каланіза́тар

(фр. colonisateur)

1) той, хто праводзіць палітыку каланізацыі 1;

2) перасяленец, каланіст.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

канкурэ́нт

(лац. concurrens, -ntis = які бяжыць разам)

той, хто канкурыруе з кім-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

канспіра́тар

(с.-лац. conspirator)

той, хто прымяняе канспірацыю, захоўвае ў тайне што-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

адраса́нт

(ням. Adressant, ад фр. adresser = пасылаць, накіроўваць)

той, хто пасылае паштовае адпраўленне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

адраса́т

(ням. Adressat, ад фр. adresser = пасылаць, накіроўваць)

той, каму адрасавана паштовае адпраўленне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пансіяне́р

(фр. pansionnaire)

1) навучэнец пансіёна 1;

2) той, хто карыстаецца пансіёнам 2.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пасажы́р

(фр. passager)

той, хто робіць паездку на поездзе, аўтобусе, параходзе і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прэпара́тар

(лац. praeparator = які падрыхтоўвае)

той, хто займаецца прэпараваннем чаго-н., вырабляе прэпараты.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пульса́тар

(лац. pulsator = той, хто ўдарае)

прыбор, які стварае раўнамерныя імпульсы электрычнага току.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

філантро́п

(гр. philanthropos, ад phileo = люблю + anthropos = чалавек)

той, хто займаецца філантропіяй, дабрачынец.