(du Plessis; на рас. службе Эмануіл Восіпавіч; 14.9.1766, Парыж — 17.5.1822),
французскі і рас.дзярж. дзеяч, герцаг. У пач. Франц, рэвалюцыі эмігрыраваў (1789) у Расію. У 1790 удзельнічаў у Крымскай кампаніі на чале з А.В.Суворавым, атрымаў чын ген.-лейтэнанта. У 1793—94 у складзе кааліцыйных войск ваяваў супраць рэв. Францыі. З 1803 граданачальнік Адэсы, у 1805—14 ген.-губернатар Новарасійскага краю. Садзейнічаў гасп. асваенню і засяленню Паўн. Прычарнамор’я. Пасля рэстаўрацыі Бурбонаў з 1814 у Францыі; першы міністр ва ўрадзе Людовіка XVIII (1815—18, 1820—21). Пры падтрымцы рас. імператара Аляксандра І дамогся некат. змякчэння на карысць Францыі Парыжскага мірнага дагавора, скарачэння памераў кантрыбуцыі і колькасці (у 1817) акупацыйных войск у Францыі. На Ахенскім кангрэсе «Свяшчэннага саюза» (1818) дамогся поўнага спынення акупацыі Францыі. У г. Адэса яму пастаўлены помнік (1828).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕКУНДАМЕ́Р,
прылада для вымярэння прамежкаў часу ў гадзінах, мінутах, секундах і долях секунды. Як і гадзіннікі, маюць механізм для адліку часу, а таксама прыстасаванне для пуску, спынення і вяртання да нуля стрэлак (лічбаў).
Першыя С. (з’явіліся ў канцы 19 ст.) мелі толькі секундную стрэлку (адсюль іх назва). Бываюць малагабарытныя — кішэнныя і наручныя (пераважна мех., са стрэлачнай індыкацыяй) і буйнагабарытныя — настольныя, шчытавыя, у т. л. дэманстрацыйныя (звычайна эл., электронна-мех. і электронныя з лічбавай індыкацыяй); падсумоўвальнага дзеяння (паказваюць выніковы час якіх-н. паслядоўных працэсаў), 2-стрэлачныя, шматцыферблатныя, са шкалой для вызначэння колькасці падзей за адзінку часу (напр., удараў пульсу за мінуту) і інш. Выкарыстоўваюцца ў спорце, медыцыне, авіяцыі, прам-сці і інш.
Секундамеры: 1 — механічны кішэнны; 2 — механічны падсумавальнага дзеяння з дзвюма секунднымі стрэлкамі і трыма шкаламі; 3 — электрычны дэманстрацыйны з дзвюма шкаламі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЕ́ЙДЭРС (Snyders, Snijders) Франс (11.11.1579, г. Антверпен, Бельгія — 19.8.1657), фламандскі жывапісец, майстар барочнага нацюрморта. Вучыўся ў П.Брэйгеля Малодшага і Х. ван Балена.
Ф.Снейдэрс. Нацюрморт з дзічынай і агароднінай.
Працаваў у Антверпене; з 1609, пасля наведвання Італіі, супрацоўнічаў з П.П.Рубенсам, пісаў у яго карцінах кветкі, садавіну, жывёл. Самаст. творчасць пачаў з невял. нацюрмортаў з некалькіх прадметаў, гал. чынам кашоў, ваз з садавінай. Пазней перайшоў да манум. палотнаў вял. фармату з выявамі размешчаных на сталах або прылаўках вял.колькасці бітай дзічыны, садавіны, гародніны, кветак, аб’яднаных у раскошныя дэкар. кампазіцыі ў стрыманай гаме. Фігуры людзей у нацюрмортах С. выконвалі пераважна інш. жывапісны, у т. л. А. ван Дэйк, Я.Іорданс. У позні перыяд пісаў паляўнічыя сцэны. Сярод твораў: «Кош з садавінай», «Прадавец дзічыны», «Стары кірмаш у Антверпене», «Паляванне на дзікоў», «Нацюрморт з дзічынай і агароднінай».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́НЕЧНЫ ВЕ́ЦЕР,
