лакацыйная станцыя, прылада (станцыя) для вызначэння месцазнаходжання і інш. характарыстык аб’екта (лакацыі) з дапамогай адбітых або выпрамененых ім гукавых ці эл.-магн.хваль. Ваен. Л. таксама вызначаюць параметры руху цэлей, распазнаюць, суправаджаюць, наводзяць ракеты і інш. лятальныя апараты. Бываюць радыёлакатары (гл.Радыёлакацыйная станцыя), Л. гукавыя, у т. л.гідралакатары, і аптычныя, у т. л. лазерныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОНАХРАМАТЫ́ЧНАЕ СВЯТЛО́,
светлавое выпрамяненне строга вызначанай частаты. У дачыненні да інш. участкаў спектра эл.-магн.хваль карыстаюцца тэрмінам монахраматычнае выпрамяненне. Строга М.с. не існуе, таму што ўсякае рэальнае выпрамяненне абмежавана ў часе і ахоплівае пэўны інтэрвал частот (гл.Шырыня спектральных ліній). Крыніцамі выпрамянення, блізкага да М.с., з’яўляюцца, напр., спектральныя лямпы, лазеры; для яго вылучэння з нямонахраматычнага святла выкарыстоўваюцца інтэрферэнцыйныя святлафільтры і монахраматары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
плю́скат, ‑у, М ‑наце, м.
Шум, які атрымліваецца ад удару чым‑н. па вадкасці або ад удару вадкасці аб што‑н. Потым з кійком пачаў хадзіць да мора, падоўгу сядзеў на беразе, слухаючы плюскат хваль.Хомчанка.Данёсся новы вясёлы крык, потым плюскат, зачарнеўся човен і пад’ехаў Манг.Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пралама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак., што.
1. Зрабіць дзірку, пралом; прабіць. [Гіль:] — Масток разбураны. Бачыце, цяжкая машына ішла, праламала.Гамолка.Як мне хацелася схапіць.. [камень] і праламаць ім паганы той чэрап!..Ракітны.
2.Спец. Адхіліць, змяніць кірунак (радыёхваль, светлавых, гукавых і інш. хваль) пры пераходзе з аднаго асяроддзя ў другое.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РЭ́ЛЕЙ, Рэйлі (Rayleigh) Джон Уільям (12.11.1842, каля г. Малдан, Вялікабрытанія — 30.6.1919), англійскі фізік, адзін са стваральнікаў тэорыі ваганняў. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1873). Прозвішча да атрымання тытула лорда Рэлея (1873) — Стрэт (Strutt). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1865), дзе і працаваў да 1871. У 1879—84 дырэктар Кавендышскай лабараторыі. У 1905—08 прэзідэнт Лонданскага каралеўскага т-ва. Навук. працы па акустыцы, оптыцы, гідрадынаміцы, электрамагнетызме і інш. Даследаваў дыфракцыю, рассеянне і паглынанне мех.хваль, устанавіў сувязь паміж фазавай і групавой скорасцю хваль. Заклаў асновы малекулярнага рассеяння святла (гл.Рэлея закон), вывеў адзін з законаў выпрамянення (гл.Рэлея—Джынса закон выпрамянення), устанавіў закон намагнічвання цел (гл.Рэлея закон намагнічвання). Стварыў тэорыю раздзяляльнай здольнасці аптычных прылад. Адкрыў (з У.Рамзаем) хім. элемент — аргон. Сканструяваў і вынайшаў шэраг фіз. прылад (дыск Р., манометр Р., рэфрактометр Р. і інш.). Нобелеўская прэмія 1904.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБАБА́ХІН (Яўген Іванавіч) (16.1.1917, Масква — 27.12.1984),
савецкі фізік.
Акад. АНСССР (1968; чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы (1953). Ген.-лейт. авіяцыі (1977). Скончыў Ваенна-паветраную інжынерную акадэмію (1944), дзе і працаваў. Навук. працы па гідрадынаміцы выбуху і ўдарных хваль. Ленінская прэмія 1958, Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951, 1953.
Тв.:
Кумуляция энергии и её границы // Успехи. физ. наук. 1965. Т. 85, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́НТАВЫ ЎЗМАЦНЯ́ЛЬНІК,
прылада, у якой адбываецца ўзмацненне эл.-магн.хваль за кошт вымушанага выпрамянення актыўнага рэчыва. Гэтае выпрамяненне па частаце, фазе і палярызацыі супадае з зыходным сігналам (кагерэнтнае ўзмацненне; гл.Кагерэнтнасць). Актыўным рэчывам з’яўляюцца дыэл. крышталі з невял. ізаморфнымі дамешкамі парамагн. іонаў, якія маюць сістэму трох (ці больш) энергет. узроўняў, дзе ажыццяўляецца інверсія заселенасці (гл.Інверсія ў фізіцы). Асн. характарыстыкі К.у.: каэфіцыент узмацнення, паласа прапускання і адчувальнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
накра́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да накрапаць.
2. Падаць рэдкімі кроплямі (пра дождж). А дождж то сціхне, то накрапвае, То сыпане, як з поўнай жмені.Хведаровіч./убезас.ужыв.Ціха, амаль непрыкметна, пачало накрапваць, але шуму дажджу не было чуваць, бо яго глушыў няўціхны гул рачных хваль.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыя́цыя, ‑і, ж.
Выпрамяненне электрамагнітных хваль. Радыяцыя зямлі. □ У ясны дзень галоўная роля належыць прамой сонечнай радыяцыі, а пры больш або менш суцэльнай воблачнасці — рассеянай.Прырода Беларусі.// Электрамагнітныя хвалі, выпрамененыя якой-небудзь крыніцай. Вымярэнне радыяцыі. Доза радыяцыі. □ Упершыню нябачны агонь радыяцыі апёк рукі адважнай даследчыцы атама Марыі Складоўскай-Кюры.«Маладосць».
[Лац. radiatio — выпрамяненне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гіра́тар
(англ. gyrator, ад гр. gyros = круг)
высокачастотны прыбор, у якім змена фаз электрамагнітных хваль, што пашыраюцца ў процілеглых напрамках, адрозніваецца на 180°.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)