бел. ананімны сатырычны твор 1-й пал. 18 ст.антырэліг. накіраванасці. Уваходзіла ў рукапісны зборнік твораў на бел., лац. і польскай мовах (нап. 1711—41). Напісана лацінкай на бел. гутарковай мове. У аснове твора апавяданне пра будову Сусвету, які ўяўляецца аўтару ў выглядзе жорнаў, дзе бог «перамолвае» людзей. У «Прамове» крытыкуюцца тагачасная рэчаіснасць, несправядлівы падзел матэрыяльных даброт, выкрываюцца рэліг. догмы і вера ў боскую справядлівасць. У творы адчуваецца рэліг. вальнадумства, выкарыстана барочная алегорыя. Належыць, відаць, аўтару «Другой прамовы Русіна аб нараджэнні Хрыста».
Публ.: Прамова Русіна... // Полымя. 1965. №9.
Літ.:
Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 1. Мн.,1968;
Из истории свободомыслия и атеизма в Белоруссии. Мн., 1978;
Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЯНЁВАЯ ЗБРО́Я, лазерная зброя,
від зброі, заснаваны на выкарыстанні лазернага выпрамянення з мэтай паражэння людзей, узбраення і ваен. тэхнікі. Асн. характарыстыкі: імгненнае паражэнне цэлі, вялікая далёкасць паражэння (200—2 тыс.км), колькасць энергіі пры адным выстрале каля 200 МДж (эквівалентна 50 кг зараду трынітраталуолу). Асн. паражальныя фактары: цеплавое ўздзеянне, дынамічны ўдар, светлавое і эл.-магн. выпрамяненне. Найб. эфектыўная П.з. для паражэння паліўных бакаў міжкантынент. балістычных ракет, лятальных апаратаў і інш. Адрозніваюць непасрэднае паражэнне П.з. (за кошт награвання, плаўлення і выпарэння) і функцыян. (уздзеянне на асобныя сістэмы аб’ектаў). Асн. тыпы лазераў, якія могуць выкарыстоўвацца ў П.з.: хімічныя на фторыстым вадародзе і фторыстым дэйтэрыі, кіслародна-ёдзістыя на свабодных электронах, рэнтгенаўскія з напампоўкай ад ядз. выбуху і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЛЕ́ПСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з ліп. 1941 да снеж. 1942 у вёсках Багута, Задомля, Ляды, Пагарэлкі, Прылепы, Прыстрамы Прылепскага с/с Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. У розны час налічвала больш за 20 чал. (кіраўнікі І.Д.Будай, П.І.Санковіч). Падпольшчыкі трымалі сувязь з падп. групамі і партыз. атрадамі Смалявіцкага, Лагойскага і Барысаўскага р-наў, працавалі па іх заданнях. Арг-цыя была своеасаблівым базавым перасылачным пунктам для людзей, што ішлі з лесу ў Мінск або ў партызаны, і тут атрымлівалі зброю, дакументы, прытулак, праваднікоў. Падполлю Мінска патрыёты дапамагалі прадуктамі, вывозілі з горада лістоўкі, шрыфты, зброю, учынялі дыверсіі. У вер. 1942 пасля правалу Мінскага падполля асн. частка падпольшчыкаў пайшла да партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РАЗМО́ВА ПАЛЯ́КА З ЛІТВІ́НАМ»,
адзін з першых друкаваных свецкіх твораў на Беларусі. Выдадзены ў Брэсце ў 1564 на польскай мове. Аўтар невядомы. Пабудаваны ў форме дыялогу. Падзяляецца на 2 часткі, паміж якімі змешчаны верш «Да палякаў і літвінаў», напісаны, як мяркуюць даследчыкі, А.Воланам. Твор вызначаецца патрыятычнасцю і выкрывае захопніцкія планы польскіх феадалаў у адносінах да ВКЛ. Крытыкуюцца погляды рэакц. польскіх шляхецкіх ідэолагаў на асобу, дзяржаву і грамадства. Аўтар выступае супраць «шляхецкай распусты», гвалту, самавольства феадалаў, абараняе гуманіст. ідэалы: свабоду, роўнасць людзей перад законам, імкненне да агульнай карысці. Падкрэсліваюцца гіст. здабыткі беларусаў і ўкраінцаў, даюцца цікавыя звесткі з гісторыі і культуры ВКЛ.
