1. Звязацца з кім‑, чым‑н. праз перапіску. [Салдат:] — Мяне цягнік чакае... А вось адрасок ваш дайце. Можа, спішамся як.Сачанка.[Максім Сцяпанавіч:] — Варта б з Горкаўскім і іншымі заводамі спісацца.Карпаў.
2. Звольніцца (з карабля, авіяцыйнай часці і пад.); выйсці ў запас. Не дзеля таго.. [Крывахіж] пайшоў у знішчальную авіяцыю, каб праз паўгода спісацца.Алешка.//перан. Перастаць актыўна працаваць, дзейнічаць. Равеснік паснуўшых у брацкіх магілах, не спішацца ён аніколі ў запас.А. Вольскі.
3. Зрасходавацца пры пісьме; прыйсці ў непрыгоднасць (пра карандаш, пяро і пад.). Карандаш спісаўся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ТРЫГАНАМЕТРЫ́ЧНЫЯ ФУ́НКЦЫІ,
клас элементарных функцый, да якога адносяць функцыі сінуса (sin), косінуса (cos), тангенса (tg), катангенса (ctg), секанса (sec) і касеканса (cosec). Графікі Т.ф. перыядычныя, прычым графікі tg і ctg маюць перыяд π, астатнія — 2π.
Узніклі ў сувязі з даследаваннямі ў астраноміі і геаметрыі. Суадносіны паміж адрэзкамі трохвугольніка і акружнасці сустракаюцца ў 3 ст. да н.э. ў працах Эўкліда, Архімеда, Апалонія Пергскага і інш. матэматыкаў Стараж. Грэцыі. Т.ф. разглядаліся як адрэзкі і ў такой форме выкарыстоўваліся Арыстархам, Гіпархам, Пталамеем і Менелаем (1 ст. да н.э.) пры рашэнні сферычных трохвугольнікаў (гл.Сферычная трыганаметрыя). Раскладанне Т.ф. у ступенныя шэрагі атрымаў І.Ньютан (1669). Сучасную форму тэорыі Т.ф. надаў Л.Эйлер. Яму належаць таксама вызначэнне Т.ф. для сапраўдных і камплексных аргументаў, сімволіка. сувязі з паказнікавай функцыяй (гл.Эйлера формулы), артаганальнасць сістэмы сінусаў і косінусаў, формулы раскладання сінуса і косінуса ў бясконцыя здабыткі, катангенса — на элементарныя дробы. Т.ф. сапраўднага аргумента разглядаюць з дапамогай акружнасці адзінкавага радыуса (трыганаметрычнага круга), зададзенай на каардынатнай плоскасці. Вугал вымяраецца ў градусах або радыянах (радзей градах), можа змяняцца ў межах ад -∞ да +∞ і лічыцца дадатным, калі ён адлічаны супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі. Для вострых вуглоў Т.ф. вызначаюцца таксама праз суадносіны паміж. старанамі прамавугольнага трохвугольніка. Суадносіны паміж Т.ф. вызначаюцца формуламі:
,
,
,
; паміж Т.ф. і гіпербалічнымі функцыямі ад уяўнага аргумента — формуламі:
,
,
. Т.ф. камплекснага аргумента
, дзе х i y — сапраўдныя лікі, можна выразіць праз трыганаметрычныя і гіпербалічныя функцыі, напр.,
. Існуюць таксама формулы. якія даюць магчымасць знайсці выразы Т.ф. вял. аргументаў. палавінных, падвойных і кратных (гл.Муаўра формула) значэнняў аргумента, выразіць здабытак Т.ф. праз іх суму і інш. Вытворныя Т.ф. выражаюцца праз Т.ф., напр.,
,
, першаісныя — праз Т.ф. ці іх лагарыфмы, напр., для sinx і tgx першаісныя адпаведна і . Раскладанне Т.ф. ў ступенныя шэрагі выкарыстоўваецца пры набліжаным вылічэнні іх значэнняў. напр., з дакладнасцю да 0,0003
пры 0 < x < π/4, а таксама пры вызначэнні Т.ф. ад камплексных пераменных. Т.ф. выкарыстоўваюцца ў розных галінах навукі і тэхнікі. напр., для апісання перыядычных (у т. л. вагальных) працэсаў.
