ДЗЕСЯТКО́ВАЯ СІСТЭ́МА ЛІЧЭ́ННЯ,

найбольш пашыраная пазіцыйная сістэма лічэння з асновай 10. Мае 10 сімвалаў — лічбы 0, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9. Мяркуюць, што выбар у якасці асновы ліку 10 бярэ пачатак ад лічэння на пальцах. Узнікла на аснове нумарацыі, якая зарадзілася ў Індыі ў 5 ст., назву арабскай атрымала таму, што ў Еўропе з ёй пазнаёміліся ў 10—12 ст. па лац. перакладах з араб. мовы; у Расіі Дз.с.л. пачала пашырацца з 17 ст.

Пазіцыйны прынцып Дз.с.л. азначае, што адзін і той жа знак (лічба) мае розныя значэнні ў залежнасці ад таго месца, на якім ён стаіць, і таму асобныя сімвалы патрэбныя толькі пры запісе першых 10 лікаў. Лік 10 (аснова Дз.с.л.) утварае адзінку 2-га разраду, 10 адзінак 2-га разраду (лік 100 = 10​2) — адзінку 3-га разраду і г.д. (адзінка кожнага наступнага разраду ў 10 разоў большая за адзінку папярэдняга). Для запісу ліку ў Дз.с.л. выяўляюць колькасць адзінак найвышэйшага разраду, потым у астачы — колькасць адзінак разраду, на 1 меншага, і г.д. Атрыманыя лічбы запісваюць побач, напр., 4∙10​2 + 7∙10​1 + 3∙10​0 = 473. Гл. таксама Лічэнне.

М.​П.​Савік.

т. 6, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМІТЭ́Т ПА СПРА́ВАХ ЗАХО́ДНІХ ГУБЕРНЯЎ,

вышэйшы дарадчы орган пры цару Мікалаю I для выпрацоўкі законапалажэнняў і мерапрыемстваў па аслабленні польскага і ўмацаванні рус. ўплыву ў адносінах да Беларусі, Літвы і Правабярэжнай Украіны. Існаваў у 1831—48. Створаны ў сувязі з паўстаннем 1830—31. Пачаў работу 28.9.1831. На першым пасяджэнні к-та Мікалай I даручыў яму прыняць меры, «каб губерні, ад Польшчы далучаныя, прыведзены былі да таго парадку, які для кіравання ў іншых расійскіх губернях існуе». У к-т уваходзілі міністры і вышэйшыя дзярж. саноўнікі. Старшынямі к-та былі старшыні Дзярж. савета і К-та міністраў. Разглядаў праекты адм. і паліт. мерапрыемстваў, якія паступалі ад мін-ваў, губернатараў і ген.-губернатараў і падаваў іх на зацвярджэнне цару. Паводле рэкамендацый к-та на Беларусі было спынена дзеянне Статута ВКЛ 1588 і ўведзена агульнарас. заканадаўства. ажыццёўлены мерапрыемствы па прадухіленні шляхецкіх выступленняў, у сістэме асветы і дзярж. справаводства польская мова заменена рускай, прымаліся меры па змяншэнні ўплыву каталіцызму. К-т займаўся сял. пытаннем, разглядаў справы аб канфіскацыі маёнткаў удзельнікаў паўстання 1830—31, пытанні аб адм. уладкаванні краю. Спыніў дзейнасць 31.1.1848, яго функцыі перададзены К-ту міністраў.

У.​А.​Сосна.

