шматгаліновая карпарацыя Рэспублікі Карэя. Засн. ў 1938. Дзейнічае ў электроннай, харч., тэкстыльнай і інш. галінах прам-сці, у гандлі; ажыццяўляе распрацоўку прыродных рэсурсаў, фінансаванне прамысл. праектаў, інвестыцыйныя аперацыі ў Паўд. Карэі і інш. краінах. Першая ў краіне па аб’ёме продажу. Занята больш за 170 тыс. чалавек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Непамысло́та ’непрыемнасць’ (Сцяшк.), сюды ж niepamysnaść, nipamysłaść ’неспакой, устурбаванасць’ (Варл.), непамы́снасць, непамы́сносць ’непрыемнасць’ (Сл. ПЗБ). Утворана ад непамы́слны ’неадпаведны думцы, намеру, жаданню’ (Нас.), што, відаць, магло быць запазычана з польск.niepomyślny ’няўдалы, неспрыяльны’ (гл. Сл. ПЗБ); пра гэта сведчыць перш за ўсё фанетыка і лінгвагеаграфія — словы фіксуюцца пераважна на захадзе беларускай моўнай тэрыторыі; адзінкавае рус.кастрам.непомыс́ленный ’такі, які не падабаецца, не па душы’ можна разглядаць як самастойнае ўтварэнне са спалучэння *не по мысли ’не так, як думалася, меркавалася, хацелася’. Параўн. наўмысля, наўмысна (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жгут ’скручаны кавалак матэрыялу’. Рус.жгут ’тс’, укр.джгут, жгут. Паводле Гараева (107), падтрыманага Фасмерам (2, 38), дзеепрыметнік ад дзеяслова з коранем *žьg‑ (гл. жгаць), першапачаткова як ’шнур для падпальвання’. Праабражэнскі (1, 223) у гэтым не быў упэўнены, а Шанскі (1, Д, Е, Ж) прапануе тлумачэнне жгут//жигут (прадстаўленага ў арл., разан. гаворках) як вытворнага з суфіксам ‑ут (як лоскут) ад дзеяслова жигать (параўн. жгаць2) паводле функцыі жгута, якім удараюць. Але галоўная семантычная прымета жгута — скручанасць — у абедзвюх этымалогіях застаецца па-за тлумачэннямі. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́плеч ’у непасрэднай блізкасці, поруч, побач’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб., Мядзв.: Нік. Очерки; Шат., Касп., Сл. ПЗБ. Бяльк.). Утворана па мадэлі по + назва часткі цела, аналагічна по‑бач ад бок, по‑руч ад рука, по‑плеч ад плячо, літаральна ’каля пляча’. Першапачаткова, магчыма, адвербіялізаваны назоўнік, параўн. польск.pobocz ’абочына’, ’месца на водшыбе’, даўнейшае ’цуглі, лейцы’ (Брукнер, 423). Сюды ж таксама паплечнік ’найбольш блізкі ў справе калега’, параўн. ст.-польск.poplecznik ’памочнік воіна-рубакі, які стаіць у яго за спіной і бароніць ззаду’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАЦЬКО́ЎСТВА (у праве),
засведчаны ў органах ЗАЦСа факт паходжання дзіцяці ад пэўнага мужчыны. Пры нараджэнні дзіцяці ў маці, якая знаходзіцца ў шлюбе, дзейнічае прэзумпцыя, што бацькам з’яўляецца яе муж. У гэтым выпадку звесткі пра бацьку ў запіс аб нараджэнні дзіцяці ўносяцца на падставе пасведчання аб шлюбе. Калі шлюб не быў зарэгістраваны, запіс пра бацьку робіцца па сумеснай заяве бацькі і маці. У выпадку адмовы бацькі прызнаць сваім дзіця, якое нарадзілася па-за шлюбам, спрэчкі аб устанаўленні бацькоўства вырашае суд. Пры нараджэнні дзіцяці незамужняй жанчынай звесткі пра фактычнага бацьку ў запіс акта аб нараджэнні не ўносяцца, калі бацька адмовіцца прызнаць дзіця сваім і няма рашэння суда аб устанаўленні бацькоўства. У такіх выпадках запіс пра бацьку дзіцяці робіцца на прозвішча маці, а імя і імя па бацьку запісваецца па яе ўказанні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЭНС ((Vance) Сайрус Робертс) (н. 27.3.1917, г. Кларксберг, ЗША),
