ТЫ́ПЫ НЕРВО́ВАЙ СІСТЭ́МЫ, тыпы вышэйшай нервовай дзейнасці,
комплекс асн. прыроджаных і набытых індывід. уласцівасцей нервовай сістэмы чалавека і жывёл, што вызначае адрозненні ў паводзінах і адносінах да адных і тых жа ўздзеянняў навакольнага асяроддзя. Уведзены І.П.Паўлавым (1927). У аснове класіфікацыі — уяўленне пра сілу, ураўнаважанасць і рухомасць працэсаў узбуджэння і тармажэння. Існуе 4 гал. Т.н.с. Моцны неўраўнаважаны тып (адпавядае тэмпераменту халерыка) характарызуецца хуткай выпрацоўкай станоўчых (узбуджальных) умоўных рэфлексаў (УР) і слабай тармазных; у жывёл такога тыпу вегетатыўныя функцыі аднаўляюцца працягла і няроўна. Для моцнага ўраўнаважанага інертнага тыпу (флегматык) характэрна павольнае ўтварэнне станоўчых і тармазных УР; у жывёл рэакцыі прыстасавальнасці і ўзнаўлення вегетатыўных працэсаў адбываюцца павольна. У моцнага ўраўнаважанага рухальнага тыпу (сангвінік) станоўчыя і тармазныя УР утвараюцца хутка і лёгка трансфармуюцца пры змене раздражняльніка; жывёлам уласціва лёгкая прыстасавальнасць вегетатыўных функцый да змен навакольнага асяроддзя. Слабы тып (меланхолік) характарызуецца слабымі ўзбуджальнымі і тармазнымі працэсамі, УР выпрацоўваюцца з цяжкасцю, а тыя, што ўтварыліся, лёгка тармозяцца; у жывёл вегетатыўныя працэсы вялыя, лёгка парушаюцца, цяжка і няпоўна аднаўляюцца. У чалавека вылучаюць спец. тыпы, якія характарызуюцца ўзаемадзеяннем 1-й сігнальнай сістэмы, што адлюстроўвае рэчаіснасць у форме адчуванняў і ўспрыманняў, і другой сігнальнай сістэмы: тып мысліцельны з перавагай 2-й сігнальнай сістэмы; тып мастацкі з перавагай першай; тып сярэдні, калі абедзве сігнальныя сістэмы прадстаўлены ў роўных суадносінах. Неўрозы і псіхасаматычныя захворванні ўзнікаюць пераважна ў прадстаўнікоў моцнага неўраўнаважанага і слабага Т.н.с.
Літ.:
Русалов В.М. Биологические основы индивидуально-психологических различий. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРАНГО́ВІЧ Васіль Фаміч (4.3.1897, в. Качаны Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 15.3.1938),
дзяржаўны і парт. дзеяч БССР, удзельнік устанаўлення сав. ўлады на Беларусі, грамадз. вайны і ваен. інтэрвенцыі 1918—20. З 1918 у Чырв. Арміі. У 1919—20 на падп. рабоце ў Мінскай губ., быў арыштаваны польск. ўладамі. У 1921—26 нам. наркома юстыцыі, пракурор БССР, заг.арганізац. аддзела і адказны сакратар Цэнтр. Савета прафсаюзаў Беларусі. З 1926 на прафс. рабоце ў Сібіры, 1-ы сакратар Іркуцкага акр.к-таВКП(б). З кастр. 1930 да лют. 1934 2-і сакратар і чл. Бюро ЦККП(б)Б. З 1934 чл. Камісіі парт. кантролю пры ЦКВКП(б), упаўнаважаны КПК па Казахстане, з 1936 — па Харкаўскай вобл. З сак. да ліп. 1937 1-ы сакратар і чл. Бюро ЦККП(б)Б. Чл.ЦККП(б)Б у 1925—27, 1932—34, 1937. Чл.ЦВКБССР у 1925—26, 1931—34 і яго Прэзідыума ў 1931—34. Зняты з пасады 1-га сакратара паводле пастановы Палітбюро ЦКВКП(б) «Па пытанні аб кіраўніцтве КП(б)Б» ад 27.7.1937 і ў той жа дзень арыштаваны ў Маскве. Неабгрунтавана абвінавачаны ў варожай дзейнасці супраць сав. улады. 13.3.1938 ваен. калегіяй Вярх. суда СССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Маскве. Рэабілітаваны ў 1957.
