дадо́му

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
дадо́му - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дадо́му, прысл.

1. У сваю хату, кватэру; дамоў; на дом.

Пасля работы прыйшоў д.

Даць заданне д.

2. На радзіму, у родныя мясціны.

Прыехаць д. на пабыўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дадо́му нареч.

1. домо́й;

2. на́ дом;

даць зада́нне д. — дать зада́ние на́ дом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дадо́му, прысл.

У свой дом, у сваю хату, кватэру; дамоў. Дзяўчынка з маёвага лесу Пад поўдзень дадому прыйшла, Бярэма сінюткіх пралесак З дзялянкі лясной прынясла. Калачынскі. — А цяпер, садоўнікі, .. дадому, абедаць! — камандуе дзед Мірон. Даніленка. // На радзіму, у родныя мясціны. Прыехаць дадому на пабыўку. □ Са зваротам дадому Прывіталі суседзі. Броўка. // У свой двор, у гаспадарку. — Усялякі каменьчык з поля добры гаспадар цягне дадому, каб даць яму лад. Чорны. Хлопцы прыпынілі статак. Гнаць дадому было яшчэ рана. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дадо́му прысл. nach Huse, heim

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Дадо́ма

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Дадо́ма
Р. Дадо́мы
Д. Дадо́ме
В. Дадо́му
Т. Дадо́май
Дадо́маю
М. Дадо́ме

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

жанкі́, -но́к (разм.).

Жанчыны.

Пара, ж., дадому ісці!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагасці́цца, -гашчу́ся, -го́сцішся, -го́сціцца; зак. (разм.).

Уволю, многа пагасціць.

Нагасціўся, пара і дадому ехаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

домо́й нареч. дадо́му, даха́ты, дамо́ў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даха́ты, прысл.

Дадому, да сваёй сям’і; у родныя мясціны.

Ісці д.

На канікулы ехаць д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)