Надза́хад ’перад захадам’ (Сл. ПЗБ). Са спалучэння прыназоўніка над (у часавым значэнні) з назоўнікам захад у форме він. скл.; над у такіх канструкцыях звычайна мае значэнне ’перад’ (ESSJ SG, 1, 125).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́ба ’грубае рабочае адзенне (звычайна парусінавае або брызентавае)’ (ТСБМ). Відаць, з рус. роба ’тс’, якое ўзыходзіць да франц. robe, італ. roba ’адзенне’ < ст.-в.-ням. roub ’абрабаванне, здабыча’ (Фасмер, 3, 487).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

го́луб, ‑а; мн. галубы, ‑оў; м.

1. Дзікая або паўсвойская птушка, звычайна з шызым ці белым пер’ем (водзіцца амаль ва ўсіх краінах свету). Лясны голуб. Паштовыя галубы. Разводзіць галубоў.

2. (звычайна пры звароце, часта ў клічнай форме голубе). Разм. Ласкавая назва мужчыны. — Мартыне, мой голубе! вырваўся ты з панскай няволі. Колас. А мой міленькі, голуб сізенькі, коніка сядлае. З нар.

•••

Голуб міру — малюнак белага голуба як сімвал міру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кало́дзеж, ‑а і кало́дзезь, ‑я, м.

1. Вузкая глыбокая яма, звычайна ўмацаваная ад абвалаў зрубам, трубамі для здабывання вады з ваданосных слаёў зямлі. На вуліцы Лясніцкі сустрэў Макрыну — яна ішла ад калодзежа з поўнымі вёдрамі вады. Зарэцкі. Зарыпеў журавель над калодзежам. Колас.

2. (звычайна з азначэннем). Яма, якая служыць для розных тэхнічных патрэб. Шахтавы калодзеж. Каналізацыйны калодзеж. Кабельны калодзеж.

•••

Артэзіянскі калодзеж — буравы калодзеж з труб, які падае глыбінную напорную ваду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магніфіка́т

(лац. Magnificat = першае слова песнапення)

шматгалосы твор для хору і сімфанічнага аркестра звычайна радаснага, узнёслага характару на тэкст рэлігійнага каталіцкага песнапення.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дактры́на

(лац. doctrina = навука)

сістэматызаванае вучэнне (звычайна філасофскае, палітычнае, ідэалагічнае), звязная канцэпцыя, сукупнасць тэарэтычных ці палітычных прынцыпаў (напр. дзяржаўная д., ваенная д.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ары́дны

(лац. aridus = сухі)

які мае адносіны да раёнаў зямнога шара, што характарызуюцца арыднасцю (звычайна пустыні і паўпустыні, а таксама некаторыя стэпы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

субстыту́цыя

(лац. substitutio = падстаноўка)

замяшчэнне аднаго іншым, звычайна падобным па ўласцівасцях, прызначэнню (напр. замена аднаго металу другім, аднаго гуку ў мове іншым).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

таршо́н

(фр. torchon)

1) баваўняная тканіна з рэдкім перапляценнем нітак, звычайна клятчастая;

2) папера з шурпатай паверхняй, якая нагадвае перапляценне гэтай тканіны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

берэ́т, ‑а, М ‑рэце, м.

Круглы, звычайна мяккі без казырка мужчынскі і жаночы галаўны ўбор. На чалавеку быў матроскі нацельнік, з-пад сіняга берэта выбіваліся чорныя кучаравыя валасы. Бяганская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)