Праз — прыназоўнік ’цераз; пасля’. У гаворках мае таксама значэнне ’з-за’ (Нас.), ’а, аб’ (Шат., Стан., Сл. ПЗБ), ’па якой прычыне’ (Сл. ПЗБ), ’больш, як адзінраз’ (Сл. ПЗБ). Паводле Фідроўскай (Зб. Багародзіцкаму, 145), праз супрацьстаіць цераз як больш абстрактнае — канкрэтнаму. Рус.през ’тс’, ст.-рус.прѣз. Запазычанне з ц.-слав.прѣзъ (Фасмер, 3, 358) або з польск.przez (Станкевіч, Зб. тв., 2, 61); сюды таксама і прэз (през) ’праз’ (Нас., ТС) (Цвяткоў, Запіскі, 63). Гл. пераз.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РЭЦЫДЫ́Ў ЗЛАЧЫ́НСТВАЎ,
учыненне наўмыснага злачынства асобай, якая мае судзімасць за наўмыснае злачынства (шматразовасць злачынстваў). У адпаведнасці з бел. крымінальным заканадаўствам Р.з. прызнаецца небяспечным пры ўчыненні асобай наўмыснага злачынства, за якое яна асуджаецца да пазбаўлення волі, калі раней гэта асоба двойчы была асуджана да пазбаўлення волі за наўмысныя злачынствы; пры ўчыненні цяжкага злачынства, калі раней гэта асоба асуджалася таксама за цяжкае злачынства. Р.з. прызнаецца асабліва небяспечным пры ўчыненні асобай наўмыснага злачынства, за якое яна асуджаецца да пазбаўлення волі, калі раней гэта асоба болей як адзінраз асуджалася да пазбаўлення волі за цяжкае злачынства; пры ўчыненні цяжкага злачынства, калі гэта асоба двойчы асуджалася да пазбаўлення волі за цяжкае злачынства або за асабліва цяжкае злачынства; пры учыненні асабліва цяжкага злачынства, калі гэта асоба раней была асуджана да пазбаўлення волі за цяжкае або асабліва цяжкае злачынства. Р.з. цягне больш суровае пакаранне на падставе і ў межах, устаноўленых крымін. кодэксам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́ПЕШ (Tepeş ад рум. ţеара кол),
сапр. Дракул Улад (1431—76), гаспадар Валахіі [1456—62, 1476], Сын гаспадара Валахіі Улада Дракула [1436—46]. З надзвычайнай жорсткасцю змагаўся за цэнтралізацыю дзярж. улады і супраць уплывовых баяр. Мянушку «Ц.» («саджальнік на кол») атрымаў за свой садысцкі звычай караць людзей смерцю праз пасаджэнне на кол (паводле паданняў, часам караў па 10 і 30 тыс.чал. за адзінраз). Пабудаваў у Бухарэсце цытадэль (1459). У 1461 адмовіўся плаціць даніну тур. султану і выканаць яго загад аб прыездзе ў Стамбул, захапіў тур. крэпасці на правым беразе р. Дунай і жорстка расправіўся з мясц.балг. насельніцтвам; у 1462 адбіў уварванне тур. войск у Валахію. Здрада баяр прымусіла Ц. ўцячы ў Венгрыю, дзе да 1474 быў зняволены. У 1476 зноў гаспадар Валахіі. Забіты баярамі (паводле інш. версіі, загінуў у баі з туркамі). Паданне аб тым, што Ц. піў кроў сваіх ворагаў, дало падставу англ. пісьменніку Б.Стокеру зрабіць яго прататыпам вампіра Дракулы ў рамане «Дракула» (1897).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вы́пса ’пагардлівая назва састарэлага’ (Нас., Гарэц.); ’сабачая морда’ (Бяльк.). Рус.смал.вы́пса ’лаянка’. Традыцыйна лічыцца літуанізмам; яшчэ Карскі (Белорусы, 128) параўноўваў з літ.vypsau, vypsóti ’стаяць або сядзець з насмешлівым выразам твару’. Урбуціс (Baltistica, 5 (1), 53) указвае і на зафіксаванае ў картатэцы (адзінраз) LKŽvypsá ’мянушка чалавека’. У семантычных адносінах вельмі прывабліва звязаць гэта слова з выпсець (гл.); параўн., напр., думку аб сувязі рус.хрыч са ст.-рус.гричь ’сабака’ (Трубачоў, Происх., 27), але словаўтварэнне тлумачыць у гэтым выпадку цяжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́раз ’цяпер’, дыял.за́ра, за́рэ (Сл. паўн.-зах.). Рус.дыял.за́ра́з, укр.за́раз, польск.zaraz ’тс’, н.-луж.zaraz ’сабля, кінжал, нож’, в.-луж.zaraz ’удар’, чэш.zaráz, славац.zaraz ’цяпер’, чэш., славац.záraz ’удар; уражанне’. Ст.-рус.заразъ ’адразу’ (Курбскі). Націск указвае на магчымасць запазычання з польск., паколькі ў асноўным слова пашырана ў зах.-слав. мовах, дзе ўтворана з прыназоўніка za і назоўніка raz (гл. раз). Зыходнае значэнне ’за адзін удар, узмах’ (Брукнер, 645). Параўн. яшчэ і польск.teraz ’зараз’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сцярпе́цца, сцерпіцца; зак., зчым і без дап.
