ГОХУА́ (кіт. — нац. жывапіс),

традыцыйная школа кіт. жывапісу вадзянымі фарбамі на шаўковых і каляровых скрутках. Тэрмін «гохуа» адрадзіўся ў пач. 20 ст. з аднаўленнем традыцый нац. жывапісу (існаваў з 3—2 ст. да н.э.), які меў тэхн. і жанравыя своеасаблівасці, спецыфічны метад адлюстравання прадмета пры дапамозе ліній і плям на нейтральным фоне, што надавала адчуванне бязмежнай прасторы. Спосабам гохуа малявалі кветкі, расліны, жывёл; у 1940—50-я г. яго сюжэты сталі больш разнастайныя, з’явіліся лірычныя і жанравыя кампазіцыі на сучасныя тэмы. Найб. вядомыя мастакі Цы Байшы і Сюй Бэйхун.

Да арт. Гохуа. Лі Кэжань. Хлопчык на буйвале.

т. 5, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУ́СТАВА Наталля Уладзіміраўна (н. 30.4.1951, г. Хемніцы, Германія),

бел. мастак. Скончыла Горкаўскае маст. вучылішча (Расія; 1971), Маскоўскі палі граф. ін-т (1976). Працуе ў галіне кніжнай графікі, пераважна афармляе ілюструе кнігі для дзяцей: «Рамоначак — Рамунеле» (1979), «Залаты птах (1982); «Айбаліць» К.​Чукоўскага, «Аёга» (абедзве 1984), «Сакрэт шчасця» (1988 «Залатая ракавінка» (1989); «Чараўнік Ізумруднага горада» (1988), «Урфін Джус» (1989), «Сем падземных каралёў (1990), «Жоўты туман» (1994) А.​Волкава; «Як браты бацькаў скарб знайшлі (1994), «Залатая кніга казак» Б.​Немцавай (1996), «Папялушка» М.​Маляўкі (2000) і інш. Творы вылучаюцца своеасаблівасцю маст. вырашэння: тонкае адчуванне колеру, мяккасць, лірычнасць.

т. 15, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УМБРЫ́ЙСКАЯ ШКО́ЛА,

жывапісная школа Італіі 13 — пач. 16 ст. Існавала ва Умбрыі з цэнтрам у г. Перуджа. У 13 ст. вядома мініяцюрамі, у канцы 14 — пач. 15 ст. стала адной з вядучых у познагатычным мастацтве Італіі (Джэнтыле да Фабрыяна). З 2-й пал. 15 ст. пад уплывам фларэнційскай школы набыла рысы Ранняга Адраджэння (П.Перуджына, Л.Сіньярэлі, Пінтурык’ё, раннія работы Рафаэля). Для У.ш. характэрны тонкі лірызм, плаўнасць і музыкальнасць лінейных рытмаў, адчуванне паэтычнай гармоніі чалавека і прыроды, мяккасць каларыстычных вырашэнняў.

Да арт. Умбрыйская школа. Л.​Сіньярэлі. Прышэсце Антыхрыста. Фрэска капэлы сабора Сан-Брыцыо ў Арвіета. 1499—1502.

т. 16, с. 231

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШАФРА́НАВА Тамара Аляксандраўна (н. 21.2.1946, г. Віцебск),

бел. выканаўца на балалайцы, дырыжор, педагог. Засл. арт. Беларусі (1975). Скончыла Бел. кансерваторыю (1971, кл. М.​Прашко). У 1971—2002 выкладчык, адначасова з 1990 кіраўнік і салістка актэта балалаек, кіраўнік і дырыжор аркестра рус. нар. інструментаў муз. вучылішча ў Віцебску. Выканаўчай манеры Ш. уласцівы тонкае адчуванне стылістыкі твора, багатая палітра дынамічных адценняў, эмацыянальная выразнасць муз. вобразаў. У яе рэпертуары апрацоўкі бел. і рус. нар. песень, творы бел. кампазітараў, рус. і замежнай класікі. Лаўрэат Рэсп. і Усесаюзнага конкурсаў артыстаў эстрады (1974), рэсп. конкурсаў хар. і арк. калектываў (1977, 1981, 1984).

А.​В.​Скорабагатчанка.

