4. (аднавіць, вярнуць) wiederhérstellen аддз.vt, neu scháffen* (вобразі г. д.);
узнаві́цьшто-н.у па́мяці sich (D) vergégenwärtigen, sich (D) etw. ins Gedächtnis zurückrufen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
зако́н, ‑а і ‑у, м.
1.‑а. Абавязковае для ўсіх правіла, устаноўленае вышэйшым органам дзяржаўнай улады, якое мае найвышэйшую юрыдычную сілу. Канстытуцыя — асноўны закон Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Кодэкс законаў аб працы. Рабіць усё па закону.
2.‑у. Наказ, загад, які з’яўляецца неаспрэчным, абавязковым для каго‑н. Загад камандзіра — закон для падначаленых.
3.‑у. Агульнапрынятае правіла грамадскіх паводзін; звычай. Закон гасціннасць Законы сяброўства.
4.звычайнамн. (зако́ны, ‑аў). Асноўныя палажэнні ў якой‑н. справе, абумоўленыя яе сутнасцю. Законы правапісу. Законы вершаскладання.
5.‑у. Пастаянная, аб’ектыўна існуючая сувязь паміж з’явамі, якая выцякае з прыроды саміх рэчаў; заканамернасць. Законы развіцця прыроды. Законы класавай барацьбы.
•••
Закон божы — асноўныя палажэнні хрысціянскай рэлігіі, як прадмет выкладання ў дарэвалюцыйнай школе.
Воўчы закон — пра адносіны ў грамадстве, дзе пануе самавольства дужых.
Закон не пісандлякаго або каму — пра таго, хто ігнаруе агульнапрынятыя правілы, нормы паводзін.
Па-за законам — у становішчы, калі хто‑, што‑н. не ахоўваецца законам, пазбаўлены заступніцтва з боку дзяржаўных органаў.
Сухі закон — забарона ўжываць алкагольныя напіткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
це́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які займае недастатковую плошчу; такі, дзе мала вольнага месца. У гэтай цеснай каморцы змяшчаліся толькі два ложкі для спання і невялічкая печка-ляжанка.Бядуля.//перан. Які гняце, удушлівы, затхлы. Свет стары грудзям быў цесен.Танк.
2. Малы па размеру (пра адзенне, абутак і пад.). Цесныя боты. □ Вядома, каму не люба прыгожа апранацца?! Да твару, да стану. Кожнаму хочацца насіць новае адзенне. Насіць такое, каб яно было па ўласнай мерцы, не цеснае, лёгкае, прыгожае.Грамовіч.
3. Шчыльна размешчаны адзін каля аднаго. Мужыкі цесным кружком садзіліся каля Сцяпана.Колас.Для кожнага ў свеце прыходзіць той дзень, Калі з маладосцю на вернасць рукаюцца, За цесным сталом, дзе вяселле ідзе, Бацькі, і сябры, і сваты сустракаюцца.Прыходзька.
4.перан. Які ахоплівае, уключае ў сябе нямногіх; абмежаваны. Цеснае кола сяброў. □ Збірайцеся дружна сябрынаю цеснай, Спяем пра наркома, таварышы, песню.Глебка.
5.перан. Блізкі, непасрэдна звязаны з кім‑, чым‑н. Цесны кантакт. □ З гэтага дня завязалася наша цеснае сяброўства з Юркам.Васілевіч.Атрад, як частка Баранавіцкага злучэння і частка трохсоттысячнай арміі беларускіх партызан, наладзіў цесную сувязь з Масквой.Брыль.// Ідэйна блізкі, з’яднаны. Будаўніцтва матэрыяльна-тэхнічнай базы камунізма вядзе да яшчэ больш цеснага збліжэння сацыялістычных нацый.«Звязда».
•••
У цесным сэнсе слова — у вузкім, канкрэтным значэнні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
dowód, ~odu
dow|ód
м.
1. довад, доказ; сведчанне;
w ~ód przyjaźni — у доказ сяброўства;
na ~ód wdzięczności — у доказ удзячнасці;
~ód rzeczowy — рэчавы доказ;
~ody pośrednie — ускосныя доказы;
co służy za ~ód — што служыць доказам;
2. дакумент; пасведчанне;
~ód osobisty — пашпарт; пасведчанне асобы;
~ód odbioru — квіток (квітанцыя) аб атрыманні (тавару і да т.п.)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
yoke
[joʊk]1.
n.