А.А.Гусак.
Сувязь трыганаметрычных функцый вострага вугла: 1 — са старанамі прамавугольнага трохвугольніка (sinα = a/c, cosα = b/c, tgα = = a/b, ctgα = b/a, secα = c/b, cosecα = c/a); 2 — з адрэзкамі, звязанымі з акружнасцю адзінкавага радыуса (sinα = AB, cosα = OB, tgα = CD, ctgα = EF, secα = OC, cosecα = OF, I—IV — чвэрці).Графікі трыганаметрычных функцый: 1 — y = sinx; 2 — y = cosx; 3 — y = tgx, 4 — y = ctgx; 5 — y = secx; 6 — y = cosecx.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вэ́рхал, ‑у, м.
Разм. Страшэнны беспарадак, неразбярыха; крык, шум. У доме — вэрхал, усё пайшло дагары нагамі.Карпаў.На ферме зноў падняўся вэрхал: спрачаліся, каму колькі год.Пташнікаў.Бегае, круціцца, галёкае, як ашалелы: вечны вэрхал праз яго на дварэ.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галаўня́, ‑і ж.
1. Выкліканая грыбамі-паразітамі хвароба збожжавых злакаў, пры якой зерне ператвараецца ў пыл або ў цвёрдую чорную нарасць.
2.мн.галоўні, ‑ловень. Абл. Вялікая галавешка. Праз хвіліну вогнішча было раскідана, чадныя галаўні шыпелі ў траве.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асачы́ць, асачу, асочыш, асочыць; зак., каго-што.
Разм. Знайсці, высачыць, дапільнаваць. Асачыць дзіка. □ Хапіліся тут леснікі І пану данеслі, што ноччу Каліну яны асачылі.Танк.[Трахім:] — Выйшаў я паціхеньку на дрывотню, асачыў, дзе воўк сядзіць, і застрэліў праз шчыліну.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вачні́цы, ‑ніц; адз. вачніца, ‑ы, ж.
Паглыбленні ў пярэдняй частцы чэрапа, на твары, дзе змяшчаюцца вочы. Твар выцягнуўся, і цёмна-сінія плямы трывала аселі ў вачніцах.Савіцкі.Жорсткі пясок агнявая пустыня Праз вачніцы мае ўсё сыпле і сыпле.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задаво́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак., чым.
Палічыць што‑н. для сябе прыдатным, адпаведныя, дастатковым; адчуць задавальненне ад чаго‑н. Не задаволіліся карнікі адным наездам, дні праз два наведаліся яшчэ раз.Лобан.Спазнаўшы вялікае, ці маглі мы задаволіцца малым?Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
браняві́к, ‑невіка, м.
Бронеаўтамабіль, прызначаны для разведкі, аховы і сувязі. Вестка пра смерць камандзіра дайшла да нас у той час, калі мы ўбачылі браневікі.Карпюк.Карэкціроўшчык сядзеў на зрубе адрынкі, стараючыся праз бінокль.. дакладна акрэсліць месца знаходжання браневіка.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мана́, ‑ы, ж.
Наўмыснае скажэнне праўды, ісціны; няпраўда, хлусня. [Лёшка] так маніў, што праз дзень-два і сам ужо верыў у сваю ману.Пянкрат.[Чмаруцька] і сапраўды мог такое адкалоць, што і не дабярэшся, дзе пачынаецца мана, дзе канчаецца праўда.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дуда́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Народны духавы музычны інструмент з дзвюх і больш трубак, устаўленых у скураны мяшок або пузыр, які надзімаецца праз трубку; валынка. Іграць на дудзе. □ Без музыкі, без дуды ходзяць ногі не туды.З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)