Трымаць некаторы час. [Птушка] адшчыпнула адну [шышку], патрымала ў дзюбе і скінула чамусьці на зямлю.Ляўданскі.Андрэй сунуў рукі ў вядро з нафтаю, патрымаў іх там крыху, потым пачаў выціраць пакуллем.Васілёнак.Цяпер, пасля спрэчкі, у галаву прыходзілі самыя важкія, самыя патрэбныя довады. Баталаў падумаў, што іх варта пакуль патрымаць у тайне.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адыгра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Іграючы, вярнуць прайгранае; тое, што і адыграць (у 1 знач.). Хто прайграў, таму хацелася адыграцца і яшчэ зарабіць.Колас.
2.перан.Разм. Умела выйсці з няёмкага становішча, не астацца ў даўгу, спагнаць. [Іваніцкі] уступіў у спрэчку, думаючы адыграцца тут, пасля спрэчкі з Ігнасём.Мурашка.// Спагнаць злосць на кім‑н. [Роб:] — Вы хацелі адыграцца на нас — але не ўдалося!Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыяле́ктыка, -і, ДМ -тыцы, ж.
1. Філасофскае вучэнне аб усеагульных законах руху і развіцця прыроды, чалавечага грамадства і мыслення; навуковы метад пазнання з’яў прыроды і грамадства шляхам ускрыцця ўнутраных супярэчнасцей і барацьбы процілегласцей, якія прыводзяць да скачкападобнага пераходу з адной якасці ў другую.
Матэрыялістычная д.
2. Сам працэс такога руху і развіцця.
Д. падзей.
Д. гісторыі.
3. Майстэрства весці спрэчкі, прымяняць лагічныя довады (уст.).
|| прым.дыялекты́чны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Д. матэрыялізм.
Д. метад.
|| наз.дыялекты́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МАХТУМКУЛІ́ (каля 1733, с. Хаджыгаўшан Балканскай вобл., Туркменістан — 1780-я г.),
туркменскі паэт-мысліцель; пачынальнік туркм. л-ры. Сын Д.Азадзі. Вучыўся ў медрэсэ Шыргазі (г. Хіва). Шмат падарожнічаў, вывучаў л-ру, фальклор Сярэдняй Азіі, Азербайджана, Ірана. Захавалася больш за 10 тыс. вершаваных радкоў (вершы, паэмы, оды, элегіі; упершыню апублікаваны ў 1842). У вершах, ліра-эпічных паэмах сац.-філас. зместу асуджаў міжплемянныя спрэчкі і варожасць, выказваў пратэст супраць феад. ўціску, заклікаў да яднання ў змаганні за незалежнасць. Пісаў творы інтымнай тэматыкі. У сатыр. вершах высмейваў людскія заганы. Многія яго творы адметныя рэліг. настроем. Замяніў араба-перс. метрыку (аруз) нар. сілабічнай сістэмай, наблізіў мову паэзіі да народнай і фальклору. На бел. мову творы М. пераклалі Р.Баравікова, Р.Барадулін, А.Вольскі, В.Жуковіч, Х.Жычка, А.Звонак, У.Караткевіч, А.Клышка, В.Коўтун, А.Лойка, П.Макаль, У.Паўлаў, П.Прыходзька, М.Танк, У.Шахавец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́СНІЦТВА,
сістэма размеркавання службовых пасад («месцаў», адсюль назва) у Рас. дзяржаве з 14—15 ст. пры назначэнні на ваен., адм. і прыдворную службу з улікам паходжання, службовага становішча продкаў чалавека і яго асабістых заслуг. Перавага аддавалася прадстаўнікам больш старадаўніх і засл. родаў. Складаныя адносіны ўнутры знатных родаў і недакладнасць генеалагічных звестак выклікалі спрэчкі, якія вырашалі цар і баярская дума. У сярэдзіне 16 ст. М. з асяроддзя баяр і нашчадкаў удзельных князёў пашырылася на дваран, а ў 17 ст. нават на вярхі купецтва і гараджан. Прынцып М. часта закрываў шлях да заняцця значных вайск. і дзярж. пасад здольным, але недастаткова радавітым людзям, што супярэчыла рэальным інтарэсам дзяржавы. Развіццё ў 17 ст. ў Расіі абсалютызму, які прадугледжваў стварэнне строга падначаленага цэнтр. ўладзе бюракратычнага апарату, таксама вяло да выцяснення М., якое афіцыйна скасавана земскім саборам 1682. У сучасным значэнні М. — прытрымліванне вузкамясц. інтарэсаў, якое прычыняе шкоду агульнай справе.
Літ.:
Шмидт С.О. Местничество и абсолютизм // Абсолютизм в России (XVII—XVIII вв.). М. 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
defiance
[dɪˈfаɪəns]
n.
1) я́ўны супраці́ў (аўтарытэ́ту), непадпара́дкаваньне n., непаслухмя́насьць f.
in defiance of — без ува́гі на каго́-што, насу́перак каму́-чаму́
2) вы́клік -у m. (да бо́ю, спрэ́чкі)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
разгне́ваны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад разгневаць.
2.узнач.прым. Які знаходзіцца ў стане гневу. Міколка з дзедам, не кідаючыся дужа ў спрэчкі, адразу ж падаліся вон з вагона, далей ад разгневанай маці.Лынькоў.// Які выяўляе гнеў. — Забойцы, ірады, што вы робіце! — крычала разгневаным голасам старая маці.Дамашэвіч.[Язэп] бачыў злосныя, разгневаныя вочы жанчын і разумеў, што ніякая сіла не можа ўжо спыніць іх.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разнаста́йнасць, ‑і, ж.
Наяўнасць мноства непадобных элементаў у чым‑н.; адсутнасць аднастайнасці. Панна Марына, без спрэчкі, мела перавагу над Ядвісяю ў харастве, але разам з гэтым уступала Ядвісі ў разнастайнасці праяўленняў жыцця.Колас.Прыгожыя карціны роднага беларускага пейзажу мільгалі адна за адной, песцячы погляд мяккасцю і разнастайнасцю фарбаў.Васілевіч.Метад сацыялістычнага рэалізму мае на ўвазе шматграннасць мастацтва, разнастайнасць стыляў, творчых манер і кірункаў.Конан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)