(фр. perspective, ад лац. perspicere = уважліва разглядаць)
1) від удалячынь з якога-н. месца;
2) спосаб перадачы аб’ёмных прадметаў на плоскасці з улікам уяўных змяненняў іх велічыні, абрысаў, выразнасці ў залежнасці ад ступені аддаленасці ад наглядальніка (законы перспектывы);
3) раздзел начартальнай геаметрыі, які вывучае правілы і спосабы праекцыі прадметаў на плоскасць;
4) перан. планы на будучае (напр. перспектывы развіцця навукі); у перспектыве — у будучым.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
study smb.’s faceува́жліва сачы́ць за вы́разам чыйго́-н. тва́ру
3. рыхтава́цца (да чаго-н.);
study for an exam рыхтава́цца да экза́мену;
study for a bachelor degree in economics рыхтава́цца, каб атрыма́ць ступе́нь бакала́ўра эканамі́чных наву́к
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
prick2[prɪk]v.
1. (with) кало́ць, прако́лваць; пратыка́ць;
Prick holes in the paper with a pin. Пракаліце шпількай дзірачкі ў паперы.
2. (on) укало́ць; укало́цца; адчу́ць боль;
She pricked her finger on the needle. Яна ўкалола палец іголкай.
3. кало́цца; вы́клікаць боль
♦
prick one’s conscience/your conscience pricks you адчува́ць дако́ры сумле́ння;
prick (up) one’s ears
1) наста́віць/натапы́рыць ву́шы (пра жывёл)
2) навастры́ць ву́шы; ува́жліва слу́хаць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
падабе́нства, ‑а, н.
1. Наяўнасць агульных або падобных рыс; падобнасць у чым‑н. Знешняе падабенства. Падабенства біяграфій. Падабенства характараў. □ Ніякага падабенства не было ў гэтым мізэрным, страшэнна худым чалавеку да Элія Бакучава, якім памятаў яго Вісарыён.Самуйлёнак.Тацянка ў кожнай кветцы знаходзіла падабенства з кім-небудзь.Юрэвіч.
2. Нешта падобнае на што‑н., да чаго‑н., з чым‑н. Падабенства да невясёлай усмешкі схавалася ў яго [Сегеня] вусах.Чорны.Зрабіўшы з круглячкоў падабенства бінокля,.. [сувязны] уважліва аглядае ўяўныя пазіцыі ворага.Гарбук.
3. У геаметрыі — падобнасць фігур па форме пры розніцы ў велічыні. Падабенства трохвугольнікаў.
4. Падобнасць па асноўных адзнаках; блізкасць, абумоўленая агульнасцю паходжання. Відавочнае падабенства і несумненная блізкасць беларускай і ўкраінскай моў не ліквідуе.. цяжкасцей паэтычнага перакладу.Палітыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праве́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
1. Упэўніцца, пераканацца ў правільнасці чаго‑н., адпаведнасці чаго‑н. чаму‑н. Праверыць правільнасць рашэння задачы. □ Лясніцкі спыніўся, па маленькаму ручному компасу праверыў напрамак.Шамякін.// Абследаваць з мэтай нагляду. За імі [хлапчукамі] па барознах шэрых Раённы аграном ідзе, Каб глыбіню раллі праверыць, Каб не было агрэхаў дзе.Танк.У поўнач удовін сын выйшаў на мост праверыць, ці стаіць на варце яго таварыш.Якімовіч.// Упэўніцца ў праўдзівасці чаго‑н.; пракантраляваць. Я ўзяў білет, уважліва праверыў яго, потым, не спяшаючыся, пачаў пералічваць рэшту.Анісаў.
2. Падвергнуць выпрабаванню для высвятлення якіх‑н. уласцівасцей, прыгоднасці да чаго‑н. і пад. Усё брыгадзір праверыў: Вароны, трактары, плугі, Ўвесь інвентар рабочы.Танк.Галя праверыла насенне на ўсходжасць.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угле́дзецца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
1.накаго-што, укаго-што і без дап.Уважліва паглядзець, прыгледзецца, стараючыся разгледзець, убачыць што‑н. [Старшына] ўскочыў, яшчэ ўгледзеўся ў далёкі сцямнелы краявід.Быкаў.Хадоська недаверліва ўгледзелася ў Захарыху і паспакайнела — нічога страшнага, жанчына як жанчына.Мележ.Шура ўгледзеўся на дзядзьку, як на нейкі дзіўны прывід.Ставер.[Хлопцы] ўгледзеліся — заяц! Сядзіць сабе і глядзіць на іх, вылупіўшы вочы.Маўр.
2.укаго-што. Не зводзячы вачэй, нерухома глядзець куды‑н., на каго‑, што‑н.; уставіцца, утаропіцца. [Каця] падклала пад галаву рукі і ўгледзелася ў цёмна-сіняе акно.Гаўрылкін.
3.зкім. Абл. Убачыцца, сустрэцца з кім‑н. асабіста. З далёкіх паходаў вярнуўся Крушына. Не стрэўся з дачкою, Не ўгледзеўся з сынам.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
follow
[ˈfɑ:loʊ]
v.
1) ісьці́ за кім-чым, надыхо́дзіць; настава́ць
Night follows day — Ноч настае́ пасьля́ дня
2) ісьці́, хадзіць, е́хаць сьле́дам; трыма́цца
follow this road — трыма́йся гэ́тае даро́гі
follow me! — за мною!
a concert followed the lecture — пасьля́ ле́кцыі быў канцэ́рт
3) гна́цца
4) сачы́ць, право́дзіць (вачы́ма)
5) ува́жліва прыслухо́ўвацца й разуме́ць (сло́вы, прамо́ву)
•
- as follows
- follow out
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)