ДЗІ́КСЕЛІС (Вітаўтас Пранавіч) (н. 5.5.1936, г. Варняй, Літва),

бел. філосаф. Д філас. н. (1990), праф. (1991). Скончыў Кіеўскае ваен. вучылішча самаходнай артылерыі (1958), Ваен.-паліт. акадэмію (Масква, 1970). З 1970 у Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь. Даследуе пытанні дыялектыкі развіцця нацый і нац. адносін, метадалагічныя праблемы ваен. тэорыі і практыкі. Аўтар навук. і метадычных дапаможнікаў для слухачоў і ад’юнктаў вышэйшых навуч. ваен. устаноў.

Тв.:

Национальные отношения в СССР: диалектика развития на современном этапе. Мн., 1987;

Национальные отношения в СССР: закономерности и противоречия развития. Мн., 1990.

т. 6, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗМІ́ТРЫЕЎ (Юрый Арсеньевіч) (н. 3.12.1911, Масква),

рускі тэатразнавец. Д мастацтвазнаўства (1949). Праф. (1950). Засл. дз. маст. Расіі (1991). Скончыў Ін-т тэатр. мастацтва ў Маскве (1935), дзе і выкладаў з 1936. У 1965—90 заг. сектара т-ра народаў СССР ва Усесаюзным НДІ мастацтвазнаўства. Займаўся гісторыяй рус. і сав. т-ра, цырка, эстрады. У кола яго навук. інтарэсаў уваходзілі пытанні развіцця бел. сцэн. мастацтва. Значны яго ўклад у падрыхтоўку кадраў тэатразнаўцаў Беларусі (А.​Бутакоў, Э.​Герасімовіч, У.​Няфёд, А.​Лабовіч, Т.​Арлова, А.​Сабалеўскі, Р.​Смольскі).

т. 6, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДО́КТАРАЎ (Яўген Уладзіміравіч) (н. 2.9.1946, г. Вілейка Мінскай вобл.),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н. (1993). Скончыў БДУ (1971). З 1974 у Ін-це фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па тэарэт. фізіцы і фізіцы салітонаў. Распрацаваў метады дакладнага інтэгравання нелінейных эвалюцыйных ураўненняў і з іх дапамогай даследаваў дынаміку салітонавых імпульсаў у валаконна-аптычных лініях сувязі.

Тв.:

Некоторые геометрические и групповые методы в теории вполне интегрируемых нелинейных уравнений // Теория групп, гравитация и физика элементарных частиц: Тр. Физического ин-та АН СССР. М 1986 Т 167.

т. 6, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРАГУ́Н (Уладзімір Леанідавіч) (н. 21.9.1946, Мінск),

бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Д тэхн. н. (1994), праф. (1996). Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Акадэмічным навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.​В.​Лыкава». Навук. працы па бескантактнай дыягностыцы цеплавых працэсаў і з’яў у капілярна-сітаватых целах, гетэрагенных сістэмах, біяаб’ектах (для мэт мед. дыягностыкі). Распрацаваў прынцыпы і навук.-тэхн. асновы выліч. тэрмаграфіі.

Тв.:

В мире тепла. Мн., 1991 (разам з С.​У.​Коневым);

Вычислительная термография: Применение в медицине. Мн., 1992 (разам з С.​А.​Філатавым).

т. 6, с. 192

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРУЖЫ́НІН (Міхаіл Іванавіч) (н. 15.9.1920, в. Дзям’янцава Цвярской вобл., Расія),

удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945), ген.-палк. (1978). Скончыў Маскоўскае ваенна-паліт. вучылішча (1944), Вышэйшы ваенна-пед. ін-т (1955), Ваен. акадэмію Генштаба (1962). У Вял. Айч. вайну з 1944 на 3-м Бел. фронце. Ст. лейтэнант Д. вызначыўся ў 1944 пры вызваленні Віцебскай вобл.: узначаліў атаку батальёна, з 4 байцамі захапіў пераправу цераз р. Лучоса і ўтрымліваў яе да падыходу асн. сіл. Да 1976 у Сав. Арміі. Ганаровы грамадзянін г. Віцебск.