Літ.:
Сокал С.Ф. «Размова паляка з літвінам» // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1972. №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тып
(фр. type, ад гр. typos = адбітак, вобраз)
1) узор, мадэль, форма чаго-н. (напр. т. самалёта);
2) біял. адзінка ў сістэматызацыі раслін і жывёл, якая аб’ядноўвае роднасныя класы (напр. т. кветкавых раслін, т. членістаногіх);
3) разрад, катэгорыя людзей з характэрнымі агульнымі знешнімі або ўнутранымі рысамі (напр. славянскі т. твару);
4) абагулены мастацкі вобраз якой-н. групы людзей (напр. літаратурны т.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Ве́шальнік1 ’той, хто вешае людзей’ (КТС). Новае ўтварэнне ад дзеяслова веша‑ць і суф. ‑льнік.
Ве́шальнік2 ’вісельнік’ (лун., Шатал.), укр.ві́шальник ’тс’ утворана ад дзеяслова веша‑цца і суф. ‑льнік. Гл. вісельнік.
*Ве́шальнік3, вjе̂шалнык ’сук, на які вешаюць вулей’ (Анох., 323) паходзіць, відавочна, ад вешальна (< ве́шаць < věšati), якое абазначала прыладу дзеяння (параўн. бел.дзяржальна, прасл.krosno); пад уплывам слова сук лексема вешална змяніла суф. ніякага роду на мужчынскі ‑(н)‑ік; адсутнасць мяккасці ‑л‑ у лексеме вjе̂шалнык з’яўляецца характэрнай для паўднёвых бел. гаворак; параўн. чапʼи́лна ’цапільна’, бычʼе́лно ’біч цэпа’ (ДАБМ, 828).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ара́ва ’мноства людзей (жывёл)’ (Інстр. III, Сцяшк., Бяльк.). Рус.орава, арава ’тс’, укр.орава, арава ’тс’. Коканаў (ИОРЯ, 1966, 3, 228), абвяргаючы цюркскае паходжанне, дапускаў угра-фінскае, комі-зыранскае, але ніякіх дакладных пацверджанняў крыніцы няма. Фасмер, 3, 147 (услед за Патабнёй паводле Гараева), звязвае з реветь. КЭСРЯ, Трубачоў (Фасмер, 3, 147) за Унбегаунам, BSL, 52, 173, і Міклашычам звязваюць гэта слова з ора‑ть ’крычаць’. Пераканаўчае рашэнне дае Варбот (РР, 3, 1974, 100–103), якая звязвае слова з кашуб.orava ’талака падчас ворыва’ і ўзводзіць слова да араць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Інтэліге́нцыя. Крыніца: лац.intelligentia ’разуменне’. Значэнне ’грамадскі слой людзей, якія прафесіянальна займаюцца разумовай працай’ сфарміравалася раней, відаць, у польск. мове (першапачаткова inteligencja ’цямлівасць, кемнасць’), адкуль трапіла ў рус. у сярэдзіне XIX ст.; да гэтага часу рус.интеллиге́нция ўжывалася ў значэнні ’разумнасць, свядомасць, дзейнасць розуму’ (Вінаградаў, Этимология. 1964, 111–113; Шанскі, 2, I, 94). З рускай слова запазычана ў зах.-еўрап. мовы (Баравы, Путь слова, 330). У беларускай інтэлігенцыя ў пачатку XX ст. з рускай мовы (Крукоўскі, Уплыў, 77). Паводле Шанскага (2, I, 94), интеллиге́нт — зваротнае ўтварэнне ад интеллигенция.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кало́наж.
1.архіт. Säule f -, -n, Kolónne f -, -n;
2. (людзей) Kolónnef -, -n;
пахо́дная кало́навайск. Márschkolonne f;
кало́на па двавайск. Dóppelreihe -, -n;
кало́на па тры [чаты́ры] вайск. Dréierkolonne f [Víererkolonne];
пастро́іцца [пашыхтава́цца] ў кало́нувайск. sich zur Kolónne réihen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
набіва́ццаразм.
1. (сабрацца) sich ánsammeln;
у пако́й набі́лася шмат людзе́й das Zímmer war vóller Ménschen;
2. (навязвацца) sich áufdrängen;
◊
набіва́цца на знаёмстваj-m séine Bekánntschaft áufdrängen;
набіва́цца дакаго-н.у го́сці sich (selbst) bei j-méinladen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)