1) ярмо́n.
a yoke of oxen — па́ра запрэ́жаных вало́ў
2) каро́мысел -ла m.
The man carried two buckets on a yoke — чалаве́к нёс два вядры́ на каро́мысьле
3) ге́стка f.
4) Figur. по́вязі pl. (сябро́ўства), су́вязі pl. (кро́ўныя)
5) Figur. пу́ты pl., ако́вы pl., ярмо́n.
6) Figur. прыгнёт -у m., няво́ля f.
2.
v.t.
1) надзява́ць ярмо́
2) запрага́ць, упрага́ць
3) спалуча́ць, зьядно́ўваць, зьвя́зваць
to be yoked in marriage — быць спалу́чаным шлю́бам
4) паняво́льваць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
САН-МАРЫ́НА (San Marino), Рэспубліка Сан-Марына (Repubblica di San Marino),
дзяржава ў Еўропе, на Апенінскім п-ве, за 13 км ад Адрыятычнага мора. Абкружана тэр. Італіі. Пл. 60 км². Нас. 26,9 тыс.чал. (2000). Дзярж. мова італьянская. Сталіца — г.Сан-Марына. Падзяляецца на 9 адм. адзінак (замкаў). Нац. свята — гадавіна заснавання рэспублікі (3 вер.).
Дзяржаўны лад. С.-М. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя (Статут) 1600 (са зменамі). Вышэйшы заканад. орган — Вялікі ген. савет (аднапалатны парламент), які складаецца з 60 дэпутатаў (выбіраюцца насельніцтвам па прапарцыянальным прадстаўніцтве на 5 гадоў). Функцыі кіраўніка дзяржавы і выканаўчай улады выконваюць 2 капітаны-рэгенты, якія выбіраюцца Вял.ген. саветам са сваіх членаў на 6 месяцаў.
Прырода. Усю краіну займаюць адгор’і Апенінаўвыш. да 739 м (г. Тытана). Клімат міжземнаморскі. Т-ра паветра ў студз. 4 °C, у ліп. 23 °C. За год выпадае 800—900 мм ападкаў, найб. у зімовы час. Невял. ўчасткі маквісу, дубовыя гаі.
Насельніцтва. Каля 80% складаюць санмарынцы, народ блізкі да італьянцаў. Жывуць таксама італьянцы. Каля 95% вернікаў — католікі. Сярэднегадавы прырост каля 0,6%. Сярэдняя шчыльн. каля 450 чал. на 1 км². Гарадскога насельніцтва больш за 91%. Гарады невялікія, ад 4 тыс. да 1 тыс.ж. Каля 55% насельніцтва занята ў сферы паслуг, каля 43% — у прам-сці, каля 2% — у сельскай гаспадарцы. Значная эміграцыя, каля 20 тыс. санмарынцаў жывуць за мяжой (найб. у Італіі).
Гісторыя. С.-М. — найстаражытнейшая з дзяржаў Еўропы. Яе ўзнікненне паданне адносіць да 301, легендарным заснавальнікам лічыцца хрысціянін каменячос Марына, які ўцёк сюды з Далмацыі ад рэліг. праследаванняў і пазней быў прылічаны да святых. Назва «Рэспубліка С.-М.» сустракаецца ў дакументах з 10 ст. У 11—13 і 15 ст.тэр. рэспублікі павялічылася за кошт суседніх зямель. У 19 ст. С.-М. неаднаразова была прыстанкам для італьян. рэвалюцыянераў — удзельнікаў рысарджымента (карбанарыяў, Дж.Гарыбальдзі і інш.). Пасля ўтварэння адзінай італьян. дзяржавы С.-М. ў 1862 заключыла з Італіяй дагавор пра сяброўства і добрасуседства (узнаўляўся ў 1872, 1897, 1953), паводле якога С.-М. фактычна апынулася пад італьян. пратэктаратам. У 1-й сусв. вайне рэспубліка ўдзельнічала на баку Антанты (выставіла 15 салдат). У 1923 да ўлады ў С.-М. прыйшлі фашысты. У 2-ю сусв. вайну рэспубліка абвясціла нейтралітэт, але ў вер. 1944 акупіравана ням. фашыстамі. У 1945—57 большасць у парламенце належала кааліцыі левых партый на чале з камуністамі і сацыялістамі. Да 1974 краінай кіравалі кааліцыйныя ўрады на чале з Хрысц.-дэмакр. партыяй, потым — кааліцыйны ўрад хрысц. дэмакратаў і сацыялістаў, з 1978 — кааліцыя левых партый, з 1986 — камуністаў і хрысц. дэмакратаў, з 1998 — сацыялістаў і хрысц. дэмакратаў.
