планеры́ст, а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Спартсмен, які займаецца планерызмам.
|| ж. планеры́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. планеры́сцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дваябо́рац, ‑рца, м.
Спартсмен, які займаецца дваяборствам (лыжныя гонкі і скачкі на лыжах з трампліна).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фінішо́р, ‑а, м.
Спартсмен (лыжнік, веласіпедыст і інш.), які асабліва хутка праходзіць канечны адрэзак шляху.
[Англ. finish — заканчэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штангі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Спартсмен, які займаецца фізічнымі практыкаваннямі са штангай (у 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэльтапланеры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Спартсмен, які лятае на дэльтаплане.
|| ж. дэльтапланеры́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. дэльтапланеры́сцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
футбалі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Спартсмен, які гуляе ў футбол.
|| ж. футбалі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. футбалі́сцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хакеі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Спартсмен, які гуляе ў хакей.
|| ж. хакеі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. хакеі́сцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БІ́МАН ((Beamon) Роберт) (н. 29.8.1946, Нью-Йорк),
амерыканскі спартсмен (лёгкая атлетыка). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1968 у скачках у даўжыню. Сусв. рэкорд (8,90 м), які ўстанавіў Біман на гэтым турніры, трымаўся 23 гады і лічыцца адным з найвышэйшых дасягненняў у гісторыі лёгкай атлетыкі. Лепшы спартсмен свету 1968.
т. 3, с. 153
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бягу́н, бегуна́, мн. бегуны́, бегуно́ў, м.
Той, хто хутка бегае; спартсмен, які займаецца бегам (у 1 знач.).
Б. на кароткія дыстанцыі.
|| ж. бягу́ння, -і, мн. -і, -яў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
акраба́т, -а, М -ба́це, мн. -ы, -аў, м.
Спартсмен, які займаецца акрабатыкай; цыркавы гімнаст.
|| ж. акраба́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. акраба́цкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)