнуўся зноў на забітых.Сачанка.Любужскі бор сустракае густым здаровым пахам хвоі і папаратніку.Кандрусевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)