пастаяннае радыяльнае распаўсюджванне плазмы сонечнай кароны ў міжпланетную прастору. Утварэнне С.в. звязана з патокам энергіі, што паступае ў сонечную карону з больш глыбокіх слаёў Сонца. Пры высокіх т-рах, якія існуюць у кароне (1,5-106К), ціск яе вышэйшых слаёў не ўраўнаважвае газавы ціск рэчыва кароны, і яна расшыраецца. С.в. складаецца з пратонаў, электронаў, невял. колькасці іонаў гелію і інш. Структура С.в. звязана з магн. полем Сонца і мяняецца са зменай сонечнай актыўнасці. За кошт С.в. Сонца губляе 10−34Дж/с энергіі і штогод 10−14 часткі масы. У межах арбіты Зямлі канцэнтрацыя пратонаў 6 см−3, скорасць 400 км/с. Пры набліжэнні С.в. да Зямлі на мяжы з яе магнітасферай узнікае магнітагідрадынамічная ўдарная хваля, што прыводзіць да істотных дэфармацый магнітнага поля Зямлі — узнікаюць магнітныя буры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУД ПРЫСЯ́ЖНЫХ,
суд, у склад якога акрамя пастаянных суддзяў уваходзяць прысяжныя засядацелі; адзін з найб. дэмакратычных ін-таў судовай сістэмы і ўсёй сістэмы органаў дзярж. улады, які ўвасабляе прынцып непасрэднага ўдзелу народа ў ажыццяўленні правасуддзя. У класічным варыянце складаецца з лавы прысяжных засядацеляў — калегіі з 6, 12 або інш.колькасці грамадзян (адбіраюцца па выпадковай методыцы для дадзенай справы і вырашаюць пытанні факта злачынства) і аднаго ці некалькіх прафес. суддзяў, якія вырашалі пытанні права. Як правіла, С.п. разглядае крымін. справы ў першай інстанцыі. Узнік у Англіі ў 12—15 ст., у Еўропе і некат. інш. частках свету пашырыўся пасля Франц. рэвалюцыі 1789—99. У наш час С.п. існуе ў ЗША, Вялікабрытаніі, Канадзе, Ірландыі, Швейцарыі і інш. У Расійскай імперыі (у т. л. на Беларусі) С.п. існаваў у 1864—1917. З 1993 паэтапна ўводзіцца ў некаторых суб’ектах Рас. Федэрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДЖЭ́ННЕ,
форма думкі, у якой змяшчаецца сцвярджэнне або адмаўленне чаго-н. адносна прадметаў і з’яў, іх уласцівасцей і сувязей. Складаецца з суб’екта (S; прадмет думкі) і прэдыката (P; частка С., у якой сцвярджаецца ці адмаўляецца што-н. адносна прадмета С.) і сімвалічна выяўляецца ў выглядзе формулы S ёсць (не ёсць) P. Паводле якасці адлюстраваных прадметаў вылучаюць сцвярджальныя і адмоўныя С.; паводле колькасці і аб’ёму адлюстраваных прадметаў — адзінкавыя, асобныя і агульныя С.; паводле характару сувязей паміж адлюстраванымі прадметамі і іх уласцівасцямі — умоўныя, раздзяляльныя і катэгарычныя С.; паводле ступені істотнасці для прадмета адлюстраванай уласцівасці — С. магчымасці (праблематычныя), С. рэчаіснасці (асертарычныя) і С. неабходнасці (ападыктычныя). Аснова тэорыі С. закладзена ў логіцы Арыстоцеля. У класічнай логіцы паняцце «С.» сінанімічнае выказванню і як самаст. аб’ект даследаванняў не вылучалася. Сувязі паміж С. як сродкамі выяўлення ацэначных адносін да пэўных прадметаў даследуюцца ў мадальнай логіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПАЛІМЕ́РЫ,
палімеры, макрамалекулы якіх маюць манамерныя звёны розных тыпаў.
