вёска ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 17 км ад горада і чыг. ст. Глыбокае, 217 км ад Віцебска. 254 ж., 111 двароў (1997).
Упершыню ўпамінаецца ў 2-й пал. 14 ст. (не пазней 1387) у грамаце кн.Андрэя Альгердавіча Полацкага. Адносілася да Полацкай зямлі, потым да Полацкага ваяв. У розны час належала Корсакам, Глябовічам, Вепрахоўскім, Цеханавецкім і інш. З 1793 у Рас. імперыі, у Дзісенскім пав.Мінскай, з 1842 — Віленскай губ. З 1863 цэнтр воласці ў Дзісенскім пав. Пры валасным праўленні працавала сельская школа. У 1897 у З. 176 ж. З 1921 у Польшчы, з 1939 у БССР. З 1940 цэнтр сельсавета. 311 ж., 114 гаспадарак (1971).
Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — сядзіба (19 ст.). Каля вёскі — курганны могільнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЯЦ (Леанард Іосіфавіч) (сак. 1890, в. Даўгінава Вілейскага р-на Мінскайвобл. — 23.9.1935),
бел.паліт. дзеяч. Скончыў Пецярбургскі ун-т. У 1914—16 працаваў у Віленскім акцызным упраўленні, у 1916—17 адказны сакратар Мінскага аддз.Усерас. земсаюза. Чл. партыі бел. эсэраў. Дэлегат Усебел. з’езда 1917. 3 лют. 1918 у складзе Народнага сакратарыята Беларусі. Пасля расколу Рады БНР (13.12.1919) заг. канцылярыі і дзярж. сакратар у Народнай радзе БНР. Удзельнік 2-й Усебел. канферэнцыі 1925 у Берліне. З 1925 у БССР, кансультант Наркамфіна. Звольнены «ў сувязі з чысткай апарату». 19.7.1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі», высланы на 5 гадоў ва Уфу. 25.7.1935 зноў арыштаваны абл. упраўленнем НКУССССР, памёр у турме ў час следства. Рэабілітаваны ў 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́КАНСКІ МУЗЕ́Й НАРО́ДНАЙ СЛА́ВЫ.
Засн. ў 1964 у в. Іканы Барысаўскага р-на Мінскайвобл. як школьны, з 1977 дзяржаўны. Пл. экспазіцыі 536 м², больш за 7,6 тыс. экспанатаў асн. фонду (1998). Асн. экспазіцыя прысвечана падзеям Вял.Айч. вайны на Барысаўшчыне: стварэнне і дзейнасць партыз. атрадаў, брыгад Барысаўска-Бягомльскай партыз. зоны, матэрыялы пра злачынствы ням.-фаш. захопнікаў, карта спаленых імі вёсак; у зале «Памяць сэрца» запісаны прозвішчы 5 тыс загінуўшых жыхароў раёна. У этнагр зале экспануюцца нар. адзенне, драўляны і керамічны посуд, вырабы з лену і саломкі. У маст. галерэі дэманструюцца карціны самадзейных і прафесійных мастакоў, творы графікі і скульптуры. Вакол музея парк Герояў, у якім устаноўлены бюсты Герояў Сав. Саюза, абеліск з імёнамі землякоў, што загінулі ў Вял.Айч. вайну, урны з зямлёй гарадоў-герояў СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ШКАЛДЗЬ,
вёска ў Петкавіцкім с/с Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. За 40 км ад Баранавіч, 241 км ад Брэста, 15 км ад чыг. ст. Хвоева. 364 ж., 159 двароў (1997).
У пісьмовых крыніцах упамінаецца ў 1-й пал. 15 ст., належала Неміровічам, Іллінічам, Радзівілам, Вітгенштэйнам. У 1472 пабудаваны Троіцкі касцёл. У 1579 мястэчка, 82 сядзібы, 2 корчмы. З 1793 у Рас. імперыі. У 19 ст. мястэчка і сяло Гарадзейскай вол. Навагрудскага пав.Мінскайгуб. У 1897 сяло, 628 ж., 120 двароў, царква, крама, карчма. 31921 у складзе Польшчы ў Баранавіцкім пав. Навагрудскага ваяв. З 1939 у БССР, у 1940—54 цэнтр сельсавета, з 1940 у Гарадзішчанскім, з 1963 у Баранавіцкім р-нах.
Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Ішкалдскі Троіцкі касцёл (1472).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПІТУ́ЛА (Пётр Андрэевіч) (н. 4.7.1936, в.Вял. Бор Старадарожскага р-на Мінскайвобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1988), праф. (1989). Скончыў Бел.дзярж.ін-тнар. гаспадаркі (1958), Мінскую вышэйшую парт. школу (1965). З 1960 працаваў на з-дзе, у Цэнтр.НДІ арг-цыі і тэхнікі кіравання, з 1966 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. З 1994 нач. аналітычнага цэнтра Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 1995 пам. Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы тэорыі, метадалогіі ацэнкі і планавання эфектыўнасці грамадскай вытв-сці, капітальных укладанняў і новай тэхнікі.
