МАКІЁНАК Іван Андрэевіч (15.7.1914, в. Гарадзілавічы Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 28.3.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1936. З 1941 на Чарнаморскім флоце, удзельнік абароны Севастопаля, вызвалення Марыупаля, Новарасійска, Бярдзянска. Нам. камандзіра аддзялення аўтаматчыкаў асобнага батальёна марской пяхоты старшына 2-й стацці М. вызначыўся ў час дэсантнай аперацыі ў г. Мікалаеў (Украіна): у ноч на 26.3.1944 атрад дэсантнікаў (68 чал.), у складзе якога быў М., па р.Паўд. Буг зайшоў у тыл ворага, высадзіўся ў порце, 2 сутак вёў з праціўнікам няроўны бой (адбіта 18 контратак). Загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНЦЮШЭ́НКА Ціхан Антонавіч (н. 20.8.1921, г. Лебядзін Сумскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне анкалогіі, пісьменнік. Д-рмед.н. (1975), праф. (1982). Скончыў Харкаўскі мед.ін-т (1952). У 1966—75 і з 1978 у Бел.НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1969 заг.аддзялення). Навук. працы па дыягностыцы і лячэнні дысгарманальных гіперплазій і раку малочнай залозы, комплекснай тэрапіі раку страўніка і тоўстай кішкі. Аўтар раманаў “Мужчыны не плачуць” (1986), “Галоўны ўрач” (1990) і інш.
Тв.:
Неотложная хирургия при раке толстой кишки. Мн., 1980 (у сааўт.);
Дисгормональные гиперплазии и рак молочной железы. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАСАВА́ННЕ,
1) тэхналагічны працэс апрацоўкі розных матэрыялаў ціскам з мэтай ушчыльнення, змены формы, аддзялення вадкай фазы ад цвёрдай, змены мех. і інш. уласцівасцей. П. атрымліваюць загатоўкі і вырабы з металаў, пластмас, драўняных матэрыялаў і інш. 2) Спосаб апрацоўкі металаў ціскам, пры якім метал выціскаецца з замкнёнай поласці кантэйнера праз канал матрыцы, форма і памеры якога вызначаюць сячэнне прасаванага профілю.
3) Спосаб атрымання вырабаў з пластмас і гумы ў прэс-формах, пры якім размякчаюць матэрыял награваннем і фіксуюць форму вырабу вытрымкай пад ціскам.
4) Разгладжванне бялізны, адзення, тканін і інш. прасам. Для П. карысталіся духавымі, наплітнымі, пазней эл. прасамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́ТАС Іосіф Ісакавіч (н. 27.10.1925, Мінск),
бел. вучоны ў галіне нейраінфекцыйных хвароб. Д-рмед.н. (1979), праф. (1993). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953). З 1965 у Бел.НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (кіраўнік аддзялення). Навук. працы па інфекц. захворваннях нерв. сістэмы: кляшчовым энцэфаліце, поліяміэліце, герпесвірусных інфекцыях ц. н. с., хранічных дэміэлінізуючых захворваннях, прыённых (павольных) інфекцыях, хваробе Лайма.
Тв.:
Запалный клещевой энцефалит. Мн., 1978 (разам з В.І.Вацяковым, В.М.Жданавым);
Амиотрофический лейкоспонгиоз. Мн., 1990 (у сааўт.);
Клинические проявления и течение генерализованной герпетической инфекции // Генерализованная герпетическая инфекция: Факты и концепция. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯНЕ́НЯ Ігар Мікалаевіч (н. 22.11.1960, Мінск),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д-рмед.н. (2001). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1983), працаваў у ім. З 1995 вучоны сакратар Аддзялення медыка-біял. навук Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах касм. экалогіі чалавека, ролі псіхікі ў механізмах захворвання і выздараўлення, функцыян. рэзервах арганізма і шляхах іх мабілізацыі, карэкцыі парушэнняў жыццядзейнасці прыроднымі фактарамі.
