1. Які мае адносіны да фосфару, уласцівы яму. Фосфарны пах.// Які мае ў сваім саставе фосфар. Фосфарныя солі. □ Звеннявая вырашыла правесці дадатковую падкормку пасеваў фосфарнымі і калійнымі ўгнаеннямі.«Звязда».// Зроблены з выкарыстаннем фосфару; пакрыты фосфарам. Фосфарныя запалкі. □ Мы з Тарлецкім маўчым. Можа і лепш, каб фосфарныя шарыкі падкінуць у вагон.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
франтава́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Які любіць франціць, схільны да франтаўства. Самы прыгожы і франтаваты юнак на ўвесь гарадок быў тады Сёмка Фартушнік.Чорны.Франтаваты пісец, ад якога пахла капеечнай французскай вадой, прынёс у кабінет столаначальніка яго, Гольц-Мілера, прашэнне.Мехаў.//Уласцівы франту. Франтаваты выгляд.
2. Які мае модны крой, фасон (пра адзенне, прычоску і пад.). У пакой зайшоў маладзенькі афіцэр у чорным франтаватым гарнітуры.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
халу́йскі, ‑ая, ‑ае.
Пагард. Які мае адносіны да халуя, уласцівы яму. [Камендант:] — Калі не задавішся сам, сабака, .. то нам давядзецца самім апаганіць свае рукі аб тваю халуйскую скуру.Лынькоў.Аўтар выкрывае ганебныя халуйскія рысы ў дачыненні да ляснічага ў некаторых леснікоў, але ўвогуле ён малюе вобразы сялян, як увасабленне розуму, працавітасці, сумленнасці.Клімковіч.// Рабалепны, угодлівы. Яму вельмі хацелася вызначыцца перад акупантамі сваёй паганай вынаходлівасцю і халуйскай адданасцю.Казлоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чмялі́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да чмяля, уласцівы яму. Чмяліны мёд. □ Маленькіх пчаляроў у Пуцілкавічах было многа. У час сенакосу яны збіралі чмяліныя гнёзды і пераносілі іх у свае берасцяныя вуллі.С. Александровіч.// Такі, як у чмяля (пра гул, голас). Струн гітарных гул чмяліны, Кастаньет бусліны клёкат. Дзве ружовых гітарысткі Абарвалі дзве струны.Панчанка.Манатонны, нудны постук колаў чмяліным гудам поўз у вушы.Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
швейца́рскі1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Швейцарыі, швейцарцаў, які належыць, уласцівы ім. Швейцарская прырода. Швейцарская культура.// Такі, як у Швейцарыі; выраблены ў Швейцарыі. Швейцарскія каровы. Швейцарскі гадзіннік. Швейцарскі сыр.
швейца́рскі2, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да швейцара, належыць яму. Швейцарская служба. Швейцарская ліўрэя.
2.узнач.наз.швейца́рская, ‑ай, ж. Памяшканне, якое прымыкае да параднага пад’езда; вестыбюль. Увайсці ў швейцарскую.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́блыневы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да яблыні, уласцівы ёй. Яблыневы ліст. □ Ноч была цёплая, з яблыневым пахам.Ермаловіч.// Які складаецца з яблынь. Яблыневы сад.// Зроблены з драўніны яблыні. Яблыневыя лыжкі.
2.узнач.наз.я́блыневыя, ‑ых. Падсямейства дрэў і кустоў сямейства ружакветных, да якога належаць яблыня, ігруша, айва і інш.
3. Як састаўная частка некаторых назваў шкоднікаў яблынь. Яблыневы кветкаед. Яблыневая пладажэрка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
éigen
1) свой, ула́сны, уласці́вы;
das ist mein ~ гэ́та мая́ ўласнасць;
etw. zu ~ háben вало́даць чым-н.
2) своеасаблі́вы, дзі́ўны, асаблі́вы;
sich (D) etw. zu ~ máchen прысво́іць сабе́што-н.;
auf ~e Faust на сваю́ ры́зыку;
auf ~e Réchnung на свой кошт;
es ist mir ~ zumúte [zu Múte] мне не па сабе́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
трагі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да трагедыі (у 1 знач.), уласцівы ёй. Трагічны жанр. Трагічны сюжэт. Трагічная п’еса.// Які ляжыць у аснове трагедыі, які адлюстроўвае яе сутнасць. Трагічны канфлікт./узнач.наз.трагі́чнае, ‑ага, н.Трагічнае не існуе адасоблена ад жыцця.
2.Уласцівы выканаўцам трагедыі, які здольны перадаваць моцныя пачуцці. Трагічны талент.// Разлічаны на эфект; тэатральны. Трагічны жэст. □ — Бяда, Максім Іванавіч! — трагічным голасам усклікнула [Волька], спрытна саскокваючы з воза.Васілевіч.[Акцёр] разводзіў рукамі і, пакорліва апусціўшы галаву, дэкламаваў трагічным голасам завучаныя фразы.Бядуля.
