фунда́тар

(лац. fundator)

той, хто засноўвае што-н. або дае грошы на заснаванне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

экзамена́тар

(лац. examinator = які пытае)

той, хто прымае экзамен, ацэньвае чые-н. веды.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эксплуата́тар

(фр. exploiteur)

той, хто эксплуатуе 1 іншых, прысвойвае сабе вынікі чужой працы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

экспрапрыя́тар

(фр. expropriateur, ад с.-лац. expropriatio = адбіранне ўласнасці)

той, хто ажыццяўляе экспрапрыяцыю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

краве́ц, краўца, м.

Спецыяліст па шыццю адзення. Мясцовы кравец (не той, што абшываў паноў і падпанкаў, а той, што меў справу з простымі людзьмі) не даганяў лішне адзежы да чалавека. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каланіза́тар, ‑а, м.

1. Той, хто вядзе палітыку каланізацыі (у 1 знач.), прыгнятае і эксплуатуе працоўныя масы калоніі (у 1 знач.). Імперыялісты-каланізатары.

2. Той, хто засяляе свабодныя землі; пасяленец, каланіст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цудатво́рац, ‑рца, м.

1. Той, хто творыць, робіць цуды (у 1 знач.). А ў кутку абразы цудатворцаў, Даўн[о] ад дыму сляпых. Танк.

2. Той, хто творыць, робіць што‑н. дзівоснае, надзвычайнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апавяшча́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто апавяшчае, аб’яўляе што-н.

2. Традыцыйны персанаж класічных трагедый, які апавяшчае аб падзеях за сцэнай (уст.).

|| ж. апавяшча́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. апавяшча́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

метадало́гія, -і, мн. -і, -гій, ж.

1. Вучэнне аб метадзе навуковага пазнання.

Навуковая м.

2. Сукупнасць найбольш агульных прынцыпаў, палажэнняў і метадаў, якія прымяняюцца ў той ці іншай навуцы.

М. гісторыі.

|| прым. метадалагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жывадзёр, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

1. Той, хто забівае і здымае скуру з забітай жывёлы.

2. Пра жорсткага бязлітаснага чалавека.

|| ж. жывадзёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. жывадзёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)