1) у геамарфалогіі разгалінаванне горных хрыбтоў у адным напрамку. Звычайна паўтараецца некалькі разоў (напр., віргацыя Алайскага хр. ў зах.напрамку).
2) У тэктоніцы веерападобнае разыходжанне складак горных парод пры апусканні складкавай зоны і затуханні складкавасці. Назіраецца звычайна на перыферыі складкавых гор, напр. на З Цянь-Шаня. Пры віргацыі складкі разыходзяцца ў адным або процілеглых напрамках, злучаюцца на канцах (міндалепадобна) або збліжаюцца (злучаюцца) уцэнтр. зоне. Адрозніваюць свабодную віргацыю і вымушаную (пры абцяканні перашкоды).
Да арт.Віргацыя. Разыходжанне горных хрыбтоў у гарах Цянь-Шаня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́скачыць, выско́кваць
1. (адкуль-н.) hináusspringen*vi (s) (унапрамку ад таго, хто гаворыць); heráusspringen*vi (s) (унапрамку да таго, хто гаворыць); hervórspringen*vi (s) (нечакана з’явіцца);
у мяне́ вы́скачыла з галавы́ es ist mir entfállen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ГРЫ́НВІЦКІ МЕРЫДЫЯ́Н,
нулявы мерыдыян, пачатковы мерыдыян Зямлі з геагр. даўгатой λ = 00°00′00″. Праходзіць праз адзін з пунктаў Грынвіцкай астранамічнай абсерваторыі. Адлікі (ад 0° да 180°) вядуцца ў напрамку на У (усх. даўгата) і на З (зах. даўгата) або ад 0° да 360°унапрамку на У. Грынвіцкі мерыдыян з’яўляецца таксама сярэднім мерыдыянам нулявога гадзіннага пояса Зямлі пры разліках зямнога часу (зорнага, сонечнага, дэкрэтнага). Сусветны час на Грынвіцкім мерыдыяне прыняты роўным нулю. Час кожнага наступнага гадзіннага пояса (праз 15°00′00″усх. даўгаты) узрастае на 1 гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРМАМАГНІ́ТНЫЯ З’Я́ВЫ,
з’явы, што ўзнікаюць у праводзячых асяроддзях пры адначасовым дзеянні магн. поля і градыента т-ры. Абумоўлены ўздзеяннем магн. поля на накіраваны рух носьбітаў зараду (электронаў праводнасці і дзірак) пад дзеяннем градыента т-ры.
Магн. поле адхіляе звязаныя з. пераносам часціц эл. ток і паток цеплаты ад першапачатковага напрамку (гл.Лорэнца сіла). У выніку паяўляюцца складальныя эл. току і цеплавога патоку ў напрамку, перпендыкулярным магн. полю. Адрозніваюць Т.з. папярочныя і падоўжныя ў залежнасці ад таго, у якім напрамку — перпендыкулярным ці паралельным першапачатковаму градыенту т-ры адпаведна — яны вымяраюцца. Да Т.з. належаць: Нернста—Этынгсгаўзена эфект, Рыгі—Ледзюка эфект (папярочны — узнікненне тэмпературнага градыента, падоўжны — змена цеплаправоднасці з-за ўзнікнення дадатковага цеплавога патоку) і інш. Вывучэнне Т.з. дае магчымасць атрымаць важную інфармацыю аб носьбітах зараду ў паўправадніках; на ім заснавана дзеянне пераўтваральнікаў цеплавой энергіі ў электрычную.
Літ.:
Аскеров Б.М. Электронные явления переноса в полупроводниках. М., 1985;
Бонч-Бруевич В.Л., Калашников С.Г. Физика полупроводников. 2 изд. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ПЕКС (ад лац. apex вяршыня) у астраноміі, пункт нябеснай сферы, унапрамку да якога перамяшчаецца нябеснае цела ў сваім руху адносна навакольных зорак. Залежыць ад выбару зорак, адносна якіх вызначаецца рух. Апекс гадавога руху Зямлі вакол Сонца знаходзіцца ў плоскасці экліптыкі пад вуглом, роўным амаль 90° да напрамку Зямля—Сонца, і перамяшчаецца, замыкаючы за год круг. Апекс руху Сонечнай сістэмы адносна бліжэйшых зорак знаходзіцца ў сузор’і Геркулеса. Процілеглы апексу пункт — антыапекс. Апексам наз. таксама пункт арбіты ШСЗ, найб. аддалены на Пн ад плоскасці зямнога экватара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зла́зіць
1. (спусціцца адкуль-н.) hinúnterklettern vi (s), hinúntersteigen*vi (s) (унапрамку ад таго, хто гаворыць); herúnterklettern vi (s), herúntersteigen*vi (s) (унапрамку да таго, хто гаворыць);
2. (выйсці – пра пасажыра) áussteigen*vi (s);
3. (пра скуру, фарбу) ábgehen*vi (s), ábfallen*vi (s) (адваліцца)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
цячэ́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. цячы (у 1–6 знач.).
2. Рух вады ў рацэ, а таксама вада, якая рухаецца. — Супраць цячэння не так лёгка плысці... — уздыхнуў Крыўдзін.Гурскі.Рака Волма амаль на ўсім сваім працягу мае хуткае цячэнне.«Беларусь».// Рух у пэўным напрамку масы вады ў морах, акіянах, а таксама сама вада ў морах, акіянах, якая рухаецца ў пэўным напрамку. Цёплае цячэнне. Марское цячэнне.
•••
Ісці супраць цячэннягл. ісці.
Плысці па цячэннюгл. плысці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
south3[saʊθ]adv.
1. на по́ўдзень, у паўднёвым напра́мку;
south of Scotland на по́ўдзень ад Шатла́ндыі;
down southinfml на по́ўдзень
2. з поўдня (пра вецер);
The wind blows south. Вецер дзьме з поўдня.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ІНВЕ́РСІЯ ГЕАМАГНІ́ТНАГА ПО́ЛЯ,
змена напрамку (палярнасці) магнітнага поля Зямлі на адваротны пры адным і тым жа напрамку геамагнітнай восі. Назіраецца праз інтэрвалы часу ад 500 тыс. гадоў да 50 млн. гадоў. У эпоху нармальнай палярнасці (нашу эпоху) паўд. магнітны полюс знаходзіцца каля паўн.геагр. полюса, а ў эпоху адваротнай палярнасці — каля паўд.геагр. полюса. На падставе палеамагнітных даных зроблены вывад, што ў тоўшчах асадкавых і эфузіўных парод назіраецца паслойная змена знака вектара прыроднай астаткавай намагнічанасці. Прычыны І.г.п. пакуль не высветлены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЙНТЫНГА ВЕ́КТАР,
вектар шчыльнасці патоку эл.-магн. энергіі; асобны выпадак Умава вектара. Выражаецца формулай
, дзе і — напружанасці эл. і магн. палёў уэлектрамагнітнай хвалі адпаведна. Паняцце ўведзена Дж.Г.Пойнтынгам.
Модуль П.в. роўны энергіі, якая пераносіцца за адзінку часу праз адзінку плошчы паверхні, перпендыкулярнай да напрамку распаўсюджвання эл.-магн. хвалі (напрамку П.в.). Паток П.в. праз замкнутую паверхню, якая абмяжоўвае сістэму зараджаных часціц, дае энергію, якую страчвае гэтая сістэма за адзінку часу ў выніку выпрамянення эл.магн. хваль (гл.Максвела ўраўненні).