Звыкнуцца, змірыцца з чым‑н.; прыцярпецца да чаго‑н. Калі чалавека спасцігне гора адзінраз — ён востра ўспамінае яго. Калі ж яно прыходзіць занадта часта, ён ужо сцерпіцца з ім.Новікаў.Колькі разоў [Васіль], асабліва ў пачатку — пакуль не прывык, не сцярпеўся трохі — успамінаў з жалем Ганну.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кало́ша1, ‑ы, ж.
Частка штаноў, якая надзяваецца на адну нагу; калашына. Падкасаць калошы. □ Голыя пяты блішчалі здалёк з-пад даўгіх нагавічных калошаў.Чорны.Борздзенька нацягваеш на сябе кашулю, штаны — ногі не трапляюць у калошы, і злуешся.Сачанка.
кало́ша2, ‑ы, ж.
Порцыя матэрыялаў (коксу, руды і флюсу), якая засыпаецца за адзінраз у доменную печ, вагранку і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чаргава́цца, ‑гуюся, ‑гуешся, ‑гуецца; незак.
1. Паслядоўна, па чарзе заменьваць адно другім. Мы вывучылі .. кожны крок [вартавых], ведалі, як яны чаргуюцца на пастах: ведалі, хто калі патрулюе за агароджай, калі стаіць ля ўваходу, калі адпачывае.С. Александровіч.Непаўторныя ап’яняючыя часіны шчасця чаргаваліся з часінамі роспачы і душэўнага болю.Краўчанка.// Перыядычна паўтарацца. Шорганне чаргавалася размерна і рытмічна — раз-два! раз-два!Колас.// Размяшчацца паслядоўна адно за другім. Сасновыя бары чаргаваліся з забалочанымі хмызнякамі.Няхай.
2. У лінгвістыцы — заканамерна замяняцца адзін другім (пра гукі) у каранях або афіксах роднасных слоў або форм.
3.Зал.да чаргаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПУАНТЫЛІ́ЗМ (франц. pointillisme ад point кропка),
1) у выяўленчым мастацтве (дывізіянізм) — жывапісная сістэма неаімпрэсіянізму, заснаваная на раскладзе складанага колеравага тону на чыстыя, спектральныя колеры. У тэхніцы П. мазкі ў выглядзе кропак або дробных квадратаў наносяцца на палатно асобна, без накладання адзін на адзін у разліку на іх аптычнае змяшэнне пры зрокавым успрыняцці карціны. Узнік у франц. жывапісе каля 1885, пашырыўся ў Бельгіі, Італіі. У тэорыі П., распрацаванай яго буйнейшымі прадстаўнікамі Ж.Сёра і П.Сіньякам, атрымалі паслядоўнае развіццё каларыстычныя ідэі Э.Дэлакруа, імпрэсіяністаў, тагачасныя навук. дасягненні ў псіхалогіі ўспрыняцця колеру. У творах пуантылістаў спалучаліся прыёмы аб’ёмна-прасторавай трактоўкі кампазіцыі, павышаная цікавасць да аптычных эфектаў, колеравай індукцыі, храматычнай гарманізацыі фарбаў. У рэчышчы П. працавалі А.Э.Крос, М.Люс (Францыя), Т. ван Рыселберг, В.Фінч, Ф.Шарле, В.Шлобах (Бельгія), Г.Прэвіяці, Дж.Сеганціні (Італія) і інш. Паўплываў на творчасць групы «Набі», кубістаў, футурыстаў, фавістаў, мастакоў оп-арта.
2) У музыцы — адзін з метадаў Сучаснай муз.кампазіцыі. Муз. тканіна ствараецца не шляхам злучэння меладычных ліній ці акордаў, а з «кропак»-гукаў (двухгуччаў, іншы раз — «кропак»-акордаў), раз’яднаных паўзамі ці скачкамі (заканчэнне п’есы «Ізаляваныя кропкі ў прасторы» Э.Дзянісава). Пачынальнік П. — А.Веберн. Найб. пашырыўся ў 2-й пал. 20 ст. Сярод яго прадстаўнікоў П.Булез («Структуры» для 2 фп.), К.Штокгаўзен («Кантрапункты»), М.Кагель («Пераўтварэнні 11») і інш. Пуантылістычная музыка стала крокам да больш позняй прасторавай музыкі (выканаўцы размяшчаюцца ў розных канцах залы), а ў тэхн. музыцы — ад стэрэафаніі і пластавай кампазіцыі ў спалучэнні са статычнай і кінетычнай прасторавай праекцыяй. З бел. кампазітараў да пуантылістычнага метаду кампазіцыі звярталіся Я.Паплаўскі, Дз.Смольскі, А.Сонін і інш.