змо́га, -і, ДМ змо́зе, ж.

1. Сіла, здольнасць рабіць што-н. (ужыв. толькі ў некаторых выразах).

Наколькі хопіць змогі.

Не мець змогі падняцца з ложка.

2. Стан моцнай стомленасці, поўнага бяссілля.

Па́даць ад змогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)