ДЭКАМПАЗЁР (ад франц. décomposer раствараць, драбіць),
апарат для вылучэння крышталічнага гідраксіду алюмінію (гл.Алюмінію злучэнні) з раствору алюмінатаў.
Д. З мех. перамешваннем — стальны цыліндрычны чан (да 0,4 м³), унутры якога круціцца ланцуговая мяшалка, каб падтрымліваць часціцы затраўкі (служаць цэнтрамі крышталізацыі) у завіслым стане. Д. з паветраным перамешваннем (умяшчальнасць да 3000 м³) пашыраны ў вытв-сці гліназёму (алюмінію аксіду). Д. злучаюцца паслядоўна ў секцыі (па 10—15 апаратаў), у галаўныя Д. бесперапынна падаецца затраўка, з хваставых адбіраецца гатовая гідратная пульпа. Выкарыстоўваюцца пераважна ў каляровай металургіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЦЯНЁЎСКІ ПА́РК,
помнік садова-паркавага мастацтва. Створаны ў пач. 19 ст. ў в. Кісцяні Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. на беразе Дняпра. Парк пейзажнага тыпу. Пл. каля 15 га. Размешчаны на 2 прыбярэжных тэрасах, уздоўж якіх праходзяць прагулачныя маршруты. Кампазіцыя ландшафтная.
На верхняй паўкруглай тэрасе стаяў сядзібны дом (не захаваўся). У паўн.ч. парку захаваліся рэшткі рэгулярнай планіроўкі — квадрат з кругам унутры, аформлены алеямі хвоі звычайнай, і штучны круглы ў плане ўзгорак. У парку растуць пераважна дрэвы мясц. парод, трапляюцца экзоты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРУБО́ЦКАЯ ГРАМАДА́ (ад укр. парубок — хлопец, халасцяк),
аб’яднанне, саюз нежанатай моладзі на ПдЗ Беларусі і на Украіне; перажытак старадаўніх мужчынскіх саюзаў, у якім зберагліся сляды першабытнага калектывізму. Існавала да пач. 20 ст. У П.г. прымалі хлопцаў з 17—18-гадовага ўзросту. Унутры саюза існавалі звычаі і няпісаныя правілы паводзін у адносінах да сваіх сяброў і дзяўчат-аднавясковак. За ўступленне ў П.г. браўся невялікі грашовы ўзнос. Мела агульную касу, выбарнага атамана, месца зборышчаў (на вуліцы, ігрышчах, вячорках). Адыгрывала пэўную ролю ў грамадскім жыцці вёскі, карысталася прызнаннем бацькоў, сельскай грамады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́НАЎСКІ ЗА́МАК.
Існаваў у 18 ст. ў мяст. Раманава (цяпер в. Леніна Горацкага р-на Магілёўскай вобл.). Драўляныя збудаванні былі абнесены валам і астрогам. У цэнтры замкавага двара стаяў гал. жылы дом з сенцамі (2 жылыя пакоі, алькеж, 3 каморы), накрыты драніцай; унутры сцены памяшканняў атынкаваны. Непадалёку стаялі турма, дом старасты (меў сенцы, 2 жылыя памяшканні, камору), варыўня, пякарня. Гасп. двор уключаў 2-павярховую скарбніцу, свірны, вазоўню, стайню, пограб, з замкам злучаўся варотамі. Па-за межамі Р.з. размяшчаўся комплекс са стадолай, гумном з 2 асецямі, броварам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЛЯ́РНАЕ ПО́ЛЕ,
вобласць прасторы, з кожным пунктам якой звязаны некаторы скаляр. Матэматычна вызначаецца скалярнай функцыяй φ(М), залежнай ад каардынат пераменнага пункта М дадзенай вобласці. Напр., поле т-рунутры дадзенага цела, поле шчыльнасцей. Асн. характарыстыка С.п. — градыент; матэм. апарат вывучэння С.п. — вектарнае злічэнне. С.п. ў фізіцы — поле фізічнае, якое апісваецца скалярнай функцыяй, інварыянтнай адносна павароту восей каардынат. Адрозніваюць уласна С.п. (знак функцыі поля не мяняецца пры прасторавай інверсіі) і псеўдаскалярнае поле (калі знак мяняецца). У квантавай тэорыі поля квантамі С.п. з’яўляюцца часціцы з нулявым спінам.
die Sáche bestéht ~, dass… спра́ва заключа́ецца ў тым, што…
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
барэ́тэр
(англ. barretter)
стабілізатар сілы току, прылада ў выглядзе запоўненага вадародам шклянога балона, унутры якога змешчаны тонкі жалезны дрот, выкарыстоўваецца ў радыёэлектронных прыборах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
усярэ́дзіне, прысл. і прыназ.
1.прысл.Унутры, у цэнтры чаго‑н. Міхась схапіў рагожу і.. стаў вышароўваць бітон усярэдзіне і зверху.Дайліда.Золка за плячыма, ные і ные ўсярэдзіне, як на што нядобрае.Пташнікаў.Смешныя ў .. [Курта] выходзілі пячонікі: зверху вуголле, а ўсярэдзіне цвёрдыя, як камень, — ні ўкусіць, ні ўгрызці.Ракітны.
2.прыназ.зР. Пасярод. З налітымі крывёю вачамі, каровы равуць, грабуць капытамі зямлю... Усярэдзіне статка — на невялікім пятачку — воўк.Бяспалы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
inside4[ˌɪnˈsaɪd]prep.
1. (у прасторавым знач.) у; уну́тры (чаго-н.);
He is inside the house. Ён у хаце.
2. (у часавым знач.) ране́й чым;
The job is unlikely to be finished inside (of) a month. Праца наўрад ці будзе скончана раней чым праз месяц.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)