У знешняй палітыцы С.-М. прытрымліваецца прынцыпаў нейтралітэту і недалучэння. С.-М. — чл. Савета Еўропы (з 1988) і ААН (з 1992). Асн.паліт. партыі і грамадскія арг-цыі, прадстаўленыя ў парламенце: Хрысц.-дэмакр. партыя, Сацыяліст. партыя, Прагрэсіўна-дэмакр. партыя (з 1990, б. камуністы), Партыя камуніст. пераўтварэння, Нар. саюз дэмакратаў, Дэмакр. рух. Асн. прафсаюзы: сан-марынскія канфедэрацыя працы і дэмакр. канфедэрацыя працоўных.
Гаспадарка. Краіна высокага ўзроўню жыцця. Валавы ўнутр. прадукт у разліку на 1 чал. складае каля 20 тыс.дол. за год. Аснова эканомікі — абслугоўванне замежных турыстаў, дае каля 60% даходу краіны. Штогод С.-М. наведвае да 3,5—4 млн.чал. Турыстаў прываблівае стараж. гісторыя дзяржавы, шматлікія гіст. і арх. помнікі, маляўнічая прырода, узровень абслугоўвання. Значны міжнар. цэнтр банкаўскіх паслуг. Прам-сць прадстаўлена невял. прадпрыемствамі. Электраэнергія імпартуецца з Італіі. На тэр. С.-М. філіялы італьян.маш.-буд. і інш. фірм. Прадпрыемствы электроннай, харч. (малочная і сыраварная, мясная, вінаробчая), тэкст. (шарсцяныя і трыкат. вырабы), металаапр., хім., мэблевай, цэм., гарбарнай, керамічнай, папяровай прам-сці. Здабыча цэм. сыравіны, буд. каменю, серы, вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Саматужны і рамесніцкі выраб сувеніраў, у т. л. з металаў, шкла, маёлікі; ювелірных упрыгожанняў. Важная крыніца даходаў — выпуск паштовых марак і манет для нумізматаў. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца каля 1,2 тыс.га зямлі. Пераважаюць дробныя гаспадаркі да 1 га. Сеюць пшаніцу, кукурузу, агародніну. Вінаградарства і вырошчванне аліўкавых дрэў. Гадоўля буйн. раг. жывёлы, авечак і свіней. Транспарт пераважна аўтамабільны. У С.-М. 220 км аўтадарог. Знешнія сувязі праз італьян. порт Рыміні. Краіна з 1954 у мытным і паштовым саюзе з Італіяй, якая штогод выплачвае С.-М. кампенсацыю за адмову ад даходаў, звязаных з мытнымі пошлінамі, радыё- і тэлецэнтрамі, ігральнымі дамамі і інш. Экспарт; віно, тэкст. вырабы, скуры, мэбля, кераміка, буд. камень; імпарт: спажывецкія і прамысл. тавары, паліва. Гандаль пераважна з Італіяй. Грашовая адзінка — італьян. ліра.
І.Я.Афнагель (прырода, насельніцтва, гаспадарка).
Герб і сцяг Сан-Марына.Да арт.Сан-Марына. Ландшафтная панарама каля падножжа г. Тытана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пачуццё, ‑я́, н.
1. Псіхічныя працэсы перажывання чалавекам сваіх адносін да навакольнага свету. Пісьменніку [П. Пестраку] ўдалося .. намаляваць яркі вобраз маладой жанчыны Аксені, паказаць складаную гаму чалавечых пачуццяў.Гіст. бел. сав. літ.Ад думак і пачуццяў, якія авалодалі ім, Клім ужо не мог спакойна ўседзець на месцы.Шахавец.// Усведамленне, адчуванне чаго‑н. Пачуццё ўласнай годнасці. □ Толькі пачуццё абавязку стрымлівае .. ад жадання бегчы ўслед за сябрамі.Брыль.Я. Колас імкнуўся абудзіць у літаратурнай моладзі пачуццё адказнасці за сваю справу.Адамовіч.
