АРКО́НА
(Arkona),
рэлігійны цэнтр балтыйскіх славян 10—12 ст. на паўн. мысе в-ва Руген (слав. Руяна) у паўд. частцы Балтыйскага м. (Германія). З З была ўмацавана валам вышынёй 10—13 м. Арконай кіраваў вярх. жрэц бога Святавіта. У 1169 дацкі кароль Вальдэмар І разбурыў аркону і вывез яе скарбы ў Данію. Раскопкамі ўскрыты рэшткі квадратнага ў плане храма (20 х 20 м), апісанага сярэдневяковым дацкім аўтарам Саксонам Граматыкам, плошча сходаў, шэраг жытлаў уздоўж вала. Унутры храма выяўлены фундаменты 4 драўляных слупоў свяцілішча і каменны падмурак драўлянай статуі чатырохгадовага бога.
т. 1, с. 479
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)