2. Уласнаручны, звычайна памятны, надпіс ці подпіс.
Узяць а. у вядомага артыста.
|| прым.аўтаграфі́чны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
take the bull by the horns
узя́ць быка́ за ро́гі, пача́ць дзе́йнічаць энэргі́чна, рашу́ча
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
караву́л, ‑а, м.
1. Узброеная варта. [Койфер] выклікаў каравул. Праз хвіліну салдаты абкружылі яго дом.Шамякін.Часам даносяцца з аэрадрома прыглушаныя травой крокі людзей, відаць — змяняецца каравул.Лынькоў.
2. Нясенне варты; абавязкі па ахове чаго‑н. Несці каравул. □ Сходзіць [Мікалай] у каравул, пачысціць аўтамат і цэлыя суткі адпачывае.Алешка.
3.узнач.выкл.Разм. Заклік на дапамогу ў выпадку небяспекі. — Каравул! Палкоўніка ўкралі.Лынькоў.
•••
Узяць на каравулгл.узяць.
Браць (узяць) пад каравулгл. браць.
Хоць каравул крычыгл. крычаць.
[Ад цюрк. караул — варта, дазор.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
О́ЛАМАЎЦКАЯ БІ́ТВА 1241,
бітва, што адбылася 24 чэрв. каля г. Оламаўц (Маравія) паміж чэхамі і мангола-татарамі ў час іх паходу ў Зах. Еўропу. Пасля спусташэння Польшчы і перамогі над польска-ням. войскам каля Лягніцы мангола-татары пад камандаваннем Байдара (пляменнік Батыя) 9.6.1241 накіраваліся ў Багемію. На іх шляху стаяла крэпасць Оламаўц, якую абараняў моцны гарнізон на чале з чэш. ваяводам Яраславам. Узяць крэпасць з ходу не ўдалося. Пакінуўшы для яе аблогі частку сіл, захопнікі пачалі рабаваць краіну. 24 чэрв. Яраслаў вывеў сваё войска з крэпасці, нечакана атакаваў ворага і разграміў яго. О.б. з’явілася першым паражэннем мангола-татараў у Зах. Еўропе, пасля якога Байдар адступіў у Венгрыю на злучэнне з сіламі Батыя.