звяру́га, -і, Му́зе, мн. -і, -аў, м. (разм.).

1. Вялікі страшны звер.

2. Тое, што і звер (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

звяры́на, -ы, ж. (разм.).

Вялікі звер; звяруга.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

звяры́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Прыстасаванае месца, дзе трымаюць звяроў для паказу.

Перасоўны з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

звяры́ны, -ая, -ае.

1. гл. звер.

2. перан. Вельмі моцны (пра што-н. цяжкае або жорсткае, лютае).

Звярыная нянавісць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

звярэ́дзіць гл. вярэдзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

звярэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак.

Даходзіць да шаленства, станавіцца зверам (у 2 знач.).

З набліжэннем нашых войск акупанты звярэлі.

|| зак. азвярэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; наз. азвярэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

згаблява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., што.

Габлюючы, зняць, счысціць.

З. няроўнасці.

|| незак. згаблёўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

згавары́цца, -вару́ся, -во́рышся, -во́рыцца; зак., з кім.

1. Дамовіцца адносна якіх-н. дзеянняў.

З. пайсці ў ягады.

2. Дасягнуць узаемнага разумення, пагаднення ў размове.

З табой не згаворышся.

|| незак. згаво́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

згаво́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

Узаемная дамоўленасць, узаемнае пагадненне.

Усе сабраліся на мітынг без згавору.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

згадзі́цца¹, згаджу́ся, зго́дзішся, зго́дзіцца; зак.

1. на што і з інф. Даць згоду (у 1 знач.) на што-н.

З. ехаць у камандзіроўку.

2. з кім-чым. Выказаць, пацвердзіць сваю згоду (у 2 знач.) з кім-, чым-н.

З. з думкай таварыша.

|| незак. згаджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.