чалма́

(цюрк. calma)

мужчынскі галаўны ўбор у мусульман у выглядзе доўгага кавалка тканіны, абкручанага некалькі разоў вакол галавы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

vicious [ˈvɪʃəs] adj.

1. злы, зло́сны; з’е́длівы (пра словы)

2. распу́сны, зага́нны;

a vicious person распу́снік

3. infml мо́цны, жу́дасны;

a vicious mood жахлі́вы настро́й;

a vicious headache мо́цны галаўны́ боль

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Скукла́ць ‘з’есці, зжэрці’ (Нас.). Запазычанне з польск. skukłać ‘змяць; збіць, змардаваць’. Апошняе да kukłać < kukła, kukiełka ‘калач, рулет’ < лат. cucullus і cucullaгалаўны ўбор’ (Брукнер, 280). Іншага паходжання ску́кліць ‘нанізаць’ (паст., Сл. ПЗБ) ад ку́кла ‘звязка, нізка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АДЫНАМІ́Я (ад грэч. adynamia бяссілле),

амаль поўнае або поўнае спыненне рухальнай актыўнасці ў выніку парушэнняў нервова-мышачнага апарата; крайні выпадак гіпадынаміі. Узнікае пры захворваннях цэнтр. і перыферычнай нерв. сістэмы, рэзкім упадку сіл пры галаданні, вымушанай поўнай мышачнай бяздзейнасці (напр., пры ложкавым рэжыме хворага), цяжкіх інфекц. захворваннях, хранічнай інтаксікацыі. Вядзе да атрафіі мышцаў, дэтрэніраванасці сардэчна-лёгачнай сістэмы, пагаршэння дзейнасці ўнутр. органаў, дысгармоніі вышэйшых вегетатыўных цэнтраў. Пры гэтым узнікаюць расстройствы эмацыянальныя і паводзін, галаўны боль, парушаецца сон, зніжаюцца рэзервовыя магчымасці арганізма.

т. 1, с. 142

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫЯДЭ́МА (грэч. diadēma),

1) галаўная павязка стараж.-грэч. жрацоў.

2) Галаўны ўбор (лобная павязка з тканіны або металічны, расшыраны ў сярэдняй ч., абруч з аздобай) — сімвал улады ў старажытнасці і сярэдневякоўі. У Еўропе вядома з эпохі неаліту. На Беларусі знойдзены 2 Д. сярэднедняпроўскай культуры на могільніку Рудня-Шлягіна Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. (пляскатыя медныя пласціны, сагнутыя ў выглядзе абруча з завужанымі разамкнёнымі канцамі).

Медная дыядэма 22—14 ст. да н.э. з могільніка Рудня-Шлягіна Веткаўскага р-на.

т. 6, с. 308

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

przedni

1. пярэдні;

~a szyba — ветравое шкло;

2. вайск. перадавы, галаўны;

3. найвышэйшы (гатунак)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

silny

моцны; дужы, здаровы;

silny wiatr — моцны вецер;

silny ból głowy — моцны галаўны боль

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дыядэ́ма, ‑ы, ж.

1. Галаўная павязка грэчаскіх жрацоў, а таксама галаўны ўбор цароў у старажытнасці і ў сярэднія вякі.

2. Жаночае галаўное ўпрыгожанне з дарагіх камянёў у выглядзе невялікай кароны. На .. [князёўне] была дыядэма з сапраўдных брыльянтаў. Самуйлёнак. У чатырох пахаваннях былі сустрэты медныя дыядэмы — дарагія жаночыя упрыгожаны. Штыхаў.

[Грэч. diádēma.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

raging [ˈreɪdʒɪŋ] adj.

1. ве́льмі мо́цны (пра пачуцці або боль);

raging thirst нясце́рпная сма́га;

raging headache нясце́рпны галаўны́ боль;

raging jealousy лю́тая рэ́ўнасць

2. шалёны; раз’ю́шаны; неўтаймава́ны;

a raging sea раз’ю́шанае мо́ра

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

БРЫЛЬ, капялюш,

мужчынскі галаўны ўбор беларусаў. Плеценыя з саломы, мятліцы, лазы, чароту брылі насілі летам, валеныя, лямцавыя — у любую пару года. Разнастайнасцю прыёмаў пляцення, тонкасцю паверхневай структуры вызначаліся саламяныя брылі, якія плялі звычайна са сцяблоў жыта (у зубчыкі ці прама) і прашывалі суравымі ніткамі ці конскім воласам. Святочныя брылі паверх палёў абвязвалі каляровай тасьмой і ўпрыгожвалі штучнымі кветкамі. Валеныя, лямцавыя брылі формай і памерамі амаль не адрозніваліся ад саламяных, аднак аздабленне іх было больш сціплае.

Брылі: плецены з мятліцы (уверсе) і лямцавы.

т. 3, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)