камісава́цца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; зак. і незак.
Разм. Вызваліцца (вызваляцца) на медыцынскай камісіі ад ваеннай службы, работы і пад. па стану здароўя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наэлектрызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., каго-што.
1. Зарадзіць электрычнасцю. Наэлектрызаваць сталёвы шар.
2. перан. Давесці да вельмі ўзбуджанага. стану. Наэлектрызаваць гледачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыётэлеметры́я, ‑і, ж.
Навука пра спосабы вывучэння на адлегласці з дапамогай радыёсігналаў стану чалавека, уласцівасцей верхніх слаёў атмасферы, касмічнай прасторы і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АГРЭГА́ТНЫЯ СТА́НЫ РЭ́ЧЫВА,
якасна розныя станы аднаго і таго ж рэчыва, якія адрозніваюцца характарам цеплавога руху часціц (атамаў, малекул). Адрозніваюць 3 агрэгатныя станы рэчыва: газ, вадкасць, цвёрдае цела (чацвёртым агрэгатным станам рэчыва часта наз. плазму). Рэчыва ў любым агрэгатным стане існуе пры пэўных умовах (т-ра, ціск), змены якіх вядуць да скачкападобнага пераходу з аднаго стану ў другі. Такая змена агрэгатнага стану рэчыва наз. фазавым пераходам першага роду.
т. 1, с. 87
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМПО́ЎКА ў лазернай фізіцы,
працэс стварэння нераўнаважнага стану рэчыва пад уплывам знешніх уздзеянняў (магн. поля, эл. разраду, рэзкага ахаладжэння папярэдне нагрэтага газу і інш.). Можа перавесці рэчыва са стану тэрмадынамічнай раўнавагі ў актыўны стан (гл. Актыўнае асяроддзе), пры якім яно набывае здольнасць узмацняць і генерыраваць эл.-магн. хвалі (гл. Лазер). Тэрмін «П.» выкарыстоўваецца таксама ў радыётэхніцы і оптыцы пры апісанні працэсаў уздзеяння на актыўныя элементы параметрычных сістэм (гл. Параметрычныя ваганні).
т. 12, с. 36
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Відана ’бачана’ (Шат., КТС), ві́дано ’тс’ (Сцяшк. МГ) — дзеепрым. залежнага стану, запазычаны з рус. мовы, звычайна ў словазлучэнні дзе ж гэта відана, каб…
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
атлу́млены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад атлуміць.
2. у знач. прым. Даведзены крыкам, шумам, мітуснёю да адурэння, выбіты з нармальнага стану.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накалі́ць, ‑калю, ‑каліш, ‑каліць; зак., каго-што.
1. Тое, што і напаліць (у 2 знач.).
2. перан. Разм. Давесці да напружанага, узбуджанага стану.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наню́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Уволю, многа панюхаць. Нанюхацца тытуню. // Многа панюхаўшы, дайсці да стану хваравітасці або ап’янення. Нанюхацца эфіру. Нанюхацца опіуму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паралізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Давесці (даводзіць) да стану паралічу.
У яго паралізавала руку.
2. перан. Пазбавіць (пазбаўляць) здольнасці або магчымасці дзейнічаць.
Страх паралізаваў сілы.
Разбурэнні паралізавалі дзейнасць чыгункі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)