Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
тэа́тр, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Род мастацтва, у якім жыццё адлюстроўваецца праз драматычнае дзеянне на сцэне.
Музычны т.
Захапляцца тэатрам.
2. Установа, якая мае пэўны склад артыстаў і ставіць спектаклі, а таксама памяшканне, дзе на сцэне паказваюцца драматычныя творы.
Калектыў тэатра.
Працаваць у тэатры.
3.перан. Месца, дзе разгортваюцца, адбываюцца якія-н. значныя падзеі.
Т. ваенных дзеянняў.
4. Сукупнасць драматычных твораў якога-н. пісьменніка або літаратурнай школы.
Т.
Шэкспіра.
○
Акадэмічны тэатр — ганаровая назва, якая прысвойваецца ўзорным дзяржаўным тэатрам.
|| прым.тэатра́льны, -ая, -ае (у 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БЕЖА́Р (Béjart; сапр.Бержэ; Berger) Марыс
(н. 1.1.1927, Марсель),
французскі артыст балета, балетмайстар, рэжысёр, педагог. Як класічны танцоўшчык дэбютаваў у 1944 у Марсельскай оперы. З 1949 працаваў у розных трупах Францыі і Бельгіі. З 1957 узначальваў «Балетны тэатр Парыжа», з 1960 кіраўнік трупы «Балет XX стагоддзя» (Брусель), у 1987—92 заснавальнік і кіраўнік трупы «Балет Бежара ў Лазане». Ставіць сюжэтныя і бессюжэтныя сімф. балеты і сінт. спектаклі з выкарыстаннем розных відаў сцэн. мастацтва. Прынцыпова новае вырашэнне рытмічных і прасторава-часавых задач, элементы драм. ігры абумоўліваюць іх дзейснасць і дынамічнасць. Сярод пастановак: «Сімфонія для аднаго чалавека» (у гал. партыі — Бежар) П.Шэфера і П.Анры, «Вясна свяшчэнная» і «Пятрушка» І.Стравінскага, «Балеро» М.Равеля, «9-я сімфонія» на музыку Л.Бетховена, «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева, «Ніжынскі, клоун божы» на музыку П.Чайкоўскага і Анры. Прэміі Тэатра нацый (1960, 1962), фестывалю танца (Парыж, 1965) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вяха́, ‑і; мн. вехі, вех; ж.
1. Шост, тычка, звычайна з пучком травы або галінак на канцы для абазначэння мяжы, напрамку, руху. Ставіць вехі. □ Міна Міхайлавіч.. паказаў рукою наперад.., дзе вехі на бярозавых жардзінах абазначалі рэчышча канала.Краўчанка.
2.перан. Асноўны, важны этап у развіцці чаго‑н. Асноўныя вехі творчасці пісьменніка. Гістарычных вехі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак.
1. Удзельнічаць у галасаванні; падаваць голас за каго‑, што‑н. (у час выбараў, пры вырашэнні якога‑н. пытання). Галасаваць за праект пастановы.
2.каго-што. Ставіцьна галасаванне; выбіраць, рашаць шляхам галасавання. Галасаваць рэзалюцыю. Галасаваць кожнага кандыдата асобна.
3.Разм. Спыняць машыну ўзняццем рукі. Галасаваць на дарозе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкупны́, ‑ая, ‑ое.
1.Гіст. Які мае адносіны да водкупу. Адкупныя грошы.
2.узнач.наз.адкупно́е, ‑ога, н.Разм. Тое што і барыш (у 1 знач.). — Значыцца, павінен адкупное ставіць? — Сачыўка пераводзіў усё на жарт, але Антон заўважыў, што той пачынае злаваць.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Наста́ўнік ’выкладчык’ (Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ’настаўнік; натхніцель’ (ТСБМ); яшчэ ў 20‑я гады ўжывалася ў літаратурнай мове побач з русізмам вучы́цель, вучы́целька. Відаць, семантычны наватвор на базе народнага наста́віць ’навучыць’, першапачаткова з наставіць на пуць, параўн. наставіць пуць ’абраць жыццёвы шлях’ (Сл. ПЗБ), настаўля́ць ’павучаць’ (там жа), або праз рус. (ц.-слав.) са ст.-слав.наставьникъ ’кіраўнік, майстар, правадыр’, што атрымала больш вузкае значэнне ’духоўны настаўнік, натхніцель’; параўн. наста́ва ’наглядчык, наглядальнік’ (Сл. ПЗБ). Да ста́віць, стаўля́ць (гл.).
Настаўні́к, настаўні́ч ’талакнянка’ (пух., Жыв. сл.). Таго ж паходжання, што і настаноўнік (гл.); да ставіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КРУТАГО́РСКАЯ БІ́ТВА 13 ст., Койданаўская бітва, бітва паміж войскамі ВКЛ і татарамі каля Крутагор’я (Койданава, цяпер г. Дзяржынск Мінскай вобл.). Ў саюзе з татарамі выступалі галіцкія князі Даніла і Васілька Раманавічы. Татары і іх саюзнікі былі разбіты. Розныя гісторыкі храналагічна адносяць бітву да 1241, 1249, 1272 і 1276. Паводле падання, тат. войскамі камандаваў хан Койдан (Кайдан), які тут быў забіты і пахаваны, а таму Крутагор’е перайменавана ў Койданава. Аднак шэраг летапісаў не ўпамінае імя Койдана, іншыя сведчаць, што ў гэтыя часы адбыўся паход на Навагрудак, арганізаваны ханам Заволжскай арды Балаклаем (Булаклай) супраць вял.кн.ВКЛ Скірмунта. Іпацьеўскі, Супральскі, Нікіфараўскі і Слуцкі летапісы (16 ст.) упамінаюць імя Койдана, але не звязваюць яго з бітвай пад Крутагор’ем. Позні час напісання гіст. крыніц (праз 2—3 ст. пасля падзеі), упамінанне ў іх міфічных асоб, шмат супярэчнасцей даюць падставу некат. гісторыкам ставіць пад сумненне верагоднасць К.б.
Разм. Тое, што і ставіць (у 1–4, 8, 9, 12 і 14 знач.). [Жанчына] то сілком саджала малога на калені, то станавіла яго на ногі і бязлітасна выцірала яму носік.Пестрак.[Даніла:] — А я ўжо, мабыць, з год не бачыў нашых старшыняў. Без нас становяць, без нас здымаюць.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)