Тв.:
Эффективность капитальных вложений и основных производственных фондов. Мн., 1974;
Содержание и оценка экономической эффективности производства. Мн., 1982 (разам з М.В.Нікіценкам, В.Н.Камковым);
Эффективность общественного производства. Мн., 1985;
Эффективность экономики региона, Мн., 1987 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́БІЧ (Вячаслаў Францавіч) (н. 10.6.1936, в. Канюшаўшчына Валожынскага р-на Мінскайвобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Канд.эканам.н. (1990). Засл. машынабудаўнік Беларусі (1978). Скончыў БПІ (1958), Мінскую ВПШ (1984). З 1978 ген. дырэктар Мінскага вытв. аб’яднання імя Кірава па выпуску працяжных і адразных станкоў. У 1980—85 2-і сакратар Мінскіх гаркома, абкома КПБ, заг. аддзела цяжкай прам-сці ЦККПБ. У 1985—90 нам. старшыні СМ, старшыня Дзяржплана БССР. У 1990—94 Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 1994 прэзідэнт Бел.гандл.-фін. саюза. Нар.дэп.СССР у 1989—91, дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь у 1990 і 1995—96, Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь з 1996. Чл.ЦККПБ у 1986—91, чл.ЦККПСС у 1990—91. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРЫ́ЛЬЧАНКА (Пётр Міхайлавіч) (18.10.1914, г. Краснадар, Расія — 20.9.1997),
бел. альтыст, педагог, дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1938). З 1938 артыст сімф. аркестраў у Маскве і Горкім. У 1944—62 саліст Дзярж.акад.сімф. аркестра Беларусі, удзельнік струннага квартэта Бел. філармоніі. У 1970—73 гал. дырыжор Дзярж.т-рамуз. камедыі Беларусі, у 1980—90 — Мінскайнар. опернай студыі Рэсп. міжсаюзнага Палаца культуры прафсаюзаў. Выкладаў у Бел. кансерваторыі (1945—79). Пад яго муз. кіраўніцтвам пастаўлены спектаклі «Пяе «Жаваранак» Ю.Семянякі, «Вольны вецер» І.Дунаеўскага, «Халопка» М.Стрэльнікава, «Чацвёра з вуліцы Жанны» А.Сандлера, «Сільва», «Баядэра», «Фіялка Манмартра» І.Кальмана ў т-ры муз. камедыі; «Справа гонару» С.Манюшкі, «Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса, «Джані Скікі», «Плашч» Дж.Пучыні і інш. ў нар. опернай студыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІНО́ЦКІ БОЙ 1942,
бой партызан 208-га партыз. атрада (камандзір У.І.Нічыпаровіч) з ням.-фаш. захопнікамі, якія праводзілі карную экспедыцыю ў Кліноцкім лесе Чэрвеньскага р-на Мінскайвобл. ў Вял.Айч. вайну. У пач.сак. 2 пях. палкі гітлераўцаў, падтрыманыя авіяцыяй і артылерыяй, акружылі партыз. лагер у лесе за 6 км на Пн ад в. Клінок і пачалі наступленне, але партызаны, дзякуючы здабытым у час бою дакументам і картам праціўніка, у ноч на 6 сак. перадыслацыраваліся за 5 км на Пн, вывезлі туды параненых, боепрыпасы, гаручае, занялі там абарону. Раніцай 7 сак. яны контратакавалі гітлераўцаў на месцы былога лагера, рассеялі засадную групу праціўніка, знішчылі мінамётную батарэю, кулямёты, перасеклі шашу Чэрвень—Пухавічы і выйшлі з акружэння. Не дасягнуўшы поспеху, фашысты спалілі пас. Кукіга і в. Лужыца (не аднавілася) Пухавіцкага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЙДАНАЎСКІ ЗА́МАК Існаваў у 12—19 ст. ў мяст. Койданава (з 1932 г.ДзяржынскМінскайвобл.). Драўляны замак пабудаваны, верагодна, у 12—13 ст. Размяшчаўся на ўзвышэнні, быў абнесены земляным валам і ровам, злучаным з р. Няцеча. Выконваў важную ваенна-стратэгічную ролю на мяжы Полацкага княства. У 1-й пал. 16 ст. заменены мураваным 9-вежавым замкам. У плане круглыя вежы з байніцамі мелі дыяметр каля 10 м і таўшчыню сцен да 1,5 м, былі накрыты шатровымі стрэхамі. Уваход у замак запіраўся традыц. брамай. У 1613 пад аховай замка пабудаваны Койданаўскі кальвінскі збор. Каменныя пабудовы існавалі да 1840-х г.
Літ.:
Якімовіч Ю. Ці быў у Койданаве замак? // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1985. № 3.
А.І.Валахановіч.
Койданаўскі кальвінскі збор. З малюнка Н.Орды. 1876.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́СБЕРГ (Сямён Арыевіч) (14.10.1903, г. Слуцк Мінскайвобл. — 3.1.1965),
сав. канструктар авіяц. і ракетных рухавікоў. Д-ртэхн.н. (1959). Герой Сац. Працы (1961). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1931). Працаваў у праектных арг-цыях авіяц. прам-сці. З 1941 гал. канструктар КБ. Адзін са стваральнікаў авіяц. рухавікоў, устаноўленых на знішчальніках Ла-5, Ла-7 і інш. самалётах ваен. часу. Пад яго кіраўніцтвам створаны доследныя ўзоры рэактыўных рухавікоў для самалётаў канструкцыі А.І.Мікаяна і А.С.Якаўлева, першы сав. кіслародна-газавы вадкасны ракетны рухавік (ВРР), які запускаецца ва ўмовах бязважкасці, серыйныя ВРР апошніх ступеняў ракет-носьбітаў касм. апаратаў. Ленінская прэмія 1960. Імем К. названы кратэр на адваротным баку Месяца.
Літ.:
Глушко В.П. Развитие ракетостроения и космонавтики в СССР. 3 изд. М., 1987.