Легава́цца ’качацца’ (зэльв., Сцяшк. Сл.), укр.ляговитися ’лажыцца’, ст.-рус.наўг.лѣгивати — мнагакратны дзеяслоў да лѣгати ’выконваць палавы акт’, польск.legiwać, паўд.legować ’часта ляжаць, лажыцца’, н.-луж.zlagowaś, в.-луж.zlehować ’класці, накладваць’, чэш.polehovati ’класціся, прылягаць’. Паўн.-прасл.leg‑ovati sę ’лажыцца (неаднаразова)’ — ітэратыўны адыменны дзеяслоў, утвораны пры дапамозе суф. ‑ovali ад асновы leg‑/log‑/lag‑. Семантыка бел. лексемы развілася ад ’(неаднаразова) лажыцца’ праз ’вылёжвацца’ да ’качацца’. Да легчы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дысты́нкцыя
(лац. distinctio = адрозніванне)
пазнавальны акт, у працэсе якога фіксуецца адрозненне паміж прадметамі рэальнасці або элементамі свядомасці (адчуваннямі, уяўленнямі і г.д.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГРА́МАТА (ад грэч. grammata чытанне, пісьмо),
1) уменне чытаць і пісаць.
2) Афіц. пісьмовы акт, які сведчыць пра якое-н. міжнар. пагадненне ці вызначае пэўныя прававыя адносіны (даверчая грамата, адзыўная грамата, ратыфікацыйная і інш.).
3) Афіц.заканад.актСтараж.-рус. дзяржавы, у ВКЛ, Рэчы Паспалітай. Граматай замацоўваўся дзярж. лад, правы і прывілеі землеўладальнікаў, афармлялася прававое становішча асобных тэр. адзінак і розных груп насельніцтва, прызначаліся службоўцы на дзярж. і службовыя пасады, афармляліся наданні зямель, маёнткаў і інш. маёмасці, ганаровых званняў і чыноў. У ВКЛназ. таксама лістамі гаспадарскімі, прывілеямі. Падзяляліся на даравальныя граматы, устаўныя граматы, ільготныя, ахоўныя, купчыя і інш. 4) Форма ўзнагароды ў былым СССР, у Рэспубліцы Беларусь і некаторых краінах СНД дзярж. органамі, грамадскімі арг-цыямі, адміністрацыяй прадпрыемстваў, устаноў, спарт. т-вамі за поспехі ў якой-н. справе (напр., Граматы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, пахвальныя, ганаровыя граматы і інш.) 5) Стараж. назва ўсякага дакумента, пісьма.
6) У пераносным сэнсе: фількава грамата (непісьменны дакумент, які не мае юрыд. сілы), кітайская грамата (незразумелы дакумент, незнаёмая справа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
місты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да містыкі і містыцызму. Містычная тэорыя.// Прасякнуты містыкай. Містычная паэзія. □ Апан[а]ваны бадай што містычным жахам, Нявада ўбег у хату.Чорны.
2.перан. Які нельга растлумачыць, незразумелы. У .. разуменні [прадстаўнікоў буржуазна-дваранскай дэкадэнцкай літаратуры] паэт — жрэц, тэург, а творчы акт — таемнае, містычнае натхненне, у час якога ён выракае нейкую вышэйшую нябесную праўду.Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уво́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які служыць увядзеннем у што‑н.; уступны. Уводная частка ўрока. Уводная экспазіцыя выстаўкі.
2. Змешчаны ўнутры чаго‑н.; устаўны. Уводныя эпізоды ў рамане. Уводныя ролі ў п’есе.
3. Які служыць для ўводу (у 2 знач.). Уводная адтуліна.
•••
Уводны ліст — акт, які складаецца судовымі органамі пры ўводзе каго‑н. у карыстанне ўладаннем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Protokólln -s, -e пратако́л, акт;
das ~ führen ве́сці пратако́л;
ein ~ áufnehmen* скла́сці пратако́л [акт]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Úrkundef -, -n
1) дакуме́нт, акт;
auf ~en berúhend пацве́рджаны дакуме́нтамі
2) гра́мата, ліст
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КАМІСА́РСКІ СУД,
часовы суд у ВКЛ і Рэчы Паспалітай для разгляду зямельных прэтэнзій прыватных землеўласнікаў, манастыроў, гарадоў да трымальнікаў каралеўскіх маёнткаў. Суддзямі выступалі камісары, якіх прызначаў кароль. Судовая справа разглядалася на месцы з выклікам бакоў і сведкаў, аглядам межаў маёнтка. К.с. вызначаў межы зямельных уладанняў і пазначаў іх на мясцовасці капцамі, пра што складаўся акт. Апеляцыі на выракі К.с. падаваліся ў звычайным парадку, з 1774 — у задворны асэсарскі суд (каралеўскі трыбунал).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭРВЕ́НЦЫЯ (ад лац. interventio умяшанне),
умяшанне адной дзяржавы ва ўнутр. справы іншай дзяржавы або акт рэгулявання ёю акрэсленых пытанняў грамадз. адносін, якія традыцыйна належаць да сферы грамадз. супольнасці. Як сродак знешняй палітыкі існуе амаль ад пачатку паліт. гісторыі чалавецтва і выкарыстоўваецца дзяржавамі, каб у сваіх інтарэсах паўплываць на вынікі барацьбы паліт. сіл у інш. дзяржаве, на вырашэнне дынастычных пытанняў і да т.п. Знешняя І. здаралася асабліва часта і прымала значныя маштабы ў перыяды рэвалюцый або нац.-вызв. барацьбы народаў асобных краін (напр., І. краін Антанты супраць сав. Расіі ў 1918—20). Паняцце І. ўключае такія яе віды, як вайсковая, эканам., дыпламатычная, ідэалагічная. Існуюць і камбінацыі азначаных відаў І. Сучасная міжнар. супольнасць выключае І. з правамерных сродкаў правядзення дзяржавамі сваіх знешнепаліт. інтарэсаў. і ставіць яе па-за міжнар. правам, а вайсковая І. атаясамліваецца з формай агрэсіі. І. як акт умяшання дзяржавы ва ўласнае ўнутр. жыццё, пераважна ў эканоміку і фінансы, уваходзіць у сістэму метадаў дзярж.-манапал. рэгулявання гэтых галін і мае месца ў часы крызісаў, банкруцтваў ці ў сувязі з адмоўнымі вынікамі дзейнасці таго ці інш. буйнога банка або карпарацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДЫФІКА́ЦЫЯ (лац. codificatio) заканадаўства, форма сістэматызацыі заканадаўства, якая заключаецца ў стварэнні новага зводнага кадыфікацыйнага акта на аснове перапрацоўкі дзеючых норм, выключэння з іх супярэчнасцей і недахопаў, адмены неэфектыўных і ўстарэлых норм. У выніку замест вял. колькасці юрыд. нарматыўных дакументаў ствараецца адзіны зводны акт, чым дасягаецца большая дакладнасць і эфектыўнасць у прававым рэгуляванні. К. можа быць усеагульная (пераглядаецца ўсё заканадаўства дзяржавы), галіновая (перапрацоўваюцца нормы пэўнай галіны заканадаўства), спецыяльная (пераглядаюцца нормы якога-н. прававога інстытута). Гл. таксама Кодэкс, Інкарпарацыя.