т. 7, с. 530

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІНТЭРВЕ́НЦЫЯ (ад лац. interventio умяшанне),

умяшанне адной дзяржавы ва ўнутр. справы іншай дзяржавы або акт рэгулявання ёю акрэсленых пытанняў грамадз. адносін, якія традыцыйна належаць да сферы грамадз. супольнасці. Як сродак знешняй палітыкі існуе амаль ад пачатку паліт. гісторыі чалавецтва і выкарыстоўваецца дзяржавамі, каб у сваіх інтарэсах паўплываць на вынікі барацьбы паліт. сіл у інш. дзяржаве, на вырашэнне дынастычных пытанняў і да т.п. Знешняя І. здаралася асабліва часта і прымала значныя маштабы ў перыяды рэвалюцый або нац.-вызв. барацьбы народаў асобных краін (напр., І. краін Антанты супраць сав. Расіі ў 1918—20). Паняцце І. ўключае такія яе віды, як вайсковая, эканам., дыпламатычная, ідэалагічная. Існуюць і камбінацыі азначаных відаў І. Сучасная міжнар. супольнасць выключае І. з правамерных сродкаў правядзення дзяржавамі сваіх знешнепаліт. інтарэсаў. і ставіць яе па-за міжнар. правам, а вайсковая І. атаясамліваецца з формай агрэсіі. І. як акт умяшання дзяржавы ва ўласнае ўнутр. жыццё, пераважна ў эканоміку і фінансы, уваходзіць у сістэму метадаў дзярж.-манапал. рэгулявання гэтых галін і мае месца ў часы крызісаў, банкруцтваў ці ў сувязі з адмоўнымі вынікамі дзейнасці таго ці інш. буйнога банка або карпарацыі.

В.​І.​Боўш.

т. 7, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛЯРЫ́ЙНЫЯ КАМАРЫ́, анофелесы (Anopheles),

род насякомых сям. сапраўдных камароў атр. двухкрылых. Больш за 300 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках і субтропіках. На Беларусі 3 віды. Найб. трапляецца М.к. звычайны (A. maculipennis) М.к. з’яўляюцца пераносчыкамі плазмодыяў — узбуджальнікаў малярыі, тулярэміі, японскага энцэфаліту. М.к. звычайны таксама прамежкавы гаспадар паразітуючых на сабаках філярыід (гл. Філярыятоз). Жывуць паблізу вадаёмаў, у балоцістых мясцінах, каля населеных пунктаў. Кампанент гнюсу.

Даўж. да 8 мм. Цела жаўтавата-бурае. Крылы вузкія, закругленыя, з 4—5 бурымі плямкамі. Ногі доўгія. Вусікі 15-членікавыя, у самцоў з густымі доўгімі валаскамі. Ротавыя органы колюча-сысучыя. У адрозненне ад інш. камароў характэрная пастава М.к. — цела, узнятае пад вуглом да паверхні, уніз галавой. Самцы кормяцца сокамі раслін, самкі, апрача таго, пасля апладнення смокчуць кроў пазваночных жывёл і чалавека (высмоктваюць крыві больш, чым важаць самі). Яйцы, лічынкі і кукалкі развіваюцца ў вадзе. Лічынкі дыхаюць атм. паветрам, трымаюцца пад паверхняй вады. За год 3—5 генерацый. Для знішчэння лічынак выкарыстоўваюць інсектыцыды, рэпеленты і інш., разводзяць рыб (напр., гамбузія), якія кормяцца лічынкамі і кукалкамі насякомых (біял. метад).

С.​Л.​Максімава.

Да арт. Малярыйныя камары: 1 — самец; 2 — тыповая пастава камара пры сядзенні; 3 — лічынка; 4 — кукалка; 5 — яйцо.

т. 10, с. 52

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАХ ((Mach) Эрнст) (18.2.1838, Туржані, Чэхія — 19.2.1916),