Тв.:
Методологическое значение правила исходного состояния в физиологии и медицине // Здравоохранение Беларуси. 1994. № 11;
Системно-кибернетический подход к проблеме социогенеза // Организация и управление. 2000. № 1;
Проблема субфебрилитета: (фундаментальные аспекты). Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХАНО́ВІЧ Міхаіл Рыгоравіч (н. 17.9.1920, в. Дубаўляны Мінскага р-на),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд., Зах., Варонежскім, Цэнтр., 1-м Укр. франтах. Камандзір сапёрнага аддзяленняст. сяржант Ц. вызначыўся ў баях за вызваленне Украіны, Польшчы і Чэхаславакіі: 4.7.1944 з групай сапёраў размініраваў 2 мінныя палі і зрабіў праход у драцяной загародзе праціўніка; 6.11.1944 пад варожым агнём з групай сапёраў зрабіў праход для разведкі, зняў 25 процітанк. мін; 30.1.1945 у час наступлення выявіў міннае поле, паранены, абясшкодзіў 14 процітанк. мін. Да 1983 у нар. гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫГІ́Р Міхаіл Мікалаевіч (н. 24.5.1948, в. Усава Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1970), спецфакультэт пры Маскоўскім фін. ін-це (1982). У 1973—80 кіраўнік Клецкага аддз. Дзяржбанка СССР, потым Маскоўскага аддзялення Дзяржбанка СССРг. Мінска. У 1982—86 на парт. рабоце. З 1986 кіраўнік Мінскай гар. канторы Дзяржбанка СССР. З 1988 1-ы нам. старшыні праўлення Бел.рэсп. «Аграпрамбанка», з 1991 старшыня праўлення акцыянернага камерцыйнага «Белаграпрамбанка». З ліп. 1994 да ліст. 1996 прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь. У 1998—99 кіраўнік прадстаўніцтва Еўрап. канцэрна «CEA» у Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРАВА́РАЎ Георгій Аляксандравіч (н. 10.3.1931, Кіеў),
бел. вучоны ў галіне ядз. энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1984). Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1956). З 1967 заг.аддзялення Ін-та ядз. энергетыкі АН Беларусі. З 1992 дырэктар, з 2001 заг. лабараторыі Ін-та радыеэкалагічных праблем Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах бяспекі ядз. тэхналогій, радыеэкалогіі і кіравання надзвычайнымі сітуацыямі. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана тэхналогія пераўтварэння разбуранага рэактара Чарнобыльскай АЭС і забруджаных радыенуклідамі тэрыторый у экалагічна бяспечную сістэму (2000).
Тв.:
Динамика АЭС с диссоциирующим теплоносителем. Мн., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУНЯКО́Ў Леанід Іванавіч (н. 24.11.1936, в. Круглаўка Руднянскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел. канструктар і арганізатар вытв-сці сродкаў выліч. тэхнікі. Засл. работнік прам-сці Беларусі (1976). Скончыў БПІ (1958). З 1959 на Мінскім ВАвыліч. тэхнікі (з 1971 нам.гал. інжынера). З 1978 гал. інжынер навуч. цэнтра «Алгарытм». У 1981—96 нач.аддзялення, вядучы канструктар Мінскага НДІЭВМ. Навук. працы ў галіне вытв-сці і выкарыстання выліч. тэхнікі. Удзельнічаў ва ўкараненні ў серыйную вытв-сцьЭВМ шырокага выкарыстання тыпу «Мінск» і Адзінай сістэмы, выліч. сродкаў спец. прызначэння. Дзярж. прэмія СССР 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́НЧАНКА Ілья Платонавіч (27.7.1913, в. Калмакова Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 10.12.1991),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд., 1-м, 3-м і 4-м Укр. франтах. Камандзір аддзялення старшына Я. вызначыўся ў баях на тэр. Украіны і Польшчы: 16.4.1944 у час разведкі каля г. Цярнопаль знішчыў 18 гітлераўцаў; увосень 1944 у час контратакі ворага вынес з акружэння сцяг палка; 14.1.1945 пры адбіцці нападу ням. аўтаматчыкаў і танкаў на кантрольны пункт палка звязкай гранат падбіў варожы танк, выратаваў палкавы сцяг. Пасля вайны працаваў на чыгунцы.