плён, ‑у, м.

1. Тое, што вырашчана: садавіна, гародніна, зерне і пад.; ураджай. Не злічыць у ім [садзе] плёнаў: грушаў, яблыкаў, сліў. Машара. Не зробіш гэтага, не паставіш кій ці не нацягнеш нітку, па якіх бы фасоля магла віцца, — не чакай і плёну. Сачанка.

2. перан. Вынік старанняў; дасягненне. — У палку мне добра. Лятаю і лятаю. Адразу бачу плён сваёй работы... Алешка. Дапісана апошняя старонка, правераны разлікі, цытаты і формулы, прыведзены ў парадак чарцяжы, і — хораша бачыць плён сваіх пошукаў і пакут. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

plon, ~u

м.

1. ураджай; збор ураджаю; жніво;

2. перан. плён; вынікі;

obfite ~y — багатыя вынікі;

zbierać plon swej pracy — збіраць плён сваёй працы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ertrág m -(e)s, -träge

1) прыбы́так, утаргава́ныя гро́шы;

éinen ~ líefern дава́ць дахо́д

2) ураджа́й, ураджа́йнасць

3) горн. здабы́ча;

~ an Milch удо́й малака́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

bearing

[ˈberɪŋ]

n.

1) трыма́ньне n., паво́дзіны, мане́ры pl., паста́ва f.

2) дачыне́ньне n., су́вязь f.

3) апо́ра f.

4) Tech. падшы́пнік -а m.

5)

а) пло́днасьць f.

б) плод -у m.; ураджа́й -ю m.

6) цярпе́ньне n.

beyond bearing — нясьце́рпна, нязно́сна

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

yield

[ji:əld]

1.

v.t.

1) прыно́сіць; дава́ць

The land yields a good harvest — Зямля́ дае́ до́бры ўраджа́й

2) саступа́ць; паддава́цца; здава́цца

to yield the way — саступі́ць даро́гу

2.

n.

1) ураджа́й -ю m.

2) прыбы́так -ку m.

3) здабы́так -ку m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

жніво́, ‑а і жні́ва, ‑а, н.

1. Уборка збожжавых культур сярпамі або жатнымі машынамі. Пачало даспяваць жыта, следам за ім пажаўцелі аўсы. Разгарнулася жніво. Дуброўскі. Стаяў той асабліва прыгожы дзень, якія бываюць звычайна ў канцы жніўня месяца, калі даўно скончана жніво, звезена жыта ў гумны, і над апусцелым полем дружна ўзлятаюць стайкі шпакоў — прадвеснікаў блізкай восені. Лынькоў. // Час, пара ўборкі збожжа. Дні за тры да жніва прайшоў дождж, ціхі, без грому.. Жыта пачало хутка паспяваць. Асіпенка.

2. Зжатая збажына; ураджай. Кладуцца снапы ў снапы, — Такога жніва не было! Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

элі́та, ‑ы, ДМ эліце, ж.

1. Спец. Лепшае, адборнае насенне, расліны або жывёлы, атрыманыя ў выніку селекцыі і прызначаныя для далейшага развядзення. Эліта пшаніцы. Эліта бульбы. □ [Юстын:] — А потым штогод мы ўсё большае і большае поле палескай элітай засявалі і ўвесь ураджай на насенне захоўвалі. Краўчанка. // Сам адбор такіх раслін або жывёл. Метад эліты.

2. Лепшыя прадстаўнікі грамадства або якой‑н. яго часткі. Эліта рабочага класа. Тэатральная эліта. // У эксплуататарскім грамадстве — асобы, якія належаць да так званага вышэйшага класа; група асоб, якая ажыццяўляе кіруючыя функцыі ў грамадстве. Правячая эліта.

[Фр. élite — лепшы, адборны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

crop​1 [krɒp] n.

1. хлеб на ко́рані; пасе́вы;

out of crop незасе́яны, пад па́рам;

under crop засе́яны

2. ураджа́й; жніво́;

a bumper/heavy crop бага́ты ўраджа́й;

two crops of rice a year два ўраджа́і ры́су на год

3. культу́ра;

industrial crops тэхні́чныя культу́ры

4. каро́ткая стры́жка

5. infml мно́ства, бе́зліч, про́цьма;

a crop of questions мно́ства пыта́нняў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

reap [ri:p] v.

1. жаць; збіра́ць ураджа́й;

reap wheat жаць пшані́цу

2. пажына́ць (плады чаго-н.); заслуго́ўваць (што-н.);

reap glory заслужы́ць сла́ву;

Don’t let others reap the benefits of your research. Не дазваляйце іншым карыстацца плёнам вашай працы.

♦

reap a/the harvest BrE пажына́ць плады́;

reap where one has not sown пажына́ць плады́ чужо́й пра́цы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

собира́ть несов., в разн. знач. збіра́ць; (подавать на стол — ещё) гатава́ць, падава́ць;

собира́ть грибы́ збіра́ць грыбы́;

собира́ть урожа́й збіра́ць ураджа́й;

собира́ть во́йско уст. збіра́ць во́йска;

собира́ть све́дения збіра́ць зве́сткі;

собира́ть маши́ну збіра́ць машы́ну;

собира́ть дете́й в доро́гу збіра́ць дзяце́й у даро́гу;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)