пазама́звацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Замазацца, заляпіцца — пра ўсё, многае. Шчыліны добра пазамазваліся.

2. Разм. Запэцкацца, забрудзіцца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Сукенкі пазамазваліся. Дзеці пазамазваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паналята́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Наляцець, прыляцець у вялікай колькасці. — Мусіць, халады хутка пачнуцца — вельмі ж сівагракаў аднекуль паналятала. Чорны.

2. Напасці, зрабіць набег — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папастраля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што, чаго і без дап.

Разм. Страляць многа, неаднаразова; пастраляць, настраляць многа каго‑, чаго‑н. [Міхал:] — Ось возьмем стрэльбы, пойдзем жыва Ды хоць у смак папастраляем І ўсіх глушцоў паразганяем! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрыліпа́ць, ‑ае; зак.

Прыліпнуць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае; прыліпнуць у многіх месцах. На дварэ горача было, валасы на лбе папрыліпалі. Лобан. [Павуціне] папрыліпала да калматай курткі і штаноў, — яе не ачысціш і шчоткай. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паро́ўну, прысл.

На роўныя часткі; у аднолькавай колькасці. Жылі ўсе дружнай камунай. Даілі кароў і малако дзялілі на ўсіх дзяцей пароўну. Курто. Іду і веру: нехта шчасце дзеліць Пароўну ўсім — На ўсе на свеце дні. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паспуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Спусціць усё, многае або ўсіх, многіх. Партызаны сядзелі за гарою, паспускалі ногі ў прыдарожную канаву, адпачывалі пасля марша. Гурскі. За лесам на горцы тры хвоі Стаяць, паспускаўшы галіны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

склада́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. складаць — скласці.

2. Матэматычнае дзеянне, пры дапамозе якога з двух або некалькіх лікаў (складаемых) атрымліваюць новы (суму), які мае столькі адзінак, колькі было ва ўсіх дадзеных ліках разам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скланя́цца, ‑яецца; незак.

1. Змяняцца па склонах.

2. перан. Разм. Часта ўпамінацца (звычайна непрыхільна). Ва ўсіх гэтых загадах, цыркулярах, следчых данясеннях на розныя лады чарнілася і скланялася газета «Мужыцкая праўда». С. Александровіч.

3. Зал. да скланяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фармалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Той, хто фармальна, на шкоду справе, адносіцца да чаго‑н. [Шыковіч:] — І гэтыя дакументы вы баяліся паказаць мне? Ва ўсіх інстанцыях узгаднілі? Фармалісты! Шамякін.

2. Паслядоўнік фармалізму (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закры́ты, -ая, -ае.

1. Які мае дах, сценкі.

З. вазок.

2. Не для ўсіх даступны.

Закрытае пасяджэнне (пасяджэнне пры зачыненых дзвярах, не публічнае). З. конкурс (з пэўнай колькасцю ўдзельнікаў).

3. Скрыты, унутраны (спец.).

Працякаць у закрытай форме (пра хваробу). З. пералом.

Закрытае галасаванне — тайнае галасаванне.

Закрытае мора — мора, усе берагі якога належаць адной дзяржаве.

Закрытая навучальная ўстанова — навучальная ўстанова, у якой навучэнцы жывуць на поўным утрыманні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)