ЛАНАЛІ́Н (ад лац. lana шэрсць + oleum масла),

ачышчаны шарсцяны воск; жывёльны воск (гл. ў арт. Воскі). Вязкая белая ці светла-жоўтая мазепадобная маса, tпл 35—37 °C, шчыльн. 940—970 кг/м³. Не раствараецца ў вадзе і этаноле; раствараецца ў бензоле, хлараформе, дыэтылавым эфіры. Мае значную колькасць (каля 10%) стэрынаў, у т. л. халестэрыну. Атрымліваюць ачысткай шарсцянога воску, які экстрагуюць арган. растваральнікамі з воўны. Выкарыстоўваюць як аснову мазей і касметычных крэмаў (добра ўсмоктваецца і змякчае скуру).

т. 9, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЗЭРЭ́РЭ (лац. miserere злітуйся),

царкоўнае каталіцкае песнапенне. Назва ад першага слова лац. тэксту 50-га псалма «Miserere mei Deus» — «Памілуй мяне, Божа» рымска-каталіцкага царк. ўжытку. Шматгалосыя кампазіцыі на тэкст М. паявіліся на мяжы 15—16 ст. Першы аўтарскі твор належыць К.​Фесце (1517). Сярод найб. дасканалых ўвасабленняў — «Miserere» А.​Ласа («Сем пакаянных псалмоў», 1584) і Дж.​Габрыэлі («Свяшчэнныя сімфоніі», 1597). Значная колькасць твораў на тэкст М. захавалася ў інстр. апрацоўках — лютневых і клавірных табулатурах эпохі Адраджэння.

т. 10, с. 349

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАРМІ́РАВАННЕ ПРА́ЦЫ,

вызначэнне нормы часу і выпрацоўкі; адзін з асн. элементаў навуковай арганізацыі працы. Разлік Н.п. ажыццяўляецца аналіт. і доследна-стат. метадамі. Пры аналіт. метадзе аперацыю (работу) падзяляюць на элементы, якія аналізуюць, праектуюць рацыянальную структуру аперацыі, вызначаюць час на кожны элемент аперацыі і на ўсю аперацыю. Доследна-статыстычны метад — вызначэнне норм на аснове вопыту нарміроўшчыка альбо на аснове ранейшых стат. звестак. Пры дапамозе Н.п. вызначаецца неабходная колькасць работнікаў, фонд заработнай платы, прадукцыйнасць працы і інш. паказчыкі.

т. 11, с. 164

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІ́КАПАЛЬСКІ МАРГАНЦАВАРУ́ДНЫ БАСЕ́ЙН,

буйнейшы басейн марганцавых руд на Пд Украіны. Пл. больш за 5 тыс. км². Адкрыты ў 1883, распрацоўваецца з 1886. Марганцаносная алігацэнавая фармацыя з прамысл. пластамі руд (з сярэдняй магутнасцю каля 2 м) гарыз. залягання, цягнецца ўздоўж паўд. схілу Украінскага шчыта, даўж. 250 км, шыр. да 25 км. Руды: аксідныя (сярэдняя колькасць марганцу 27,8%), аксідна-карбанатныя (25%) і карбанатныя (22%). Агульныя запасы каля 2,5 млрд. т. Здабыча адкрытым і падземным спосабамі. Цэнтр здабычы — г. Нікапаль.

т. 11, с. 336

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАДЫЕНУКЛІ́ДЫ,

радыеактыўныя атамы (нукліды) хім. элементаў. Бываюць прыродныя і штучна атрыманыя (тэхнагенныя). Адрозніваюць паводле тыпу радыеактыўнага распаду (гл. Радыеактыўнасць). Большасць Р. з’яўляюцца крыніцамі рэнтгенаўскага ці гама-выпрамянення. У адпаведнасці з нормамі радыяцыйнай бяспекі паводле таксічнасці падзяляюцца на Р. асабліва небяспечныя для чалавека і Р. высокай, сярэдняй і малой радыетаксічнасці (гл. Радыеактыўнае рэчыва). Значная колькасць тэхнагенных Р. утвараецца пры рабоце ядз. рэактараў, пераважна атамных электрастанцый. Уздзеянне прыродных і тэхнагенных Р. навакольнага асяроддзя на жывыя арганізмы вывучае радыяцыйная экалогія.

