Га́каць ’гакаць’ (Бяльк.), ’секчы’ (Сцяц.), га́кну́ць (Касп.), га́кнуць (БРС). Параўн. рус.га́кать ’вымаўляць глыбокі гартанны гук (га, ага), калі сякуць дровы, удараюць цяжкім молатам і г. д.’, ’моцна ўдараць, біць’ (СРНГ). Ад прымарнага выклічніка га! Дзеяслоў га́каць утворан пры дапамозе звычайнага ў такіх фармацыях суфікса ‑к‑. Аналагічны па паходжанню і дзеяслоў го́каць (гл.). Не мае да гакаць ніякага дачынення ням. дзеяслоў hacken ’секчы’ (гэта выпадковае супадзенне).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ашчэ́рыць ’выскаліць зубы’ (Касп., Бяльк.), ашчэрыцца (Яруш., Гарэц.), ашчыра́цца ’шчэрыць зубы; злавацца (пра чалавека)’ (Нас.), рус.дыял.ощерить(ся) ’моцна зазлаваць’, польск.oszczerzyć się ’вышчарыцца’, ст.-польск.oszczerzać się насміхацца’; сюды ж, нягледзячы на цяжкасці пры тлумачэнні пачатку слова, Фасмер (4, 504) услед за Міклашычам, 299, адносіць балг.оце́ря (зъби), оца́рвам. Да прасл.ščeriti, параўн. без змякчэння оске́рвацца ’нашатырвацца (пра сабаку)’ (Куч.), гл. шчэрыць ’выстаўляць, вышчараць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Магу́чы ’багаты’, ’магутны, які мае ўладу’ (Нас.), укр.могучий, рус.могу́чий, ст.-рус.могуть ’знатны’, могучий ’моцны, магутны’, могущий ’тс’, ц.-слав.могѧть ’гаспадар, уладар’, польск.mogący, чэш.mohoucí, славен.mogóč, серб.-харв.мо̏гућ, мо̀гућ, балг.могъщ, праслав.mogǫtʼ‑jь. Да магчы́ (гл.). Са ст.-слав. ці ц.-слав. паходзіць карм.магу́шчы ’гучны (звон)’ (Мат. Гом.). Сюды ж прыслоўе магуча ’багата’, ’моцна’, ’шмат’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́йсаваць ’паўторна малаціць каласы пры малацьбе коннай малатарняй і ўручную’ (Мат. АС, Варл.), по́ясаваць, поі́саваць, по́льсаваць, по́йсаваць, пэ́йсаць ’аддзяляць зерне ад асцюкоў (пра ячмень)’, ’біць каго-небудзь’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). З літ.paisýti ’тс’ (Грынавяцкене, там жа; Лаўчутэ, Балтизмы, 48). Параўн., аднак, рус.дыял.полсова́ть ’моцна біць; паласаваць’, полысать ’рваць на часткі; біць, хвастаць’, арэальна не звязаныя з балтыйскай тэрыторыяй, паходжанне якіх застаецца нявысветленым.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́шань ’стрэмка’ (Сцяшк. Сл.), параўн. укр.пптениця ’насмарк, катар’. Няясна. Магчыма, утварэнне ад * патануць (Стануць), параўн. з рус.дыял.тануть ’моцна піхнуць, кінуць’, якое ў сваю чаргу тлумачыцца, як шатну́ть ад шатать (Фасмер, 4, 405). Імаверна, аднак, што гэта слова можа ўзыходзіць да *пашынуць (пошынь > потань) піхнуць, ударыць5 (Гарачава, Этимология–1985, 63), параўн. славац.ošimdo ho ’яго хапіў удар, разбіў параліч’ (< ošibnulo), гл. ашыбаць.