1. Які страціў адчувальнасць, стаў мёртвым (пра клеткі, тканкі, часткі цела). Змярцвелыя тканкі. Змярцвелая рука./ Пра расліны, лісце. Змярцвелае лісце на дрэвах.
2.перан. Нерухомы, застылы, пазбаўлены жыцця. Кірыла быў хваравіты, на дзіва непрыгожы хлопец, са змярцвелым худым тварам.Лупсякоў.Хвіліну .. [хлопчык] стаяў змярцвелы, трываючы востры і няспынны звон у вушах.Быкаў.// Апусцелы, заціхлы. Бялявыя зімовыя хмары нізка навіслі над змярцвелаю зямлёю.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нямо́глы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Слабы, хваравіты. І жыла ў ёй, у гэтай хатцы, старая, зусім нямоглая жанчына, якую ў нашай вёсцы і вялікія, і малыя, звалі баба Ёўга.Сачанка.Апошнія дні дажываў і Кручынін. Ён зусім аслабеў, стаў нямоглым, як стары.С. Александровіч.// Уласцівы такому чалавеку. Чалавек плюнуў пад ногі, тады павярнуўся і ўжо не тым нямоглым крокам, як сюды, пайшоў да варот адрыны.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расстро́іцца, -ро́юся, -ро́ішся, -ро́іцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць правільнасць пастраення, стаць беспарадкавым.
Калона вучняў расстроілася.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць свой строй, лад (пра музычныя інструменты).
Цымбалы расстроіліся.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыйсці ў заняпад.
Гаспадарка расстроілася.
4. Прыйсці ў ненармальны, хваравіты стан.
Здароўе расстроілася.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Не адбыцца па якой-н. прычыне.
Вяселле расстроілася.
6. Засмуціцца, моцна загараваць.
Р. з-за сына.
|| незак.расстро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
эйфары́я
(гр. euphoria, ад eu = добра + phoreo = пераношу)
1) стан прыўзнятага настрою, бестурботнасці, здаволення, які не адпавядае аб’ектыўным умовам;
2) мед.хваравіты стан раскошы, выкліканы наркатычнымі сродкамі або душэўным захворваннем.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ма́нія
(гр. mania = шаленства, захапленне, цяга)
1) псіхічна хваравіты стан, пры якім свядомасць і пачуцці сканцэнтроўваюцца на адной якой-н. ідэі (напр. м. велічы);
2) перан. моцная цяга, схільнасць да чаго-н. (напр. м. пісаць вершы).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
чэ́злы, ‑ая, ‑ае.
1. Які слаба расце, хілы (пра расліны). За рэчкаю слаўся голы куп’істы выган, на якім віднелася толькі некалькі чэзлых кусточкаў.Мележ.Неўзабаве пачалося балота, парослае чэзлымі бярозкамі ды лазняком.Ваданосаў.// З беднай расліннасцю. Жыццё красавала на Поўдні, а на Поўначы былі холад і пустэча, мёртвая зямля і чэзлая расліннасць.М. Стральцоў.
2.Хваравіты, слабы, кволы. У дзверы стукае вартаўніца — чэзлая, апранутая ў мужчынскі, да пят, кажух кабецінка — яна ўносіць запаленую лямпу.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Няпэ́ўны ’недабраякасны (пра насенне)’ (Сл. ЦРБ), ’ненадзейны, нявызначаны’ (Касп.), няпе́ўны (непевний) ’неверагодны, ненадзейны’ (Нас., Юрч. НВС), няпеўны, ніпе́ўны ’няякасны (пра расліны і насенне); слабасільны (пра дзіця)’ (Мат. Гом.), ніпеўны ’кволы, хваравіты, слабы; нядобры, няўдалы’ (магіл., Нар. словатв.; глус., парыц., Янк. Мат.). Як і літаратурная няпэ́ўны ’нявызначаны, неакрэслены, ненадзейны’ (ТСБМ), ад пэ́ўны (гл.). Фантастычна Фёдарава (Вопросы диалектологии и истории языка. Душанбе, 1984, 91) — з комінюп ’пакаты, нізкі (пра плечы)’, нюпусьны ’спасці (пра бакі), падвесці (жывот)’.