1. Вельмі тонкі, вісклівы (пра голас, гукі). Тоненькім, пісклівым, як у птушкі, галаском .. [дзед Мірон] апавядаў майму бацьку былі.Бядуля.// Аб тым, хто мае такі голас. Пісклівы чалавек.// Які пішчыць (аб прадметах).
2. Які многа пішчыць, схільны да піску. — [Малыя] ўсе такія пісклівыя.Карпюк.Хто гнёзды ўе, хто ловіць мошак, — Сваіх пісклівых корміць крошак.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгалінава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад разгалінаваць.
2.узнач.прым. Які мае многа галін, разгалінаванняў. І калі б ні падышоў да гэтай разгалінаванай яблыні, успамінаецца першы дзень вайны.Мыслівец.
3.узнач.прым. Які мае разгалінаванні, які складаецца з вялікай колькасці аддзелаў, аддзяленняў, размешчаных у розных месцах (пра ўстановы, арганізацыі і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэзо́н, ‑у, м.
Разм. Сэнс, падстава, разумны довад. [Змітрок:] — Людзі кажуць: ад свайго злодзея нідзе нічога не схаваеш. Так і тут, пэўна ж.. [солтыс] многа чаго ведае. Але даказваць на сваіх аднавяскоўцаў няма яму рэзону.Машара.//звычайнамн. (рэзоны, ‑аў). Доказы, аргументы. Андрэй, Насцін бацька, не прымаў пад увагу гэтых рэзонаў і стаяў на сваім.Колас.
[Фр. raison.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
урадзі́ць, ураджу, уродзіш, уродзіць; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Даць ураджай, плады. Усё ўрадзіла — жыта, ячмень, авёс, бульба, лубін...Пестрак.Урадзілі [вішні], аж голле абвісае ад ягад.Кулакоўскі.[Піліпёнак:] — Корму сёлета канюшына многа дала, а вось насенне нешта не ўрадзіла.Шахавец.
2.каго. Разм. Нарадзіць. [Бацька:] — Урадзіў я на гора цябе, на сваю галаву.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
часно́к, ‑наку, м.
1. Агароднінная расліна сямейства лілейных з ядомай цыбулінай, якая мае востры смак і рэзкі характэрны пах. Пасярод сумётаў-горак Зелянее многа град. Тут — цыбуля, памідоры, Морква, рэпа і салат, І капуста, і гуркі, І часнок, і буракі.Муравейка.
2.зб. Ядомыя цыбуліны гэтай расліны.
•••
Як (нібы) часнок — роўны і белы (пра зубы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
mächtig
1.a
1) магу́тны, мо́цны
2) велічэ́зны
3) які́ вало́дае (чым-н.);
séiner Gefühle nicht ~ sein не вало́даць сваі́мі пачу́ццямі
2.adv ве́льмі, надзвы́чай;
~ víel ве́льмі мно́га
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
schéußlich
1.a агі́дны, бры́дкі, жахлі́вы;
éine ~e Kälte жахлі́вы [жу́дасны] хо́лад
2.adv га́дка, бры́дка, агі́дна;
ich hábe héute ~ viel zu tun у мяне́ сёння на́дта [ве́льмі] мно́га рабо́ты
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пужо́ў Месца ў лесе, дзе многа вялося змей, гадзюк, вужоў (Слаўг.). Тое ж пыжоў (Слаўг.).
□ ур. Пужоў (непраходны лес, гушчар) каля в. Серкаўка Слаўг., ур. Пыжоў і Пыжоўскае балота (1911 ЦДГА БССР, ф. 2193, спр. 12, лл. 18, 19), в. Пужоў (Серкаўка) Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
хма́ра, ‑ы, ж.
1. Вялікае, звычайна цёмнае воблака, якое прыносіць дождж, град, снег. Нізка звіслі над зямлёю Хмары снегавыя.Колас.— А вунь і хмара. — Усе пападымаліся на ногі, сталі глядзець у той бок, куды паказаў пальцам Пятро: сапраўды, з-за лесу ўставала чорная хмара.Капыловіч.Навісла хмара, грымнуў гром, і буйнымі кроплямі забарабаніў у вокны дождж.Чарнышэвіч.//чаго. Клуб лёгкіх часцінак (пылу, дыму і пад.). Кажуць, пасля вызвалення тут было голае месца, адны каміны стаялі ды вецер ганяў над пажарышчам хмары попелу.Шамякін.//каго-чаго. Пра вельмі вялікую колькасць, мноства каго‑, чаго‑н. Хмара камароў. Хмара варон. □ Іх [цягнікі] на кожным паўстанку, Бы ўраджайнае лета, Спатыкалі дзяўчаты І хмары касцоў.Танк.[Валодзя:] — На Мінск налягаюць хмары самалётаў, дамы ў агні, здаецца, нават брук гарыць.Васілеўская.
2.перан. Выкарыстоўваецца ў некаторых выразах для абазначэння змрочнага стану, заклапочанасці, смутку, тугі. Зноў адчыняліся дзверы, і паказваўся твар, заліты светам радасці ці, наадварот, зацягнуты цёмнай хмарай нездавальнення.Васілевіч.Цяжка жылося зараз Надзі.. На яе жыццё апала цяжкая чорная хмара.Машара.
•••
Хмара хмараю — а) незлічона многа, вялікая колькасць, многа-многа; б) пра панурага, сумнага чалавека.
Хмары навіслі (згусціліся, сабраліся)надкім-чым — каму‑н. або чаму‑н. пагражае небяспека, бяда, няшчасце і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мільён ’лік і лічба 1 000 000’, ’вельмі многа, мноства’ (ТСБМ, Касп., Яруш.), міліён ’тс’ (КЭС, лаг.), мільёншчык, мільянер ’уладальнік багацця’ (ТСБМ), ст.-бел.милионъ, мелионъ, миллионъ ’мільён’ (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск.milijon ’тс’, якое з с.-лац.millio, ‑onis (Булыка, Лекс. запазыч., 154). Аднак аўтары SWO (1980, 478) мяркуюць, што у польск. мову лексема прыйшла з франц.million < італ.millione, якое з павелічальным суфіксам ад mille ’тысяча’ (так Марка Пола, апавядаючы аб кітайцах, ужыў mille + one ’тысячышчы’ («Звязда», 1.5.1987, 4)).