Літ.:
Адамушка У.І. Дзесяты першы сакратар // Памяць. Гіст.-дак. хроніка Мядзельскага р-на. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСТЭРНАЛІ́ЗМ,
плынь у гістарыяграфіі, філасофіі і сацыялогіі навукі. Узнік у Англіі ў 1930-я г. як пэўная сума тэарэт. поглядаў на навуку, яе гісторыю і месца ў грамадстве ў процівагу пазітывісцкаму і эмпірычнаму падыходам. Гал. яго прадстаўнікі — Дж.Д.Бернал, Р.К.Мертан, Дж.Холдэйн і інш. Аснова Э. — сцвярджэнне, што існуе сістэма заканамерных сувязей паміж развіццём навукі і грамадства, таму навука не замыкаецца ў сваёй сферы, а выступае арган. часткай грамадства і выконвае ролю аднаго з сац. ін-таў. Сутнасць навукі, яе змест і характар, задачы і функцыі, структура і арганізацыя, формы ўзаемадзеяння з вытв-сцю, місія вучоных і іх адказнасць перад грамадствам выводзяцца непасрэдна з сац. умоў. Канкрэтны вобраз навукі вызначаецца на падставе такіх навук.-гіст. арыенціраў, як сац. заказ, сац.-эканам. ўмовы, сац.-культ. фактары і г.д. У межах Э. распрацоўваецца праблема «эгаса навукі», якая ўключае сістэму нарматыўных рэгулятываў навук. дзейнасці: універсалізм, калектывізм, бескарыслівасць, арганізаваны скептыцызм, нейтральнасць. Значная ўвага аддаецца суб’ектыўным момантам дзейнасці вучоных — матывацыі, прызнанню, ацэнцы ўкладу ў навуку і інш. Паводле Э., гал.сац. функцыя вучонага — атрыманне новых ведаў, якія характарызуюць яго асабісты ўклад у навуку і ў той жа час выступаюць яе агульным здабыткам. Э. паслужыў тэарэт. перадумовай шэрагу ідэй і выступленняў супраць выкарыстання навукі ў мілітарысцкіх і інш. антыгуманных мэтах. Процілегласць Э. — інтэрналізм.
Літ.:
Бернал Дж. Наука и общество: Пер. с англ.М., 1953;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
упо́перак, прысл. і прыназ.
1.прысл. У шырыню, па шырыні чаго‑н.; проціл. удоўж. Клава шпарка перабегла ўпоперак гасцінец і апынулася дома.Чорны.Разрэваныя ўпоперак дошкі на тых жа ваганетках адвозяць да цыркульных піл, дзе яны ператвараюцца ў роўныя брускі.Рунец.Перакручаныя дзверы віселі ўпоперак на адной завесе.Пальчэўскі.// Пасярэдзіне. [Сяргей:] — Схапіў я.. [пана] ўпоперак і павалок у пакой.Машара.
2.прысл.; перан. Насуперак. [Паддубны:] — Там жа, перад народам, расстралялі сабаку. [Камлюк:] — Правільна! Караць бязлітасна такіх! Яны ж са сваім марадзёрствам упоперак нам...М. Ткачоў.
3.прыназ.зР. Спалучэнне з прыназоўнікам «упоперак» выражае прасторавыя адносіны: ужываецца для ўказання на накіраванасць дзеяння па шырыні чаго‑н. А раніцою на Дняпры ля плёса, Упоперак вялікае ракі, Вялі выпрабаванне землясоса Славутыя балтыйцы-маракі.Астрэйка.— Дадому, Дамка! — злосна загадаў аграном і першы стомлена патупаў упоперак кусцістых радкоў руні.Даніленка.
•••
Удоўж і ўпоперакгл. удоўж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Го́дзе ’годзе’ (БРС, Шат., Касп.), го́дзя ’тс’ (Бяльк.). Рус.дыял.го́де, укр.го́ді ’тс’. У іншых слав. мовах (агляд у Трубачова, Эт. сл., 6, 187) значэнне адпаведных слоў адрозніваецца ад семантыкі ўсх.-слав. лексем. Паводле Трубачова (там жа), гэта вытворнае (прасл.*godě) ад асновы *godъ, для якой Трубачоў (там жа, 192) рэканструюе першапачатковае значэнне ’падыходзячы час’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ґігалле́ ’сцяблы і лісце бульбы’ (раён Івацэвічаў паміж рр. Шчарай і Ясельдай). Паводле Смулковай (Лекс. балтызмы, 41), запазычанне з літ.gigė̃lis ’Equisetum arvense, пустазелле, палявы хвошч’. Параўн. і ґіге́ль, гі́гель (гл.). Сюды Смулкова (там жа) адносіць і дзягі́лля ’тс’ (якое сустракаецца ў той жа мясцовасці). Але фанетычная форма слова не вельмі ясная (непасрэдна з gigė̃lis яе атрымаць нельга).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мядзвя́нарасі ’падзь’ (бар., Сл. ПЗБ). Да мёд (гл.). Параўн. лудз., віл., глыб., воран., ашм.мядовая (медавия) раса ’тс’ (там жа). и‑аснова лексемы мёд абумовіла з’яўленне ‑в‑ перад суфіксам ‑ян‑ (насуперак правілу: аўсяны, бульбяны). Гэтак жа яшчэ ст.-рус.медвеный, медвяный ’які адносіцца да мёду’ (XII ст. > XVI ст.), медвеная роса ’падзь’ (алан., XVII ст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надзённы ’актуальны’ (ТСБМ). Паводле Баханькова (Весці АН БССР, 1981, 1, 120), «недакладная калька» са ст.-слав.насущный ’штодзённы’, параўн., аднак, утворанае па той жа мадэлі надобны ’своечасовы, патрэбны’ (< *на дабе, гл. даба, надабе), тады надзённы са спалучэння на дне, гл. дзень. Паводле той жа мадэлі ст.-слав.надневьныи, адзначанае ў Заграфскім евангеллі, якое адпавядае грэч.ἐφήμερο.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ля́пша (асудж.) ’нязграбны, непаваротлівы чалавек’ (ігн., Сл. ПЗБ). З літ.lẽpšė ’вялы чалавек, цюхцяй’ (Грынавяцкене, там жа, 2, 721).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Нечапа́йка, нечэпайка ’бальзамін (садовая кветка)’ (ТС). Ад не і чапаць, параўн. ілюстрацыю: Нечэпайку як поворушыш, то пахне (там жа).