адно са стараж. карэйскіх плямён, пазней назва адной з трох карэйскіх раннефеад. дзяржаў (К., Пэкчэ, Сіла). Племя К. да пач. 1 ст.н.э. займала тэр. па сярэднім цячэнні р. Амнакан. Сталіца — г. Хвандо (сучасны Цзіань у паўн.-ўсх. Кітаі), з пач. 5 ст. — Пхеньян. Найб. магутнасці дзяржава К. дасягнула ў канцы 4 ст. У 668 яна разгромлена войскамі кіт. дынастыі Тан, якая выступіла ў саюзе з дзярж.Сіла: дынастыя Тан захапіла землі на Пн ад р. Тэданган, а паўд.ч. адышла да Сіла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
змо́га, -і, ДМ змо́зе, ж.
1.Сіла, здольнасць рабіць што-н. (ужыв. толькі ў некаторых выразах).
Наколькі хопіць змогі.
Не мець змогі падняцца з ложка.
2. Стан моцнай стомленасці, поўнага бяссілля.
Па́даць ад змогі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абая́льны, ‑ая, ‑ае.
Поўны абаяння; прывабны, чароўны. Абаяльны вобраз. Абаяльная сіла народнай паэзіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цягаві́тасць, ‑і, ж.
Уласцівасць цягавітага. У Леапольда Гушкі падвоілася стараннасць, цягавітасць, сіла.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Schlágkraftf -, -kräfte
1) сі́ла ўда́ру; уда́рная сі́ла (арміі)
2) сі́ла адда́чы (ружжа)
3) гало́ўнае [раша́ючае] значэ́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КАНДЭ́ЛА (ад лац. candela свечка),
адзінка сілы святла; адна з 7 асн. адзінак Міжнар. сістэмы адзінак (СІ). Абазначаецца кд. К. — сіла святла ў зададзеным напрамку крыніцы, якая вылучае монахраматычнае выпрамяненне частатой 540∙1012Гц, энергет.сіла якога ў гэтым напрамку складае 1/683 Вт/ср.