2.чаго або якое. Псіхічны стан або фізічнае адчуванне чалавека. Мікола слухаў, еў грэбліва і ніяк не мог перамагчы ў сабе ўсё ўзрастаючае пачуццё агіды.Брыль.Светлае і невыказна радаснае пачуццё запоўніла душу Віктара.Шчарбатаў.Толю агарнула нейкае няяснае пачуццё смутку і радаснай надзеі.Якімовіч.
3. Знешняе праяўленне душэўнага пад’ёму, усхваляванасці. Спявала [Ядвіся] з такім праўдзівым пачуццём, што рабіла вельмі добрае і прыемнае ўражанне.Колас.Пра свае горкія перажыванні .. [Акіліна] гаворыць вельмі скупа, але ўкладвае ў свае словы вялікае пачуццё: «Не я па зямлі хадзіла, а зямля па мне».Шкраба.
4. Каханне, сімпатыя, прыхільнасць да каго‑н. [Сіўцоў:] — Кахання, Мікола, не бойся. Узвышанае гэта, прыгожае пачуццё.Краўчанка.Я не ведаў, ці мне ў нейкім забыцці, быццам мармуровую багіню, цалаваць яе, ці адвярнуцца ад яе і захаваць у сэрцы маладое, шчырае пачуццё...Бядуля.
•••
Пачуццё локця — пачуццё сяброўства і ўзаемнай падтрымкі.
Пачуццё меры — адчуванне патрэбных межаў у якіх‑н. учынках, дзеяннях.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пера..., прыстаўка.
Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і вытворных ад іх слоў і абазначае: 1) накіраванасць дзеяння, руху з аднаго месца на другое, з аднаго боку на другі, напрыклад: перабегчы, перавярнуць, перайсці, перакласці (са стала на паліцу); 2) накіраванасць руху цераз які‑н. прадмет, перашкоду, напрыклад: перакінуць (цераз сетку), пералезці (цераз плот), пераплыць, пераскочыць; 3) змену накіраванасці дзеяння, перадачу каму‑, чаму‑н., напрыклад: перадаць (у спадчыну), пераспаць; 4) паўтарэнне дзеяння яшчэ раз, нанава, напрыклад: перакрыць, перарабіць, перачытаць, перашыць; 5) празмернасць дзеяння, а таксама давядзенне дзеяння да адмоўнага выніку, напрыклад: пераесці, перапаліць, перасіліць, ператрымаць, перахваліць; 6) перавагу, першынство ў якім‑н. дзеянні, напрыклад: перакрычаць, ператанцаваць, перахітрыць; 7) паслядоўны ахоп дзеяннем усіх або многіх асоб, прадметаў і вычарпальнасць такога дзеяння, напрыклад: пералавіць, перамыць (увесь посуд), перапэцкаць (рукі), перастраляць, перахварэць (усімі дзіцячымі хваробамі); 8) надзел чаго‑н. на часткі, напрыклад: перагарадзіць, перакусіць (нітку), пераламаць; 9) запоўненасць дзеяннем якога‑н. прамежку часу або правядзенне пэўным чынам якога‑н. прамежку часу, напрыклад: перазімаваць, пераначаваць, перачакаць (дождж); 10) пераўтварэнне ў што‑н. іншае, пераход у іншы стан, від і інш., напрыклад: перакласці (на іншую мову), перарасло (сяброўства ў каханне), перамяніць (свой колер), перафразіраваць; 11) спыненне якога‑н. дзеяння, стану, напрыклад: перабалела (сэрца), перабаяцца, перабрадзіць; 12) слабае праяўленне дзеяння або яго кароткачасовасць, напрыклад: перадыхнуць, перакусіць (перад абедам); 13) (з часціцай ‑ся/‑ца) узаемнасць дзеяння, напрыклад: перамігвацца, перапісвацца, перасварыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wíedera (і)зно́ў;
~ und (ímmer) ~ усё зноў і зноў;
hin und ~ ча́сам;
für [um] nichts und ~ nichts ні за што ні пра што;
er wäre mítgegangen, áber auch ~ nicht з аднаго́ бо́ку, ён пайшо́ў бы з усі́мі, а з друго́га бо́ку, магчы́ма, і не;
~ áufnehmen аднаўля́ць (справу, сувязі); (in A) аднаўля́ць сябро́ўства (у партыі і г.д.), прыма́ць наза́д (у арганізацыю);
~ áuftauchen зноў вы́плыць; з’яві́цца зноў;
~ éinfallen* зноў прыхо́дзіць у галаву́;
~ éinsetzen [éinstellen] аднаўля́ць (на пасадзе, у правах);
~ gútmachen выпраўля́ць (віну); кампенсава́ць;
~ hérrichten выпраўля́ць, папраўля́ць;
~ erzählen перака́зваць;
~ erzéugen узнаўля́ць, аднаўля́ць;
~ ságen паўтара́ць; перадава́ць, перака́зваць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
по́ўны, ‑ая, ‑ае; повен, поўна.
