-не́будзь, часціца ў складзе неазначальных займеннікаў і прыслоўяў што‑небудзь, хто‑небудзь, куды‑небудзь і пад. (Гарэц., Некр. і Байк., БРС, ТСБМ, Бяльк.), таксама дыял. ‑нібу́дзь ’тс’ (Цых.), укр. ‑не́будь ’тс’, рус. ‑нибу́дь ’тс’. У выніку кантамінацыі выразаў тыпу хто б ні быў і *хто‑будзь, гл. укр. хто‑будь (часцей будь‑хто) ’тс’, польск. kto bądź ’тс’, параўн. яшчэ ст.-бел. лечатсѧ в кого нибѫ​ди (XVI ст.), дзе выступае форма загаднага ладу 3‑й ас. адз. л. ад быць (Карскі 2–3, 269); адмоўе ў складзе гэтых выразаў мае ўзмацняльны (афектыўны) характар (ESSJ SG, 2, 323, насуперак Фасмеру, 3, 72, які бачыць тут параўнальную функцыю).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вандзэ́лак, ‑лка, м.

Разм. Клунак. На паўстанку было малалюдна: усяго некалькі чалавек — хто з чамаданам, хто з вандзэлкам — сядзелі на лаўках пад клёнамі, ды ля агароджы стаяла фурманка. Хадкевіч.

[Польск. węzełek.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укла́дчык ​1, ‑а, м.

Той, хто робіць уклад ​2 (у 1 знач.); уладальнік грашовага ўкладу.

укла́дчык ​2, ‑а, м.

Той, хто займаецца ўкладваннем чаго‑н. Укладчык рэек. Брыгада ўкладчыкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жабра́к

(польск. żebrak, ад ст.в.ням. seffr)

той, хто жабруе, жыве з міласціны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

германафі́л

(ад лац. Germanus = немец = -філ)

той, хто мае цягу, прыхільнасць да ўсяго нямецкага.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

акцэ́птар

(лац. acceptor = той, хто прымае)

фіз. атам, які можа захопліваць электроны ў паўправадніках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прэзента́нт

(ад лац. praesentare = перадаваць, уручаць)

той, хто прад’яўляе грашовы дакумент (вэксаль і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэтраншэме́нт

(фр. retranchement = адсяканне)

уст. ваеннае ўмацаванне, размешчанае ззаду галоўнай пазіцыі таго, хто абараняецца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

узла́зіць, узле́зці

1. (наверх) hináufklettern vi (s) (у напрамку ад таго, хто гаворыць); heráufklettern vi (s) (у напрамку да таго, хто гаворыць); erklímmen* vt;

2. разм. (апранацца –ўлазіць, налазіць):

чараві́к не ўзла́зіць der Schuh lässt sich nicht ánziehen* [passt nicht]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Суця́га ’той (тая), хто займаецца суцяжніцтвам, хто бесперапынна судзіцца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Растарг.), ст.-бел. сутяжий ’той, хто мае ў судзе цяжбу з кім-небудзь’ (Ст.-бел. лексікон), параўн. укр. сутя́га ’тс’, рус. сутяга ’тс’, чэш. soutěž, славац. súťaž ’спаборніцтва, конкурс’. Утворана пры дапамозе прыстаўкі су- ад асновы *tęg‑, гл. цягаць, цягнуць (Фасмер, 3, 812; ЕСУМ, 5, 486).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)