аўстрыйскі філосаф, фізік, адзін з заснавальнікаў эмпірыякрытыцызму (махізму). Скончыў Венскі ун-т. З 1864 праф. у Грацы, з 1867 праф. і рэктар ням. ун-та ў Празе, у 1895—1901 праф. Венскага ун-та. Навук. працы па механіцы, газавай дынаміцы, фізіял. акустыцы, оптыцы. Адкрыў і даследаваў ударныя хвалі. У галіне філасофіі зыходзіў з таго, што свет ёсць «комплекс адчуванняў», а самі адчуванні атаясамліваюцца ім з нейтральнымі «элементамі свету». У залежнасці ад пункта погляду суб’екта яны здольныя выступаць як псіхічныя або фіз. з’явы. Адмаўляў н’ютанаўскія ўяўленні пра абс. прастору, рух, час і вытлумачыў іх у рэлятывісцкім сэнсе, выкарыстоўваючы паняцце сістэмы адліку; заняў пры гэтым суб’ектыўна-ідэаліст. пазіцыю. Суб’ектыўна-ідэаліст. існасць яго вучэння праявілася і ў распрацаваным метадалагічным прынцыпе «эканоміі мыслення» і чыстага апісання ў тэорыі пазнання. Ідэі М. распаўсюдзіліся ў Еўропе. М. крытыкавалі Г.​В.​Пляханаў і У.​І.​Ленін.

Тв.:

Рус. пер. — Анализ ощущений и отношение физического к психическому. 2 изд. М., 1908;

Механика: Ист.-критич. очерк. ее развития. СПб.,1909;

Познание и заблуждение. М., 1909;

Философское и естественно-научное мышление // Новые идеи в философии. СПб., 1912. Сб. 1.

Т.​Л.​Адула.

т. 10, с. 222

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

выкіда́ць, выкі́дваць, вы́кінуць

1. hinuswerfen* vt, hinusschmeißen* vt (у напрамку ад таго, хто гаворыць); heruswerfen*, herusschmeißen* vt (у напрамку да таго, хто гаворыць), wgwerfen* vt;

выкіда́ць з вакна́ zum Fnster hinuswerfen*;

выкіда́ць за борт тс. перан. über Bord wrfen*;

2. разм. (выпусціць у продаж) wrfen* vt;

выкіда́ць тава́ры на ры́нак Wren auf den Markt wrfen*;

3. (выключыць, выкрасліць) strichen* vt;

4. (выгнаць) hinusjagen vt;

выкіда́ць каго-н на ву́ліцу j-n auf die Strße stzen;

выкіда́ць што-н з галавы́ sich etw. aus dem Kopf schlgen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

bargain1 [ˈbɑ:gən] n.

1. та́нна ку́пленая рэч

2. (гандлёвая) здзе́лка; ку́пля;

make a bargain заключы́ць здзе́лку; дамо́віцца;

be off one’s bargain анулява́ць здзе́лку, вы́зваліцца ад абавя́зку;

buy smth. at a bargain купля́ць не́шта за бе́сцань

a Dutch/wet bargain здзе́лка за пля́шкаю віна́;

strike a bargain дамо́віцца, старгава́цца;

into the bargain у прыда́чу, у дада́так, да таго́ ж

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

planet [ˈplænɪt] n. плане́та;

the planet Earth плане́та Зямля́;

Mercury is the smallest of all the planets. Меркурый – самая маленькая з усіх планет.

be born under a lucky planet нарадзі́цца пад шчаслі́вай зо́ркай;

be on another planet не разуме́ць таго́, што відаво́чна ўсім; як з ме́сяца звалі́ўся;

what planet are you on? BrE, infml з не́ба звалі́ўся?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

such1 [sʌtʃ] adj.

1. такі́, падо́бны;

in such cases у такі́х вы́падках;

in such a way такі́м чына́м;

and such things i да таго́ падо́бнае

2. такі́, така́я, тако́е, такі́я;

such good music така́я до́брая му́зыка;

such a long time ago так даўно́;

such a pity! такі́ жаль!;

such as такі́ як;

such that такі́ што

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wart

варты, добры;

wart pochwały — варты пахвалы;

artykuł wart przeczytania — артыкул варты таго, каб яго пачытаць;

wart Pac pałaca, a pałac Paca — адзін другога варты; абое рабое; два чаравікі пара

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)