ДАГАВО́Р ПЯЦІ́ ДЗЯРЖА́Ўаб абмежаванні марскіх узбраенняў.
Падпісаны 6.2.1922 на Вашынгтонскай канферэнцыі 1921—22 прадстаўнікамі ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі, Францыі і Італіі. Прадугледжваў устанаўленне суадносін лінейнага флоту названых дзяржаў як 5:5:3:1,75:1,75 адпаведна, забарону будаваць лінейныя караблі водазмяшчэннем больш за 35 тыс.т, ствараць новыя ваенна-марскія базы і ўзмацняць берагавую ахову (толькі ЗША атрымалі права ўмацоўваць астравы, якія абараняюць непасрэдныя подступы да іх тэр. вод, а Вялікабрытанія—дамініёны Канада, Аўстралія і Новая Зеландыя) і інш.Найб. выгадным дагавор быў для ЗША і Японіі. Дзейнічаў да 2-й сусв. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ИЗВЕ́СТИЯ МО́ЗЫРСКОГО СОВЕ́ТА РАБО́ЧИХ И СОЛДА́ТСКИХ ДЕПУТА́ТОВ»,
газета. Выдавалася з 4(17).5.1917 да лют. 1918 у Мазыры на рус. мове 3—4 разы на тыдзень. З 15(28).6.1917 да сярэдзіны вер. 1917 наз. «Известия Мозырского Совета рабочих и солдатских депутатов и Мозырского Совета крестьянских депутатов». Прытрымлівалася агульнадэмакр. пазіцый. Змяшчала афіц. дакументы і звароты Часовага ўрада, загады арміі і флоту, справаздачы пасяджэнняў Савета, СНК. Асвятляла грамадска-паліт. жыццё краіны, у т. л. ліпеньскія падзеі 1917, карнілаўскі мяцеж, Кастр. рэвалюцыю, ход перадвыбарчай кампаніі ва Устаноўчы сход. Выйшла 150 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТУ́НІН (Ілья Барысавіч) (17.11.1908, г. Гомель — 23.4.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). У 1926—32 слесар станка-буд. з-да «Пралетарый» у Гомелі. Скончыў Ейскую школу марскіх лётчыкаў (1934). У Вял.Айч. вайну з сак. 1943 на Паўн. флоце. Нам. камандзіра эскадрыллі штурмавога авіяпалка капітан К. вызначыўся 23.4.1944; на падыходзе да цэлі яго самалёт быў падбіты агнём зенітнай артылерыі праціўніка, палаючай машынай К. тараніў транспарт ворага водазмяшчэннем 5 тыс.т і патапіў яго. Імем К. названы пасёлак у Архангельскай вобл. Бюсты К. ўстаноўлены на тэр. музея авіяцыі Паўн.флоту і ў пас. Катуніна, у Гомелі мемар. дошка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГОРН (Horne, Hoorn, Hornes) Філіп II дэ Манмарансі (Montmorency; 1524, Невель, каля г. Гент, Бельгія — 5.6.1568), граф, адзін з лідэраў антыісп. дваранскай апазіцыі ў пач.Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі 16 ст.Чл. нідэрландскага Дзярж. савета (1561—65), адмірал фландрскага флоту, штатгальтэр Гелдэрна і Зютфена. Разам з Вільгельмам I Аранскім і Л.Эгмантам выступаў супраць каралеўскага абсалютызму і інквізіцыі. У 1565, у знак пратэсту супраць закону аб ерэтыках, выйшаў з Дзярж. савета. Спадзеючыся на прымірэнне з Іспаніяй, прысягнуў у 1567 Філіпу II Іспанскаму, аднак пасля прыбыцця ў Нідэрланды герцага Ф.Альбы быў разам з Эгмантам арыштаваны, абвінавачаны ў змове і пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПАСНЫ́Я ВО́ЙСКІ,
злучэнні, часці і падраздзяленні ўзброеных сіл (родаў войск, спец. войск), якія фарміруюцца перад пачаткам і ў ходзе вайны для папаўнення дзеючай арміі і флоту. Арганізац. структура З.в. вызначаецца неабходнасцю ўзнаўлення страт ваеннаслужачых адпаведных спецыяльнасцей.