1. Напоўнены да самага верху, да самых берагоў. — А ты не бядуй, — уцешыла дзяўчынка Косціка. — У наступны раз я навучу цябе, як зачараваць гарлачык. Тады набярэш поўны.Даніленка.Па дарозе .. [Сцяпана Карпавіча] дагнаў грузавік з поўным кузавам залацістай пшаніцы.Капусцін.// Які змясціў у сабе найбольшую магчымую колькасць каго‑, чаго‑н. Назаўтра ў нас была поўная хата людзей.Дамашэвіч.// Які ўмясціў у сябе многа каго‑, чаго‑н. Шумелі сады, поўныя вясёлых птушак.Якімовіч.Цёпла там і там прастор, Небасхіл там повен зор.Чарот.
2.перан.; чаго, чым. Цалкам ахоплены чым‑н., прасякнуты чым‑н. Гутарка так і лілася, так і сакатала, і гутарка самая прыязная, поўная спачування.Колас.// Які яскрава выяўляе пачуццё, перажыванне (пра вочы, погляд і пад.). Твары дзявочыя, поўныя ласкі, Ўдаль пазіралі, дзе постаць была.Гурло.[Міхасёвы] круглыя цёмныя вочкі былі поўныя ціхіх думак..Колас.
3. Які праяўляецца не часткова, а поўнасцю. Разгром матарызаванай нямецкай часці быў поўны.Чорны.// Нічым не абмежаваны. [Таццяна:] — Ты ж цяпер у сваёй хаце, поўная гаспадыня.Зарэцкі.
4. Які дасягнуў адпаведнай нормы. Поўных васемнаццаць год.// Ва ўсім аб’ёме, увесь. Поўны збор твораў.// Завершаны, даведзены да канца. Не хапала да поўнага баявога выгляду толькі шаблі.Лынькоў.// Вычарпальны. Поўныя звесткі.
5. Які дасягнуў найвышэйшага развіцця, граніцы. Да наступлення поўнай цемры мы прайшлі возера і дабраліся да крутога лясістага берага.Шамякін.// Найвышэйшы, максімальны (пра хуткасць, сілу і пад.). Шафёр ўключыў поўную скорасць.Якімовіч.// Не прыглушаны, на ўсю сілу (пра голас, гук і пад.). І раптам: і свіст і крыкі. Здаецца, сама ноч загалёкала на ўсё поўнае горла.Баранавых.
6. У меру тоўсты, сыты. З гэтага дня завязалася наша цеснае сяброўства з Юркам, а потым і з той поўнай нізенькай жанчынай.Васілевіч./ Пра часткі цела, твару. Шарсцяны світар шчыльна аблягаў поўныя грудзі і круглыя плечы.Мележ.
•••
Поўны месяцгл. месяц.
Поўныя прыметнікігл. прыметнік.
Дыхнуць на поўныя грудзігл. дыхнуць.
На поўным газегл. газ.
На поўны ротгл. рот.
Поўнай жменяйгл. жменя.
Поўнаю мераю (плаціць)гл. мера.
Поўная чашагл. чаша.
Поўны корабгл. кораб.
Пры поўнай амуніцыігл. амуніцыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)