КАЛЕНХІ́МА (ад грэч. kolla клей + enchyma літар. налітае, тут тканка),
адна з першасных механічных (апорных) тканак раслін. Паводле будовы падобная на асн. тканку (парэнхіму). Трапляецца пераважна ў першаснай кары маладых сцёблаў двухдольных раслін, павялічвае іх эластычнасць. Жывыя клеткі К. з ядром і хларафілавымі зярнятамі здольныя да ўтваральнай актыўнасці. Абалонкі значна патоўшчаныя, складаюцца з цэлюлозы і пекціну, не драўнеюць. Па месцах патаўшчэння абалонак клетак адрозніваюць К. вугалковую, пласціністую і рыхлую.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАГЕНЕ́З (ад грэч. kata уніз + ...генез),
кірунак эвалюцыі, які прыводзіць да агульнага недаразвіцця і спрашчэння будовы арганізма дадзенай групы. Звязаны з пераходам у спрошчанае экалагічнае асяроддзе (напр., сядзячы спосаб жыцця, паразітызм і інш.). Прыводзіць да агульнага зніжэння морфафізіял. арганізацыі, дэзінтэграцыі, дэгенерацыі і рэдукцыі некат. органаў і іх сістэм (катамарфоз). Абумоўлены экалагічнымі і генет. аспектамі рэгрэсіўнай эвалюцыі. Напр., групы, якія зведалі К.: абалоннікі, імшанкі, калаўроткі, падводныя кветкавыя расліны, тлі, чарвяцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТЛАВІ́НА,
адмоўная форма рэльефу акруглай ці слаба выцягнутай формы. Можа быць замкнёнай або адкрытай у адным ці двух процілеглых кірунках. Наземныя К. маюць памеры ад некалькіх метраў да дзесяткаў і соцень кіламетраў. Паводле паходжання і геал.будовы бываюць тэктанічныя, вулканічныя, эразійныя, ледавіковыя, карставыя, дэфляцыйныя і інш.; паводле марфалогіі — пласкадонныя, чашападобныя і інш.; па рэжыме сцёку — праточныя, сцёкавыя і бяссцёкавыя. Падводныя К. ўтвараюць найб. буйныя адмоўныя формы рэльефу — ложа акіяна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАЦЭФА́ЛІЯ (ад мікра... + грэч. kephalē галава),
малая велічыня чэрапа і галаўнога мозга пры адносна нармальных памерах іншых частак цела чалавека; загана развіцця. Суправаджаецца недаразвіццём і структурнымі парушэннямі будовывял. паўшар’яў, разумовай недаразвітасцю (гл.Алігафрэнія), затрымкай псіхічнага развіцця, мышачнай гіпатаніяй і інш. Бывае М. першасная (спадчынная) і другасная (пашкоджанні галаўнога мозга, напр., родавая траўма, запаленне і інш.). М. адрозніваюць ад гіпаплазіі галаўнога мозга (змяншэнне масы мозга без структурных парушэнняў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мікрато́м
(ад мікра- + гр. tome = рэзанне)
інструмент для атрымання тонкіх зрэзаў тканак жывёл і раслін для вывучэння іх будовы пад мікраскопам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
-адонт
(гр. odus, -ontos = зуб)
другая састаўная частка складаных слоў, што з’яўляюцца назвамі выкапнёвых жывёл, класіфікацыя якіх праводзіцца паводле будовы зубоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЛО́КІНГ-ГЕНЕРА́ТАР,
рэлаксацыйны генератар з глыбокай трансфарматарнай адваротнай сувяззю. Выпрацоўвае імпульсы малой працягласці, якія паўтараюцца праз параўнальна вял. прамежкі часу. Можа працаваць у аўтавагальным або чакальным рэжыме.
Асн. якасці блокінг-генератара: прастата будовы, лёгкая сінхранізацыя і стабілізацыя ваганняў, магчымасць атрымаць вял. магутнасць у імпульсе пры малой сярэдняй магутнасці. Для павелічэння стабільнасці ў схему блокінг-генератара ўключаюць вагальны контур. Блокінг-генератар выкарыстоўваецца ў імпульснай тэхніцы, тэлевізійных і радыёлакацыйных устаноўках, дзялільніках частаты і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛОХ ((Bloch) Конрад Эміль) (н. 21.1.1912, г. Ныса, Польшча),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1954). Скончыў Вышэйшую тэхн. школу ў Мюнхене (1934), Калумбійскі ун-т (1938). З 1938 працаваў у Калумбійскім, Чыкагскім, з 1954 праф. у Гарвардскім ун-тах. Навук. працы па ізатопным аналізе клетачнага метабалізму, праблемах біясінтэзу і хім.будовы стэроідаў, парфірынаў, ферментаў. Вызначыў ролю халестэрыну ў абмене рэчываў у жывёл і асн. этапы яго біясінтэзу. Нобелеўская прэмія 1964 (разам з Ф.Ліненам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛАНЕ́ЛА, віланель (італьян. villanella ад лац. villanus сялянскі, вясковы),
лірычны верш цвёрдай страфічнай будовы. Бярэ вытокі ў сярэдневяковай італьян. і франц. песеннай паэзіі. Складаецца з шасці 3-радковых строф, сярэднія радкі якіх рыфмуюцца паміж сабою. Пачатковы і заключны радкі 1-й страфы, звязаныя кальцавой рыфмай, папераменна паўтараюцца ва ўсіх астатніх тэрцэтах. Завяршае віланелу радок 1-й страфы. У бел. паэзіі гэту страфічную форму выкарыстаў С.Панізнік у вершы «Дзень развітання».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАДАНО́СНЫ ГАРЫЗО́НТ,
слой або некалькі слаёў водапранікальных горных парод, поры, трэшчыны і інш., пустоты ў якіх запоўнены вадой. Фарміруецца на водатрывалым слоі. Першы ад паверхні ваданосны гарызонт безнапорны, у ім утвараюцца грунтавыя воды. Напорныя гарызонты падземных вод абмежаваны водатрывалымі гарызонтамі (гл.Артэзіянскія воды). Некалькі гідраўлічна звязаных ваданосных гарызонтаў утвараюць ваданосны комплекс.