Завы́ек ’патыліца’ (Нас.), завы́к (Касп.; форма завы́ск у Касп., відаць, памылка замест завы́ек). Рус. смал., цвяр., пск., калуж. завы́ек, польск. дыял. zawyjek ’тс’. Утворана ад выя ’шыя’ (гл.) з конфіксам за‑ек, магчыма, яшчэ ў ст.-рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Звэ́ндацца ’здохнуць’ (Сл. паўн.-зах.). Наўрад ці звязана з ням. Ende ’канец’, як лічаць складальнікі Сл. паўн.-зах., 2, 289: значэнне недакладнае, няясна в. Хутчэй трэба параўнаць вэндзацца ’бадзяцца’ (гл.), якое, магчыма, звязана з wędrować (гл. вандраваць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паўчы́хуравацца ’прагаладацца’ (Ян.). Няясна. Магчыма, да чухацца ’свярбець’, укр. чіхрати ’церціся’, ’драпаць’, чухраться ’драцца, драпацца’, якія Слаўскі (1, 124) выводзіць з czesać ’часаць’. Слова магло першапачаткова абазначаць ’стан, калі нешта дзярэ, паліць, як кіслата ў пустым страўніку’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перале́злы ’стары’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Да пера- і ле́зці (гл.); звычайна аблезлы, разлезлы ’тс’; магчыма, тут мае месца канкурэнцыя прыставак *per‑ і *ab‑, характэрная для балта-славянскага пагранічча, параўн. перамагаць/абмагаць ’браць верх, адолець’ (Непакупны, Связи, 85).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пераплаў ’параход’ (Ян.). Пад уплывам народнай этымалогіі з парстлаў ’параход’, якое утварылася на базе параход шляхам замены хадзіць на плаваць, плысці (гл.), параўн., магчыма, штучна створанае вадаплаў ’параход’ (Ласт.), а таксама в.-луж. preplaw ’пераправа праз раку’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́куцянь ’дамасед’, ’спекулянт’ (Жыв. НС). Ад по- і кут (гл.) з суф. ‑янь/‑ень з экспрэсіяй непахвальнасці’ (Сцяцко, Афікс. наз. 241) пра чалавека, які сядзіць або хаваецца па кутах. Значэнне ’спекулянт’, магчыма, ад польск. pokątny ’патаемны; нелегальны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыві́ля ’недамаганне’ (маст., Хромч., дыс.). Няясна. Магчыма, звязана, з вілі́ць ’зварочваць з прамога шляху, зварочваць убок’; перан. ’крывіць душой’ (гл.) з семантычным зрухам, апошняе Карскі (Труды, 394) звязваў з літ. vylióti ’падманваць, заманьваць, спакушаць’, vỹlius ’падман, хлусня’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прэй ’пырнік’ (слонім., Сл. ПЗБ). Няясна. Параўн. рус. пырей, укр. пирей, пирій ’тс’, адсюль, магчыма, прэй з рэдукцыяй першага галоснага, хутчэй за ўсё, у < ы пасля губных, параўн. усх.-палес. пул ’пыл’, пуріна ’сцябло пырніку’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пы́згры ’мыса, пярэдняя частка галавы ў коней, кароў і інш.’ (глыб., Жыв. св.). Ад пу́здра ’ноздры, храпа’ (гл. пуздро); у абедзвюх формах, магчыма, знайшло адлюстраванне чаргаванне асноў прасл. *pug‑(z): *pyž‑, гл. Куркіна, Этимология–1971, 70–72.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэпэ́ха ’неахайніца’ (івац., Жыв. сл.). Магчыма, экспрэсіўная кантамінацыя: рапу́ха (гл.) і рапяхі́ ’адходы пры прадзенні кудзелі’ (Шатал.). Параўн. яшчэ рус. репсаха ’неахайніца’, рёпся ’неахайнік’ (алан.), репсать ’быць неахайным, не трымаць парадак у хаце’, ’сёрбаць’. Гл. яшчэ рапеха.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)