Адрозніваюць нерэгулярныя (статыстычныя) і рэгулярныя С., а таксама прышчэпленыя С. — палімеры з разгалінаванымі макрамалекуламі, у якіх асн. ланцуг і адгалінаванні адрозніваюцца саставам і(ці) будовай, і блок-супалімеры — лінейныя С., макрамалекулы якіх пабудаваныя з блокаў, што складаюцца з манамерных звёнаў аднаго або некалькіх тыпаў. У статыст. С. манамерныя звёны (A і B) размешчаны хаатычна, у рэгулярных — размеркаваны з пэўнай паслядоўнасцю; найб. пашыраны чаргавальныя С. (ABABAB...). Уласцівасці статыст. (пры сувымернай колькасці звёнаў розных відаў) і чаргавальных С. з’яўляюцца прамежкавымі паміж уласцівасцямі адпаведных гомапалімераў. Прышчэпленыя С. і блок-С. спалучаюць уласцівасці палімераў, што іх складаюць, а часам праяўляюць новыя ўласцівасці, не характэрныя для зыходных кампанентаў (напр., ударатрывалы АБС-пластык). Атрымліваюць сінт. С. суполімерызацыяй і суполікандэнсацыяй. Выкарыстоўваюць пераважна С. дыенаў з акрыланітрылам (гл.Бутадыеннітрыльныя каўчукі), стыролам (гл.Бутадыенстырольныя каўчукі), ізабутыленам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЖА́НІН Іван Мікалаевіч (14.10.1898, г. Любань Мінскай вобл. — 2.2.1973),
бел. вучоны ў галіне заалогіі пазваночных жывёл. Чл.-кар.АН Беларусі (1959), д-рбіял.н. (1957), праф. (1958). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў БДУ (1926). З 1938 у Ін-це біялогіі (заг. аддзела), з 1959 заг. Аддзела заалогіі і паразіталогіі АН Беларусі, адначасова ў 1947—70 праф., заг. кафедры БДУ. Навук. працы па фауністыцы, зоагеаграфіі і экалогіі, гасп. значэнні каштоўных відаў млекакормячых. Прааналізаваў гіст. змены і працэсы фарміравання тэрыяфауны, распрацаваў схему зоагеагр. раянавання Беларусі і мерапрыемствы па ахове і аднаўленні колькасці баброў.
Тв.:
Млекопитающие Белоруссии. 2 изд. Мн., 1961;
Определитель млекопитающих Белоруссии. Мн., 1967 (разам з Ю.І.Сяржаніным, В.В.Слесарэвічам).
Літ.:
Кохненко С.В., Меркушева И.В. К 70-летию профессора И.Н.Сержанина // Зоолог. журн. 1969. Т. 48, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫКЛААЛКА́НЫ, цыклапарафіны, цыкланы,
насычаныя монацыклічныя вуглевадароды агульнай формулы CnH2n, дзе n≥3. Ц. і іх вытворныя належаць да аліцыклічных злучэнняў. Паводле колькасці атамаў вугляроду ў цыкле падзяляюць на малыя (3—4), звычайныя (5—7), сярэднія (8—12) і макрацыклы (больш за 12). Асн. прыродная крыніца Ц. — нафта (гл.Нафтэны).
Малыя Ц. — газы, астатнія — вадкасці ці цвёрдыя рэчывы (C12 і макрацыклы). Добра раствараюцца ў арган. растваральніках, мала ў вадзе. Цыклы ў Ц. няплоскія (за выключэннем цыклапрапану), іх устойлівасць павялічваецца ад C3 да C6, змяншаецца да C0 і зноў нарастае. Паводле хім. уласцівасцей Ц. ад C5 аналагічныя насычаным вуглевадародам, цыклапрапан і цыклабутан — ненасычаным. Характэрны рэакцыі са змяненнем велічыні цыкла, раскрыццём цыкла і трансанулярнай цыклізацыі (паміж атамамі сярэдніх цыклаў). Аказваюць наркатычнае ўздзеянне, напр., цыклапрапан і яго фторвытворныя выкарыстоўваюць як сродак інгаляцыйнага наркозу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭРЫТРАЦЫ́ТЫ (ад грэч. erythros чырвоны + ...цыт),
бяз’ядзерны форменны элемент крыві чалавека, пазваночных жывёл і некат. беспазваночных (ігласкурыя). Маюць форму дваякаўвагнутага дыска. Запоўнены гемаглабінам (35% масы), валодаюць уласцівасцю пераносіць кісларод ад лёгкіх да тканак і двухвокіс вугляроду з тканак у кроў у органах дыхання; праходзіць праз сістэму кровазвароту больш за 100 тыс. разоў (шлях больш за 1000 км).
Энергію для выканання розных функцый Э. атрымліваюць у форме адэназінтрыфосфарнай к-ты, шляхам утылізацыі глюкозы на аснове глікалітычнага працэсу або акісляльнага пентоза-фасфатнага цыкла. Постэмбрыянальна ўтвараюцца ў чырв. касцявым мозгу. Э. жывуць каля 120 дзён, пасля чаго фагацытуюцца і разбураюцца макрафагамі селязёнкі. У 1 л крыві дарослага мужчыны 3,9—5,5∙1012 Э., у жанчыны 3,7—4,9∙1012. Памяншэнне агульнай колькасці Э. адбываецца пры анеміях, павелічэнне — пры поліцытэміях; бывае змена формы Э.