т. 17, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯКІМО́ВІЧ Аляксей Мікалаевіч (н. 15.10.1949, в. Парэчча Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1972). Настаўнічае. Піша пераважна для дзяцей. Друкуецца з 1967. Аўтар аповесці «Гордзіеў вузел, альбо Нявыдуманыя гісторыі з жыцця Алеся Пятрашкі» (1983), кн. фантастычна-прыгодніцкіх аповесцей «Эльдарада просіць дапамогі» (1989), п’ес «Чарадзейныя суніцы» (паст. 1993), «Хітрыкі бабы Ягі» (паст. 1994), «Апошні дыназаўрык» (паст. 1995), «Добры змей» (паст. 1997), «Маўглі» (паст. 1999), апавяданняў і інш. Творчасці Я. ўласціва тонкае адчуванне духоўнага свету і псіхалогіі дзяцей.

Тв.:

Сакрэт Тунгускага метэарыта;

Прыгоды шасцікласніка Максіма: Аповесці. Мн., 1993;

Пастка для пярэваратня: Аповесці. Мн., 1997.

т. 18, кн. 1, с. 254

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПА́СКАЛІ (Pàscoli) Джавані (31.12.1855, Сан-Маўра Паскалі, Італія — 6.4.1912),

італьянскі паэт. Праф. ва ун-тах Месіны (з 1897), Пізы (з 1902), Балонні (з 1905). У зб-ках вершаў «Тамарынд» (1891), «Першыя вершы» (1897), «Песні Кастэльвек’ё» (1903), «Застольныя паэмы» (1904), «Оды і гімны» (1906) і інш. паэтызацыя штодзённасці, імпрэсіянісцкія рытмы, жывое адчуванне прыроды, шчырасць перажыванняў. У многіх яго вершах заклікі да «хрысціянскага сацыялізму», брацтва людзей перад пагрозай вайны, спробы адысці ад рэчаіснасці ў свет успамінаў, дэкадэнцкія матывы, туманная сімволіка. У «Канцонах караля Энцыо» (1908), «Італійскіх паэмах» (1911), «Паэмах Рысарджымента» (1913) апявае гісторыю Італіі.

т. 18, кн. 1, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

антрапапаты́зм

(ад антрапа- + гр. pathos = адчуванне)

перанясенне псіхічных уласцівасцей чалавека на жывёл, міфічных істот і нежывыя прадметы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эстэзіяме́трыя

(ад гр. aisthesis = пачуццё, адчуванне + -метрыя)

вымярэнне адчувальнасці скуры да ціску або дотыку пры дапамозе эстэзіёметра.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шчамі́ць, шчэміць; незак., што.

1. Раздражняць (скуру і пад.). Перав[я]сла рукі шчэміць, Сноп ісці скакаць гатоў. Цётка.

2. Выклікаць адчуванне тупога болю. Туга шчаміла сэрца.

3. Выклікаць сум, тугу, адчуванне прыгнечанасці і пад. Шмат зазнаў я горычы з нудою, Што шчаміла, мучыла, пякла... Багдановіч. Смутак жа па .. [сябрах] яшчэ такі свежы ў сэрцы Максіма, яшчэ такім пякучым болем шчэміць душу, што нібы гэта здарылася ўчора. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чу́вство ср.

1. (способность воспринимать внешние впечатления) пачу́цце, -цця ср.;

о́рганы чувств о́рганы пачу́ццяў;

чу́вство зре́ния пачу́цце зро́ку;

чу́вство слу́ха пачу́цце слы́ху;

чу́вство вку́са пачу́цце сма́ку;

чу́вство обоня́ния пачу́цце ню́ху;

чу́вство осяза́ния пачу́цце до́тыку;

2. (сознание) прыто́мнасць, -ці ж.;

лиши́ться чувств стра́ціць прыто́мнасць, знепрыто́мнець, самле́ць;

прийти́ в чу́вство прыйсці́ да прыто́мнасці, апрыто́мнець;

быть без чувств быць непрыто́мным;

упа́сть без чувств упа́сці непрыто́мным;

привести́ в чу́вство прыве́сці да прыто́мнасці;

3. в др. знач. пачуццё, -цця́ ср.; (ощущение) адчува́нне, -ння ср.;

чу́вство го́рдости за свою́ ро́дину пачуццё го́нару за сваю́ радзі́му;

чу́вство ме́ры адчува́нне ме́ры;

с чу́вством з пачуццём;

чу́вство но́вого адчува́нне но́вага;

чу́вство хо́лода адчува́нне хо́ладу;

большо́е чу́вство вялі́кае пачуццё;

◊

чу́вство ло́ктя адчува́нне пляча́;

шесто́е чу́вство шо́стае пачуццё;

в растрёпанных чу́вствах расхвалява́ны (растрыво́жаны).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)