пракатны стан для перапрацоўкі абцісканнем буйных зліткаў са сталі або каляровых металаў у загатоўку — зыходны прадукт для вытв-сці гатовага пракату. Да абціскнога стану адносяццаблюмінг, блюмінг-слябінг і слябінг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЦВЯРДЗЕ́ЛЫЯ ЗЫ́ЧНЫЯ,
зычныя гукі, якія страцілі артыкуляцыю, што выклікае памякчэнне, і не маюць адпаведных сабе мяккіх. Да З.з. у бел. мове адносяцца «ж», «ш», «ч», «ц», «р», «дж». Гл. таксама ў арт.Зычныя гукі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лёскат ’трасканіна, траскатня, балбатня’ (Гарэц., ТСБМ) — кантамінаванае ўтварэнне з ляск і лоскат (гл.). Апошняе — з прасл.loskotь. Усе адносяцца да тыпу гукапераймальных. Бел.лёскат тэрытарыяльна знаходзіцца ў дадатковым размеркаванні з рус.зах., паўдн.лёскать ’біць, утвараць моцныя гукі, ляскаць пугай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галасі́ць ’галасіць’ (БРС, Касп., Шат., Нас.), рус.голоси́ть, укр.голоси́ти. З рознымі значэннямі, якія ўваходзяць у кола семантыкі зыходнага *golsъ ’голас’, сюды адносяццапольск.głosić, чэш.hlásiti, серб.-харв.гла́сити, царк.-слав.гласити. Звязана з *golsъ ’голас’ (гл.). Слаўскі, 1, 292.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГІСТАПРАТЭ́КТАРЫ,
лекавыя прэпараты, што зніжаюць пашкоджанне слізістай страўніка фіз. і хім. фактарамі. Выкарыстоўваюцца для лячэння язвавай хваробы страўніка і 12-перснай кішкі. Да гістапратэктараў адносяцца: сукралфат, дэнол, карбенаксалон, некат. вытворныя простагландзінаў (мізапрастол), саматастацін і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРААГРЭГА́Т (ад гідра... + агрэгат),
агрэгат, які складаецца з гідраўлічнай турбіны і эл. генератара (гідрагенератара), злучаных агульным валам. Бываюць гарыз. восевыя (да іх адносяцца праматочныя і капсульныя гідраагрэгаты) і вертыкальныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІХТЫЯЦЫ́ДЫ,
хімічныя рэчывы, якія выкарыстоўваюць для знішчэння «сорных» відаў рыб у невял. вадаёмах; адносяцца да заацыдаў. Выкарыстанне І. патрабуе дакладнай дазіроўкі, інакш можа прывесці да адмоўных экалагічных наступстваў ці стаць прычынай хім. забруджвання водных аб’ектаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАБАРАЧА́ЛЬНЫЯ РЭА́КЦЫІ,
хімічныя рэакцыі, што адбываюцца толькі ў адным напрамку. Прыводзяць да поўнага ператварэння зыходных рэчываў у канчатковыя прадукты, якія не ўзаемадзейнічаюць паміж сабой. Да Н.р. адносяцца, напр., рэакцыі гарэння, раскладання выбуховых рэчываў. Гл. таксама Абарачальныя рэакцыі.