нажны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да нагі (у 1 знач.). // Прызначаны для ног. Негр-гігант згінае на рэйках бранзалеты нажных кайданоў, я вызваляюся з жалезных путаў. Дамашэвіч. // Які прыводзяцца ў дзеянне нагой, нагамі. Нажная швейная машына. Нажны тормаз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
но́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ноты 1 (у 1, 3 знач.). Нотны сшытак. Нотны магазін. // Прызначаны для нот 1 (у 1 знач.). Нотная папера. // Які з’яўляецца нотай 1 (у 1 знач.). Нотны знак.
•••
Нотная азбука гл. азбука.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́ры, ‑аў; адз. няма.
Насціл з дошак, прызначаны для спання, які знаходзіцца на пэўнай вышыні над падлогай або зямлёй. У палатцы паабапал праходу былі зроблены суцэльныя нары. Пальчэўскі. На двух’ярусных нарах ўзвышаліся туга пабітыя сеннікі, засланым байкавымі коўдрамі. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бага́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да багажу (у 1 знач.). Багажная квітанцыя, каса. // Прызначаны для багажу (у 1 знач.). Багажны вагон. Багажнае аддзяленне.
2. у знач. наз. бага́жны, ‑ага, м. Чыгуначны служачы, які прымае і выдае багаж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
браняві́к, ‑невіка, м.
Бронеаўтамабіль, прызначаны для разведкі, аховы і сувязі. Вестка пра смерць камандзіра дайшла да нас у той час, калі мы ўбачылі браневікі. Карпюк. Карэкціроўшчык сядзеў на зрубе адрынкі, стараючыся праз бінокль.. дакладна акрэсліць месца знаходжання браневіка. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ву́гальны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да вугалю; багаты вугалем. Вугальны пыл, пласт, басейн. // Зроблены з вугалю. Вугальныя электроды. // Які займаецца здабычай вугалю. Вугальная прамысловасць. // Прызначаны для здабычы, захавання, перавозкі вугалю. Вугальны склад. Вугальны камбайн.
•••
Вугальная кіслата гл. кіслата.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сейсмі́чны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з ваганнямі зямной кары пры землетрасенні. Сейсмічныя хвалі. Сейсмічныя з’явы. // Такі, дзе часта адбываюцца землетрасенні, якому ўласцівы землетрасенні (пра раён, вобласць). Сейсмічныя зоны. // Прызначаны для рэгістрацыі і вывучэння ваганняў зямной паверхні. Сейсмічная станцыя. Сейсмічныя карты.
[Ад грэч. seismós — ваганне. землетрасенне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стае́нны, ‑ая, ‑ае.
Які прызначаны для выезду, на якім не працуюць (пра каня). Зрэдку праносіліся памешчыцкія карэты, запрэжаныя ў тройкі або чацвёркі стаенных коней. Гартны. Стаенны прыгажун захроп, шырока растапырыўшы ноздры, павёў вушамі і пачаў грабці нагою зямлю. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чатырохразо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які чатыры разы быў, паўтараўся. // Які чатыры разы дамагаўся чаго‑н., атрымліваў што‑н. Чатырохразовы чэмпіён. // Прызначаны на чатыры разы, сапраўдны на чатыры разы. Чатырохразовы пропуск. // Які адбываецца чатыры разы, разлічаны на чатыры разы. Чатырохразовае харчаванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
энергеты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з энергетыкай, з атрыманнем і выкарыстаннем энергіі. Энергетычныя крыніцы. Энергетычныя рэсурсы. // Прызначаны для атрымання якой‑н. энергіі. Энергетычнае паліва. Энергетычны вугаль.
2. Які мае адносіны да энергіі (у 1 знач.). Энергетычная база сельскай гаспадаркі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)