3. Страшны, катастрафічны. Трагічная гібель судна. Трагічны выпадак. Трагічныя падзеі.// Поўны гора, няшчасця. Трагічнае становішча. □ У яркіх мастацкіх вобразах і малюнках раскрывае народная песня і радасць, і гора, і трагічныя моманты чалавечага жыцця.Саламевіч.Але .. [Кручкоўскі] быў пасабачы верны свайму пану шэфу і не мог не ўспомніць аб ім у такі трагічны час.Якімовіч.// Які выражае цяжкі душэўны стан, пакуты; які сведчыць аб пакутах. Трагічны выраз твару.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАРА́ЦЫЙ, Квінт Гарацый Флак (Quintus Horatius Flaccus; 8.12.65 да н.э., Венузія, цяпер г. Веноса, Італія — 27.11.8 да н.э.),
рымскі паэт. Сын раба-вольнаадпушчаніка. У Рыме і Афінах вывучаў грэч. л-ру, філасофію і мастацтва. Быў трыбунам у рэсп. арміі Брута. Пасля паражэння рэспубліканцаў у бітве пры Філіпах (42 да н.э.) падпаў пад рэпрэсіі. Зарабляў на жыццё працай перапісчыка, пачаў пісаць вершы. Далучыўся да літ. гуртка Мецэната, атрымаў ад яго невял. маёнтак і цалкам засяродзіўся на паэт. творчасці. Паступова перайшоў на пазіцыі цэзарызму. Яго «Эподы» — ямбічныя вершы разнастайнага зместу, лепшыя з якіх заклікалі да згоды і міру, і 2 кнігі «Сатыр» («Гутарак») на філас.-этычныя тэмы створаны паміж 41 і 30 да н.э. Грамадзянскім, філас., велічальным (усхвалялі Мецэната і імператара Аўгуста), любоўным, сяброўскім і застольным одам Гарацыя («Песні», кн. І—З, 23 да н.э., кн. 4, 17—13 да н.э.) уласцівы яскравая вобразнасць, тонкі гумар, вытанчанасць мовы і кампазіцыі, рытмічнае багацце. Для твораў Гарацыя характэрны культ суладдзя, мудрай разважлівасці («залатой сярэдзіны») і прыгажосці. У «Пасланні да Пізонаў» («Навука паэзіі», увайшло ў «Пасланні», кн. 1—2, 20—13 да н.э.) выклаў свае эстэт. прынцыпы, якія былі ўзяты за аснову тэарэтычнай праграмы еўрап. класіцызму. У Еўропе 17 ст. роўным Гарацыю па майстэрстве лічыўся паэт-лацініст М.Сарбеўскі («хрысціянскі Гарацый»). У 1909 у Мінску ў серыі «Бібліятэка «Капітолій» двума выданнямі выдадзены «Скандоўнік» да выбраных од і эподаў Гарацыя (дапаможнік для правільнага чытання лац. вершаў). На бел. мову яго творы перакладалі М.Багдановіч (ода «Помнік»), А.Жлутка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАТ [грэч. klima (klimatos) літар. нахіл; падразумяваецца нахіл зямной паверхні да сонечных прамянёў],
шматгадовы рэжым надвор’я, уласцівы пэўнай мясцовасці на Зямлі ў залежнасці ад геагр. умоў; адна з яе асн.геагр. характарыстык. Фарміруецца пры ўзаемадзеянні кліматаўтваральных працэсаў (прыход і расход прамяністай энергіі на зямной паверхні і ў атмасферы; цыркуляцыя атмасферы; вертыкальны цеплаабмен і вільгацеабмен у атмасферы), якія бесперапынна працякаюць у сістэме атмасфера—акіян—суша; мадыфікуюцца геагр. фактарамі і ствараюць разнастайныя тыпы К. Уяўленне пра К. складваецца на аснове стат. абагульнення вынікаў шматгадовых назіранняў над асн. метэаралагічнымі элементамі — сонечнай радыяцыяй, т-рай і вільготнасцю паветра, атм. ціскам, скорасцю і напрамкам ветру, воблачнасцю, атм. ападкамі і інш.Асн.геагр. фактары, што ўздзейнічаюць на К. асобнага рэгіёна: геаграфічная шырата, якая вызначае занальнасць і сезоннасць у размеркаванні сонечнай радыяцыі, т-ру паветра, атм. ціск і г.д. [гл.Кліматычныя паясы (зоны), Кліматычныя сезоны]; вышыня над узроўнем мора, ад якой залежыць вышынная пояснасць; размеркаванне сушы і мора (суша і вада па-рознаму паглынаюць, зберагаюць і аддаюць цяпло, вільгаць і г.д.); араграфія мясцовасці ўплывае на паветр. цячэнні, т-ру паветра, воблачнасць, атм. ападкі і інш.; акіянічныя цячэнні пераносяць з нізкіх шырот у высокія значную колькасць цяпла (напр., цячэнне Гальфстрым, якое аказвае значны ўплыў на К. Зах. Еўропы). Халодныя цячэнні з высокіх шырот ахаладжальна ўздзейнічаюць на К. рэгіёнаў, размешчаных у сярэдніх і нізкіх шыротах. Цячэнні ўплываюць і на вільгацезварот, садзейнічаюць утварэнню воблакаў і туманаў. К. асобных рэгіёнаў вызначаюцца таксама характарам расліннага покрыва, наяўнасцю ледавікоў і снегавога покрыва, асаблівасцямі клімату гарадоў і інш. У залежнасці ад маштабу разглядаемых частак зямной паверхні вылучаюць макраклімат, мезаклімат і мікраклімат. К. аказвае значны ўплыў на гасп. дзейнасць чалавека: на спецыялізацыю сельскай гаспадаркі, размяшчэнне прамысл. прадпрыемстваў, паветраны, водны і наземны транспарт і г.д. Вывучае К. кліматалогія.