паадко́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Адкапаць адно за другім усё, многае або ўсіх, многіх. Паадкопваць рэчы з зямлі. □ Тых жа [гараджан], што асталіся ў горадзе, засынала, пахавала пад сабой цэгла і жалезабетонная арматура — іх нават не было каму паадкопваць. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўпіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.
1. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Уперціся — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх.
2. Упірацца некаторы час. Камень паварушыўся, паўпіраўся трохі, а тады перакуліўся на другі, сыраваты ад зямлі, бок. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прымаро́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прымарозіць.
2. у знач. прым. Злёгку пашкоджаны марозам; абмарожаны. Прымарожаныя яблыкі. □ [Лёкса] нагнулася, узяла ў руку прытаптаны нагамі корчык жыта — камячок чорнай зямлі з прымарожанымі жоўта-зялёнымі стрэлкамі і доўгімі белымі ніткамі карэньчыкаў. Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыро́ст, ‑у, М ‑сце, м.
Павелічэнне ў колькасных адносінах; прыбаўленне. Прырост насельніцтва. Прырост прадукцыі. □ Людзі хапаліся за работу, каб выкарыстаць, покі не позна, кожную часіну, каб аддаць зямлі на захаванне і на прырост хоць малую колькасць збожжа і бульбы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разамле́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Расслаблены, вялы. Ад Расянкі цягнула халаднаватай вільгаццю, якая пасля спякотнага дня прыемна лашчыла разамлелае цела. Асіпенка. / у вобразным ужыв. Хораша вось так, учатырох, ісці палявой дарогай, дыхаючы на поўныя грудзі густымі пахамі разамлелай, тлустай зямлі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскара́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑рацы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Пра чалавека з няўклюдна расстаўленымі нагамі. // Пра што‑н. няўклюднае, нязграбна выгнутае, растапыранае. Прынёс дзядзька другую падпорку, а гэтага раскараку з зямлі дастаў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэкто́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.
Спец.
1. Раздзел геалогіі, які вывучае структуру, рух, дэфармацыю і развіццё якога‑н. участка зямной кары і верхняй мантыі Зямлі.
2. У архітэктуры — асаблівасці ўзаемаразмяшчэння частак будынка і суадносіны яго форм і прапорцый; архітэктоніка.
[Ад грэч. tektonikē — будаўніцтва.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ужыва́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ужываць — ужыць і стан паводле знач. дзеясл. ужывацца 2; прымяненне, выкарыстоўванне. Пераноснае ўжыванне слова. □ Калісьці ў .. прадзеда [пана Магдановіча] ляжаў дзікі пустыр зямлі без усялякага ўжывання. Бядуля.
2. Ужытак (у 2 знач.). Знаходзіцца ва ўжыванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
улада́льнік, ‑а, м.
Той, хто ўладае чым‑н. Уладальнік аўтамашыны. Уладальнік маркі. □ Хлопчык пасябраваў не толькі з кацянём, а і з яго маленькім уладальнікам — Толікам. Васілевіч. Уявім сабе на хвіліну, што Міхал дамогся свайго, стаў уладальнікам некалькіх дзесяцін зямлі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарысе́йскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фарысея (у 1 знач.).
2. Уласцівы фарысею (у 2 знач.); ханжаскі, крывадушны. Акопы заараў стальны парог, Прабітыя ў зямлі сатлелі каскі, Жалезныя крыжы, падковы, спражкі, Дзе фарысейскі надпіс: «З намі бог». Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)