закрыча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Пачаць крычаць. // Крыкнуць, пракрычаць. Дзесь у лузе над рэчкаю нейкая бяссонная ці патрывожаная пташка закрычала два разы: «кі-і-і-вік, кі-і-і-вік» і змоўкла. Колас. — Адаська! — закрычаў бацька, кідаючыся да сына ў парозе. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заля́паць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Запэцкаць чым‑н. вадкім, ліпкім. — Вось як штаны заляпаў. Не адмыеш цяпер. Савіцкі.
заля́паць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць ляпаць. // Ляпнуць некалькі разоў запар. Заляпалі буферы вагонаў, і поезд крануўся. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запрацава́ць 1, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.
Разм. Зарабіць працай, атрымаць за працу. Летась у студзені.. [Тамара Тамашэвіч] запрацавала семсот рублёў. «Беларусь». [Міхал] будзе працаваць і запрацуе сабе хлеба, яго не трэба будзе карміць Костусевай сям’і. Васілевіч.
запрацава́ць 2, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.
Пачаць працаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Прыйсці ў стан сну; пачаць спаць. Сцёпка сагрэўся пад коўдраю і заснуў моцным сном. Колас. // перан. Заціхнуць, замерці. Прыйшла зіма з марозам, Заснуў і лес і бор. Журба.
•••
Заснуць навекі (навек, назаўсёды, вечным сном) — памерці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загайда́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і заго́йдаць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., звычайна безас. каго-што.
Гайданнем выклікаць недамаганне, моташнасць. Загайдала ў аўтобусе. Мяне загайдала ў самалёце.
загайда́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і заго́йдаць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць гайдаць, гойдаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паві́цца, паўецца; зак.
1. Пачаць віцца. Два дымкі павіліся да столі. Броўка.
2. Уючыся, закрыць сабою. Па сценах хмель павіўся, Заслаў лістотай дом. Гілевіч. // Закруціцца адно за другое. Збажына сёлета такая вырасла, так павілася ды пакруцілася, што камбайны не спраўляліся адны. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбурча́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; ‑чымся, ‑чыцеся; зак.
Разм. Пачаць моцна і доўга бурчаць. Сабака разбурчаўся. □ Да частай бурклівасці мужа яна прывыкла, але прапусціць міма вушэй яго словы аб дачцэ азначала б няўвагу, абыякавасць, а з-за гэтага Антось яшчэ больш разбурчаўся б. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздурэ́цца, ‑эюся, ‑эешся, ‑эецца; зак.
Разм. Пачаць моцна дурэць. [Шура:] — Ой, раздурэўся нешта дзядзька! Нябось скажу цётцы. Крапіва. Галоўкі ледзь не на паўметра ўзвышаліся над мяккімі крэсламі, і можна было падумаць, што гэта і ёсць дзеці: раздурэліся і паўзлазілі з нагамі на сядзенне. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разрабі́цца, ‑раблюся, ‑робішся, ‑робіцца; зак.
1. Увайсці ў работу; разахвоціцца рабіць.
2. Пабыўшы ў дзеянні, ва ўжытку, пачаць дзейнічаць добра. Утулка разрабілася.
3. Разм. Паправіцца, патаўсцець. — І Алімпа была танклявая, — кажа адзін касец, — а як пайшла за Пунктовіча, глядзі, як разрабілася. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
postępowanie
н.
1. рух наперад; прагрэс; развіццё;
2. паводзіны; абыходжанне;
3. юр. працэс;
postępowanie sądowe — судовы працэс;
wszcząć postępowanie — пачаць працэс
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)