палітычны і дзярж. дзеяч ЗША, дыпламат.Д-р права. Чл.Дэмакр. партыі. Скончыў Іельскі ун-т (1939). Удзельнік 2-й сусв. вайны. Нам. міністра абароны ЗША (1964—67). Пасол па асобых даручэннях прэзідэнта (1967—69), у час вайны ЗША у В’етнаме 1964—73 пасрэднік на перагаворах з в’етн. бокам аб міры. Саветнік па знешнепаліт. пытаннях прэзідэнта Дж.Э.Картэра (1976). Дзярж. сакратар ЗША (1977—80), выступаў за аслабленне напружанасці ў адносінах з СССР, кантроль над узбраеннямі, узмацненне эканам. дапамогі краінам, што развіваюцца, паляпшэнне становішча з правамі чалавека ў свеце. Чл.Камісіі Пальме (1980—89). У 1991 — 93 па даручэнні ААН пасрэднік па ўладжванні канфлікту ў Югаславіі. Аўтар мемуараў «Цяжкія рашэнні. Чатыры крытычныя гады амерыканскай знешняй палітыкі» (1983).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕ́Я,
рака на Д. Усходзе Расіі, левы прыток р. Амур. Даўж. 1242 км, пл.бас. 233 тыс.км². Пачынаецца на паўд. схілах Станавога хр., цячэ па Верхнязейскай раўніне ў даліне з шырокай поймай. Прарэзвае хр. Тукурынгра і Сактахан, утварае скалістую цясніну — Зейскія Вароты. У межах Амурска-Зейскай раўніны даліна месцамі пашыраецца да 10—20 км. Ніжэй вусця р. Селемджа цячэ па Зейска-Бурэінскай раўніне па шырокай забалочанай даліне. Асн. прытокі: Ток, Мульмуга, Бранта, Гілюй, Уркан (справа), Купуры, Аргі, Дэп, Селемджа, Том (злева). Жыўленне пераважна дажджавое. Ледастаў з ліст. да пач. мая, у вярхоўі перамярзае. Сярэдні гадавы расход вады 1900 м³/с. Пашырана шматгадовая мерзлата. У бас. З. больш за 19,5 тыс. азёр агульнай пл. 1021 км². Суднаходная ніжэй Зейскай ГЭС і па вадасховішчы. Зейскі запаведнік. На З. — гарады Зея, Свабодны, Благавешчанск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУКАПЕРАЙМА́ННЕ, анаматапея,
1) у мовазнаўстве ўмоўная імітацыя тых ці іншых гукаў рэчаіснасці фанет. сродкамі пэўнай мовы (напр.: «ква-ква», «мяў», «цік-так»). Умоўнасць выяўляецца ў тым, што адно і тое ж гучанне ў кожнай мове перадаецца па-свойму: па-беларуску певень крычыць «кукарэку», па-англійску cock-a-doodle-doo. Карэнныя гукапераймальнікі-выклічнікі з’яўляюцца асновай ўтварэння шматлікіх слоў у мове, у першую чаргу дзеясловаў: «кукарэку < кукарэкаць < кукарэканне», «бух < бухаць < буханне < выбух < выбухны» і г.д. 2) У паэзіі імітацыя з дапамогай гукаў мовы тых ці іншых прыродных гукаў. Дасягаецца і назапашваннем гукапераймальных слоў, і падборам слоў з аднароднымі, блізкімі гукамі. Інструментоўка на асобныя (перш за ўсё зычныя) гукі можа асацыятыўна ўзнаўляць свіст, грукат грому, шум і рокат вадаспаду: «У горных жорнах перацёрты, // Па схіле, як па латаку, // Паток ссыпаўся, распасцёрты, // І ніцма падаў у раку» (М.Лужанін).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭРПАЛЯ́ЦЫЯ І ЭКСТРАПАЛЯ́ЦЫЯў матэматыцы,
спосаб набліжанага (ці дакладнага) узнаўлення якой-н. велічыні па некаторых вядомых яе значэннях. Напр., адшуканне значэнняў функцыі 𝑓(x) у пунктах xпа вядомых значэннях yi = 𝑓(xi), дзе пункты xi — вузлы інтэрпаляцыі, i = 0, 1, ..., n. Калі x знаходзіцца ў інтэрвале паміж x0 і xn, задача такога адшукання наз.інтэрпаляцыяй, калі па-за яго межамі — экстрапаляцыяй.
Асн. кірункі даследаванняў па І. і э.: вырашальнасць задачы інтэрпалявання; пабудаванне інтэрпаляцыйных формул і вывучэнне іх адхілення ад зададзенай функцыі, выкарыстанне метадаў інтэрпаляцыі для пабудавання набліжаных і лікавых метадаў рашэння розных задач матэматыкі і яе дастасаванняў. Гл. таксама Набліжэнне і інтэрпаляцыя функцый.
На Беларусі даследаванні па пытаннях І. і э. вядуцца ў Ін-тах матэматыкі і тэхн. кібернетыкі Нац.АН, БДУ і інш.
Літ.:
Крылов В.И., Бобков В.В., Монастырный П.И. Начала теории вычислительных методов: Интерполирование и интегрирование. Мн., 1983.