т. 13, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАСА́,

атмасферныя ападкі ў выглядзе кропель вады, якія асаджаюцца пры дадатнай тэмпературы на паверхні зямлі, раслін, наземных прадметаў вечарам, ноччу ці раніцай. Утвараецца ў выніку ахаладжэння паветра і кандэнсацыі вадзяной пары на асобных паверхнях, т-ра якіх апускаецца ніжэй пункту расы ў выніку страты цяпла выпраменьваннем. Утварэнню Р. спрыяе яснае надвор’е і слабы вецер. Колькасць ападкаў пры Р. невялікая (каля 0,1—0,3 мм за ноч). На Беларусі за год бывае 80—120 сут з Р. (у крас.ліст.).

т. 13, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Тры ‘лік і лічба 3’, ‘колькасць, абазначаная лічбай 3’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Федар. 4, Ян., ТС, Сл. ПЗБ), трі ‘тс’ (Бяльк.), ст.-бел. три, тры ‘лік, колькасць 3; група з трох чалавек’, трии ‘тс’ (ГСБМ). Звяртаецца ўвага на спалучэнне ў народнай мове няпарных лічбаў: тры пяць ‘тры разы па пяць’ (адсюль народнаэтымалагічнае тлумачэнне назвы Прыпяць), тры дзевяцьколькасць вугалькоў пры зняцці ўрокаў і інш. (Кольб., 441). Укр. три, трийе (м. р.), рус. три, стараж.-рус. трье (м. р.), три (ж. і н. р.), польск. trzej ‘трое мужчын’, trzy, ст.-польск. trzy (з XV ст.), trze (м. р. асабовы), н.-луж. tśo (пра мужчын), tśi, в.-луж. tři (ж. і н. р.), tšo (м. р.), палаб. tåri; чэш. tři, ст.-чэш. tři (ж. і н. р.), třie (м. р.); славац. trî (ж. і н. р.), traja (м. р.), славен. tri (ж. і н. р.), tríje (м. р.), харв. trî, серб. три̂, макед. три, балг. три́(те), ст.-слав. триѥ (м. р.), три (ж. і н. р.). Прасл. *trьje (м. р.), *tri (ж. і н. р.) роднаснае ст.-інд. tráyah (м. р.), trī, tríni (н. р.), авест. vrayō, арм. erek‘, ст.-грэч. τρετς, дыял. τρέες, τρης, алб. tre, trí, лац. trēs, оск. trís, вал. tri, тахар. A tre, хецк. tri, ст.-ісл. þrír, гоцк. þreis, þreja, літ. trys, лат. trî < і.-е. *trei̯‑ ‘тры’, *trei̯o‑/*troi̯o ‘трое’ (Фасмер, 4, 101–102; Чарных, 2, 262; Скок, 3, 500–501; Махэк₂, 657; Брукнер, 580; Борысь, 651; ЕСУМ, 5, 634; Бязлай, 4, 224–225; Новое в рус. этим., 235–237; ESJSt, 16, 983).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сертыфіка́т

(фр. certificat, ад лац. certus = верны + facere = рабіць)

1) пазыковае фінансавае абавязацельства дзяржавы, а таксама назва аблігацый спецыяльных дзяржаўных пазык;

2) дакумент са звесткамі пра асартымент, колькасць, якасць тавару, які экспартуецца.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ачко́, ‑а; Р мн. ‑оў; н.

1. Значок на ігральнай карце ці косці, які абазначае яе вартасць у гульні.

2. Адзінка падліку выйгрышаў у спаборніцтвах, спартыўных гульнях. Набраць найбольшую колькасць ачкоў.

3. Від азартнай карцёжнай гульні. Па абрыўках слоў Сіпак здагадаўся, што паліцаі іграюць у ачко. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ёмістасць, ‑і, ж.

1. Здольнасць змясціць у сабе пэўную колькасць чаго‑н.; унутраны аб’ём. Ёмістасць рэзервуара. Ёмістасць транспартных сродкаў. □ Набралі мы посуд сярэдняй ёмістасці і пайшлі. Дубоўка.

2. перан. Якасць ёмістага (у 2 знач.). Ёмістасць параўнанняў.

3. Спец. Пасудзіна для захоўвання чаго‑н. Напоўніць ёмістасці газам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)