дыяграма залежнасці паміж спектральным класам (т-рай паверхні) і абс. зорнай велічынёй (лагарыфмам свяцільнасці зоркі). Адкрыў Э.Герцшпрунг, даследаваў Г.Н.Рэсел. На дыяграме Герцшпрунга—Рэсела блізкія па фіз. уласцівасцях зоркі займаюць адасобленыя вобласці: галоўную паслядоўнасць зорак (вакол яе размяшчэння большасць вядомых зорак), паслядоўнасці звышгігантаў, яркіх і слабых гігантаў, субкарлікаў і белых карлікаў. Па месцы зоркі на дыяграме Герцшпрунга—Рэсела можна вызначыць яе ўзрост, стадыю эвалюцыі.
Герцшпрунга—Рэсела дыяграма для зорак плоскай складальнай Галактыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТАЛО́ГІЯ (ад грэч. pathos пакута, хвароба + ...логія),
навука, якая вывучае заканамернасці ўзнікнення, развіцця і вынікі хвароб; тэарэтычная аснова медыцыны. Дае магчымасць выявіць сутнасць хваробы; яе функцыян. і структурныя праявы, вызначыць прынцыпы прафілактыкі і лячэння. Найб. агульныя прычыны і заканамернасці паталаг. працэсаў (алергіі, атрафіі, гарачкі, дыстрафіі, запалення, некрозу, парушэнняў лімфа- і кровазвароту) вывучае агульная П., канкрэтныя хваробы — асобная П. Падзяляецца на паталагічную анатомію і паталагічную фізіялогію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁНАВІГАЦЫ́ЙНАЯ СІСТЭ́МА,
комплекс радыётэхнічных сродкаў для рашэння задач радыёнавігацыі. Найб. пашыраныя Р.с. рознасна-дальнамерныя (гіпербалічныя; дазваляюць вызначыць каардынаты па розніцы адлегласцей ад аб’екта да 2 пар наземных радыёстанцый, якія працуюць сінхронна) і вугламерна-дальнамерныя (палярныя; каардынаты вызначаюцца па адлегласцях да 2 наземных радыёстанцый, напр., радыёмаякоў). Існуюць таксама спадарожнікавыя Р.с. (напр., сістэмы другога пакалення GPS (НАВСТАР) у ЗША і ГЛОНАСС у Расіі). У параўнанні з астр., інерцыяльнымі навігацыйнымі сістэмамі вызначаюцца высокай дакладнасцю вымярэнняў, незалежнасцю паказанняў ад метэаралагічных умоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
wyznaczyć
зак.
1.вызначыць;
wyznaczyć odległość — вызначыць адлегласць;
2. прызначыць;
wyznaczyć kogo na stanowisko dyrektora — прызначыць каго на пасаду дырэктара;
wyznaczyć komu spotkanie — прызначыць каму сустрэчу
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
прыстраля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Пробнай стральбой вызначыць адлегласць да цэлі і ўстанавіць правільны прыцэл. — Прыстраляліся! — радасна паведаміў Мазураў. — Трэба ім перадаць, каб так і білі.Казлоў.Рускія артылерысты, прыстраляўшыся, пачалі біць па нямецкіх акопах.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размо́ва, -ы, мн. -ы, -мо́ў, ж.
1. Слоўны абмен з кім-н. звесткамі, думкамі; гутарка.
Завесці размову з сябрам.
Р. па тэлефоне.
2.мн. Чуткі, абгаворы, плёткі.
Пра хлопца хадзіла многа размоў па вёсцы.
3. Мова, гаворка, вымаўленне (разм.).
Па размове лёгка вызначыць, адкуль чалавек родам.
|| прым.размо́ўны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Размоўная інтанацыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КАН’ЮНКТУ́РА (позналац. conjunctura ад лац. conjungo звязваю, злучаю),
збег акалічнасцей, сітуацыя, стан рэчаў, здольныя паўплываць на зыход якой-н. справы. К. эканамічная — стан эканомікі, узровень эканам. актыўнасці, якія характарызуюцца рухам цэн, працэнтных ставак па дэпазітах і крэдытах, валютнага курсу, зарплаты, дывідэндаў, а таксама дынамікай вытворчасці і спажывання. Адлюстроўвае ўплыў не толькі эканам. фактараў, але і паліт., сац., тэхн., экалаг. і інш. Іх аналіз дазваляе своечасова выявіць адмоўныя ўплывы і тэндэнцыі, вызначыць іх прычыны і прыняць неабходныя меры па паляпшэнні К.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абслу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Вызначыць на слых стан унутраных органаў. Абслухаць хворага. □ Трэба ўсіх хворых уважна прыняць, Што папрыходзілі з розных бакоў, Добра абслухаць І кожнаму даць Ці мазі, Ці кропель, Ці парашкоў.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падлічы́ць, ‑лічу, ‑лічыш, ‑лічыць; зак.
Палічыўшы, вызначыць суму, колькасць каго‑, чаго‑н.; падвесці вынікі. Сільчанка ўстаў з-за стала, каб падлічыць узнятыя рукі.Мележ.Стоячы каля хаты, Канстанцін Міхайлавіч падлічыў, колькі год пасаджаным яго рукамі дрэвам.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)