т. 6, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУЛЬКЕ́ВІЧ (Юрый Валянцінавіч) (25.1.1905, ст. Стрэльна Ленінградскай вобл., Расія — 1.4.1974),

бел. вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Чл.-кар. АМН СССР (1969), д мед. н. (1949), праф. (1950). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў Іркуцкі ун-т (1930). З 1955 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па паталогіі баявых траўмаў, уплыву ахалоджвання на арганізм жывёл і чалавека, гісторыі паталагічнай анатоміі, перынатальнай паталогіі, тэраталогіі і генетыцы.

Тв.:

Патология последа человека и ее влияние на плод. Мн., 1968 (разам з М.​Ю.​Макавеевай, Б.​І.​Нікіфаравым).

т. 5, с. 528

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУСЬКО́Ў (Валерый Уладзіміравіч) (н. 12.3.1932, г. Іркуцк, Расія),

бел. вучоны ў галіне аўтамабіле- і трактарабудавання. Д тэхн. н. (1969), праф. (1972). Засл. дз. навукі і тэхн. Беларусі (1982). Скончыў Томскі політэхн. ін-т (1953). З 1963 у БПА. Навук. працы па сістэмным аналізе і сінтэзе параметраў мабільных машын. Распрацаваў асновы тэорыі ўзаемадзеяння рухачоў мабільных машын з апорнай паверхняй і аптымізацыі параметраў аўтамабіляў і трактароў. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.

Тв.:

Оптимальные параметры сельскохозяйственных тракторов. М., 1966;

Тракторы: Теория. М., 1988 (у сааўт.).

А.​І.​Болсун.

т. 5, с. 548

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУЦАЛЕ́НКА (Леанід Аўксенцьевіч) (н. 10.7.1931, с. Юрпаль Чарнігаўскай вобл., Украіна),

бел. філосаф. Д філас. н. (1993), праф. (1995). Скончыў БДУ (1955). З 1955 працаваў у перыядычным друку. З 1971 у БДУ. Даследуе праблемы грамадскіх і асабістых ідэалаў, універсальнай сутнасці чалавека, яе фарміравання і развіцця ў сістэме асн. сувязей індывіда, дыялектыкі ўзаемадзеяння свабоды, правоў і адказнасці асобы. Адзін з аўтараў падручніка «Асновы філасофскіх ведаў» (ч. 1—2, 1997, разам з С.​Г.​Смолякам).

Тв.:

Диалектика воплощения прекрасного. Мн., 1973;

Универсальное развитие человека: предпосылки и перспективы. Мн., 1988.

т. 5, с. 551

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАВЫДЗЕ́НКА (Леанід Мікалаевіч) (н. 14.8.1941, в. Залатаміно Кармянскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне эканам. тэорыі. Д эканам. н. (1990), праф. (1991). Скончыў БДУ (1972) і працуе ў ім. Даследуе тэарэт. праблемы аграрна-прамысл. кааперацыі, дзярж. рэгулявання сац.-эканам. адносін, грамадскага падзелу працы ў АПК. Аўтар падручнікаў для ВНУ па асновах эканам. тэорыі, мікра- і макраэканомікі і інш.

Тв.:

Социально-экономическая эффективность аграрно-промышленного кооперирования. Мн., 1977;

Основы экономической теории. Мн., 1991 (у сааўт.);

Государственное регулирование социально-экономических отношений. Мн., 1996 (у сааўт.).

т. 5, с. 569

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАЎГЯ́ЛА (Георгій Хрысанфавіч) (9.12.1902, г. Віцебск — 29.7.1974),

бел. вучоны ў галіне тэрапіі. Д мед. н. (1955), праф. (1956). Засл. дз. нав. Беларусі (1966). Скончыў БДУ (1928). З 1946 у Мінскім мед. ін-це, у 1955—74 заг. кафедры шпітальнай тэрапіі. У 1953—59 гал. тэрапеўт Мін-ва аховы здароўя БССР. Навук. працы па гематалогіі, кардыялогіі, рэўматалогіі, атэрасклерозе, хранічных пнеўманіях, гастраэнтэралогіі.

Тв.:

Злокачественное малокровие (болезнь Аддисона — Бирмера). 2 изд. Мн., 1962;

Система гемостаза в норме и патологии. Мн., 1973 (разам з У.​Л.​Крыжаноўскім).

т. 6, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)