шашлы́к

(цюрк. šišlik)

страва з кавалачкаў мяса (часцей бараніны), нанізаных на металічны стрыжань (шампур) і засмажаных разам з кольцамі цыбулі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

электрамагні́т

(ад электра + магніт)

прыстасаванне з жалезнага стрыжня, абматанага ізаляваным дротам, па якім праходзіць электрычны ток і намагнічвае гэты стрыжань.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шток, ‑а і ‑у, м.

Спец.

1. ‑у. У геалогіі — адна з форм залягання горных парод, часцей масіўна-крышталічных парод, гіпсу, каменнай солі, радзей — рудных выкапняў.

2. ‑а. У тэхніцы — металічны цыліндрычны стрыжань, які злучае поршань рухавіка з паўзуном. Кулямёт быў разбіты ўшчэнт, ссечан кожух, нібы агнём перарэзаны шток. Федасеенка.

[Ням. Stock.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

quill

[kwɪl]

n.

1) птушы́нае пяро́

2) стры́жань пяра́

3) (гусі́нае) пяро́ для піса́ньня; зубачы́стка зь пяра́

4) го́лка во́жыка

5) шпу́лька f., чаўно́к -ака́ m.; верацяно́ n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ніт​1

(польск. nit, ад ням. Niete)

металічны стрыжань з галоўкай на адным канцы і разьбой на другім, на якую накручваецца гайка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тарсі́йны

(ад лац. torsere = вярцець)

звязаны з вярчэннем; т-ая падвеска — падвеска транспартнай машыны, у якой ролю рысоры выконвае скручаны стальны стрыжань.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ІНДУКЦЫ́ЙНАЯ ПЕЧ,

электратэрмічная ўстаноўка для плаўкі металаў і сплаваў індукцыйным нагрэвам. У прам-сці выкарыстоўваюцца пераважна тыгельныя і канальныя печы.

Тыгельная І. п. складаецца з індуктара (саленоіда) і плавільнага тыгля. Сілкуецца эл. токам прамысл. (50 Гц), сярэдняй (да 10 кГц) і высокай (больш як 10 кГц) частаты (гл. Высокачастотная печ). Выкарыстоўваюцца звычайна для плаўкі сталі і чыгуну. Канальныя І. п. маюць стальны асяродак, які праходзіць праз унутр. поласць індуктара. Сілкуюцца токам прамысл. частаты. Прызначаны пераважна для выплаўкі каляровых металаў і сплаваў. Ёмістасць І.п. да некалькіх соцень тон. Вызначаюцца высокай скорасцю нагрэву, чысцінёй атрыманага прадукту, лёгкасцю рэгулявання т-ры, малым угарам металу, магчымасцю вядзення плаўкі ў ахоўным газавым асяроддзі або вакууме (гл. Вакуумная печ).

Індукцыйныя печы: а — канальная са стрыжнем (1 — кальцавы жолаб з расплаўленым металам, 2 — стрыжань-магнітаправод, 3 — абмотка індуктара); б — вакуумная з нахільным тыглем (1 — тыгель, 2 — абмотка, 3 — расплаўлены метал, 4 — уліўніца).

т. 7, с. 236

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАПІ́РУС (лац. papyrus ад грэч. papuros),

пісчы матэрыял, які ў старажытнасці і раннім сярэдневякоўі вырабляўся з травяністай расліны папірусу, а таксама рукапісы на гэтым матэрыяле. Упершыню вынайдзены ў Стараж. Егіпце ў пач. 3-га тыс. да н.э. З сярэдзіны 1-га тыс. да н.э. шырока распаўсюдзіўся ў іншых краінах Міжземнамор’я. Для прыгатавання пісчага матэрыялу стрыжань сцябла расліны разразалі на падоўжныя палосы, шчыльна ўкладвалі на гладкую дошку, склейвалі, клалі пад прэс і высушвалі на сонцы — атрымлівалі доўгую трывалую старонку. Старонкі склейвалі і скручвалі ў скруткі. У Егіпце П. карысталіся да 9 ст. н.э. Дакументы папскай канцылярыі пісаліся на П. яшчэ ў 11 ст., з 8 ст. яго пачала замяняць папера (слова паходзіць ад «П.»), якая пранікла ў Еўропу з Кітая праз Багдад. Захаваліся егіп., грэч., лац., копцкія, арабскія і інш. П. — каштоўная крыніца для вывучэння гасп., культ. і паліт. жыцця Стараж. Егіпта і антычнага свету. Тэксты П. вывучае папіралогія.

Літ.:

Коростовцев М.А. Введение в египетскую филологию. М., 1963. С. 19—27.

Папірус.

т. 12, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

я́кар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Металічны стрыжань з лапамі, які прымацоўваецца да ланцуга і апускаецца на дно для ўтрымання на месцы судна, бакена, плывучага маяка і пад.

Стаяць на якары.

Кінуць я. (стаць на якар). Аддаць я. (апусціць). Выбіраць якары (паднімаць). Зняцца з якара.

Я. ратунку (перан.: апошні сродак ратунку, апошняя надзея).

2. Частка электрычнай машыны, якая ўтрымлівае на сабе абмотку (спец.).

3. Рыбалоўны кручок з трыма зубцамі (разм.).

|| прым. я́карны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пі́шчык 1, мн. л. пі́шчыкі ’адросткі пер’яў пасля лінькі птушак’ (лун., в.-дзв., барыс., Шатал.; лях., івац., клец., ЛА, 1; драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.): ’рагавы стрыжань пяра’ (віц., мядз., маг., чавус., мсцісл., драг., ЛА, 1; мядз., Нар. сл.). Да пішч 2 (гл.). Параўн. таксама чэш. pisk ’зародак пяра, стрыжань пяра’ (Махэк₂, 451), лат. pīkste ’стрыжань пяра’ (Мюленбах-Эндзелін, 24, 230), а таксама Варбат (Этимология–1976, 35–38) і Бязлай (3, 40).

Пі́шчык 2 ’дудачка, якой прывабліваюць птушак’, ’дудачка з зялёнага сцябла жыта ці чароту’, ’трысняговая пласцінка, якая гучыць у муштуку духавых музычных інструментаў’, ’свістулька’, ’свісток’ (ТСБМ, Нас., Дэмб. 1; Нік. Очерки; Гарэц., Касп., Шат., Варл.), ’клавіш у гармоніку’ (Гарэц.; Бяльк.; Юрч. СНС). Да пішчаць, піск, пішчаль (гл.).

Пішчык 3, мн. л. пішчыкі ’кончыкі пальцаў рук ці ног’ (шчуч., Нар. лекс.; слуц., Нар. словатв.; (’на руках’) астрав., Сл. рэг. лекс.; Бір. Дзярж.; Мат. Маг.; чырв., З нар. сл.). Да пішч 2: кончыкі пальцаў асацыююцца з адросткамі (дрэў, раслін).

Пішчык 4 ’слабы чалавек, худы, недарослы, някрэпкі’ (Нас.), у выніку пераносу значэння ’перадсмяротнае хрыпенне’ ў лексемы пішчыкі (гл.) > ’слабы, хворы, кволы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)