У склад З.в. могуць уваходзіць запасныя дывізіі, палкі і інш., а таксама базы і вучэбныя цэнтры. У З.в. праводзіцца ваен. падрыхтоўка (перападрыхтоўка) ваеннаслужачых, укамплектаванне і баявое зладжванне падраздзяленняў і часцей. Ва Узбр. Сілах Беларусі аснову З.в. складае асобны від ваен. фарміраванняў (базы захоўвання ваен. тэхнікі і ўзбраення, базы рэзерву авіяц. тэхнікі і інш.). Гл. таксама Рэзервовыя войскі, Рэзервы (ваен.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗМАЕ́ВІЧ, Ізмайловіч Мацвей (Мація) Хрыстафоравіч (6.1.1680, Пераст, каля г. Котар, Чарнагорыя — 3.9.1735), расійскі ваен. дзеяч. Адмірал (1727). Служыў у венецыянскім флоце, з 1709 у Канстанцінопалі. У 1710 перайшоў на рас. службу. З 1712 на Балтыцы, камандаваў атрадам галер, з 1714 галерным флотам. У Гангуцкім баі 1714 камандаваў правым крылом рас.флоту. З 1721 чл. Адміралцействаў-калегіі, кіраўнік буд-ва Галернай гавані ў Пецярбургу. З 1725 каманд. галерным флотам і гал. камандзір Пецярбургскага порта. У 1728 за злоўжыванне ўладай і растрату разжалаваны ў віцэ-адміралы і сасланы ў Астрахань, потым у Таўроў (каля Варонежа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЛАКАЎ (Васіль Сяргеевіч) (13.2.1895, с. Ірынінскае, цяпер Молакава Маскоўскай вобл. — 29.12.1982),
савецкі лётчык. Герой Сав. Саюза (1934). Ген.-маёр авіяцыі (1940). Скончыў школу марскіх лётчыкаў (1921), курсы ўдасканалення пры Ваен.-паветр. акадэміі імя Жукоўскага (1929). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнічаў у выратаванні людзей з парахода «Чэлюскін» (1934) і экспедыцыі на Паўн. полюс (1937). З 1938 нач.Гал. ўпраўлення Паветр.флоту. У Вял.Айч. вайну (з мая 1943) камандзір авіяц. дывізіі на Зах. і 3-м Бел. франтах. З 1947 у адстаўцы. Дэп. Вярх. СаветаСССР 1937—46.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУДРО́СКАЕ ПЕРАМІ́Р’Е 1918 Падпісана 30.10.1918 прадстаўнікамі Вялікабрытаніі і Асманскай імперыі на борце англ. крэйсера «Агамемнан» у порце Мудрас (в-аў Лемнас) пасля паражэння Турцыі ў 1-й сусв. вайне. Прадугледжвала: адкрыццё чарнаморскіх праліваў для ваен. караблёў Антанты з правам акупацыі саюзнікамі фартоў Басфора і Дарданелаў, капітуляцыю тур. войск у Хіджазе, Іраку, Сірыі, Йемене і вывад іх з Ірана, Закаўказзя і Кілікіі; згоду на акупацыю саюзнікамі 6 вілаетаў тур. Арменіі «ў выпадку хваляванняў у адным з іх»; выдачу тур.ваен.флоту; дэмабілізацыю тур. арміі; вяртанне Турцыяй усіх ваеннапалонных. Фармальна дзейнічала да падпісання Муданійскага перамір’я 1922.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ШКІН (Пётр Іванавіч) (14.8.1888, в. Малая Князеўка Калінінскага р-на Саратаўскай вобл., Расія — 3.4.1960),
удзельнік грамадз. вайны ў Беларусі. Скончыў Бакінскае мараходнае вучылішча (1908). З 1909 на Чарнаморскім і Каспійскім флатах. У 1-ю сусв. вайну на Чарнаморскім і Каспійскім флатах. Удзельнік лядовага паходу Балт.флоту (1918) з Гельсінгфорса ў Кранштат. З вясны 1919 на Зах. фронце. У жн.—вер. 1919 нач.Прыпяцкай ваеннай флатыліі, удзельнік баёў за Тураў, Давыд-Гарадок, Петрыкаў. З кастр. 1919 у Дняпроўскай ваеннай флатыліі (Гомель). Пасля грамадз. вайны на Чарнаморскім флоце. У 1930—47 на адм. рабоце ў гандл. флоце СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШЫ БЕЛАРУ́СКІ КАМУНІСТЫ́ЧНЫ АТРА́Д,
створаны ў снеж. 1918 у Петраградзе Бел. секцыяй РКП(б) з беларусаў бежанцаў, чырвонаармейцаў і маракоў Балт.флоту. Налічваў каля 200 чал., у т. л. 90 камуністаў. Камандзір атрада А.Я.Казадоеў, камісар Р.Р.Каўшыла. У студз. 1919 два ўзводы атрада на чале з Каўшылам паводле пастановы канферэнцыі Бел. секцыі РКП(б) і выкліку Часовага рабоча-сял.сав. ўрада Беларусі адпраўлены ў Мінск, дзе частка асабовага складу атрада накіравана на работу ў Мінскую надзвычайную камісію (ЧК), у парт. і сав. органы, астатнія пазней уліліся ў Чырв. Армію.