Вярблюд, імкнучыся набыць рогі, страціў нават вушы.
Верблюд, стремясь приобрести рога, утратил даже уши.
бел. Хто многа жадае, той нічога не мае. Не ганіся за вялікім, бо і малое згубіш.
рус. Много желать, добра не видать. За большим погонишься, малое потеряешь. Погнался за ломтём, без крохи остался. Лишнего пожелаешь, и последнее потеряешь.
фр. A vouloir trop on obtient peu (Желаешь много ‒ получишь мало).
англ. Leave well alone (Оставь добро в покое).
нем. Wer alles will gewinnen, dem alles wird zerrinnen (Кто хочет всё получить, у того всё исчезнет).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
раскі́дзісты, ‑ая, ‑ае.
1. Шырока раскінуты ў бакі. Сядзібу .. [Казачэнкі] аздабляе старая бяроза з раскідзістым, як шацёр, голлем.Навуменка.Грозна схіліўшы свае раскідзістыя рогі, .. [алень] з сілай ударыў імі аб зямлю і кінуўся да ворагаў.В. Вольскі.// З шырока раскінутымі галінамі (пра дрэва, куст). Цьмяна чарнелі паблізу абрысы дрэў, высокіх, вастраверхіх, і нізкіх, раскідзістых, якія ціха, але неспакойна шумелі.Мележ.
2. Раскінуты, размешчаны на вялікай прасторы. Мястэчка відаць адсюль як на далоні, — вялікае, раскідзістае, яно цягнецца праз усю раўніну ад лесу да лесу.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рознагало́ссе, ‑я, н.
1. Бязладныя галасы, гукі. Каровы .. вадзілі дзікавата галовамі, настаўлялі рогі, слалі на людское рознагалоссе тужлівае рыканне.Мележ.Дарога была пустэльная і ціхая, затое лес поўніўся птушыным рознагалоссем.Хадкевіч.
2. Супярэчлівасць, няўзгодненасць (слоў, думак і пад.). Рознагалоссе ў паказаннях сведак.
3. Адсутнасць згоды, адзінства ў поглядах, думках, інтарэсах. Усе прытрымліваліся адзінай думкі: фашыста біць нягледзячы ні на снягі, ні на марозы. Былі некаторыя рознагалоссі аб спосабах зімовага размяшчэння.Лынькоў.Былі ў Патапавіча рознагалоссі з Маханьком і ў іншых пытаннях.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наста́віць
1. (in gróßer Ménge) áufstellen vt, hínstellen vt;
2. (нацэліць) ríchten vt, éinstellen vt;
наста́віць каўне́р den Krágen hóchschlagen*аддз.;
◊
наста́віць (наве́сці) на ро́зумj-n auf die réchte Bahn führen;
наста́віць ро́гікаму-н.j-m Hörner áufsetzen, j-n zum Háhnrei máchen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
быкм. Stier m -(e)s, -e, Búlle m -n, -n;
племянны́ бык Zúchtstier m, Zúchtbulle m;
◊
ён упа́рты як бык er ist stur [hálsstarrig] wie ein Ésel;
узяць быка́ за ро́гі den Stier bei [an] den Hörnern fássen [pácken];
ён здаро́вы як бык er strotzt vor Gesúndheit
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
1. Сагнуць, уціснуць унутр чаго‑н., зрабіць паглыбленне ў чым‑н. Кнігі ўвагнулі паліцу. Шафа ўвагнула падлогу. □ Дзядзька пачаў збіраць кусочкі разбуранага гнязда. Пасля ўзяў сетку, увагнуў яе і стаў старанна складваць кусочак да кусочка ластаўчыну хатку.С. Александровіч.
2. Апусціць уніз, нагнуць, схіліць (плечы, шыю і пад.). Да .. [Петрыка] ідзе .. Падласка, рогі паставіла і галаву ўвагнула, убароць хоча.Крапіва.[Мікола] увагнуў плечы і ўпаў на тратуар.Якімовіч.
3. З цяжкасцю сагнуць. Дрот такі тоўсты, што ледзь увагнуў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Тое, што засцерагае ад чаго‑н. — Прызнацца, дагэтуль я крыху баяўся, што хто-небудзь прачытае мой дзённік. Праўда, ад гэтага засцерагалі неразборлівы почырк і беларуская, мова, якую ведаў адзін Чарняк. Але засцярога гэта не такая ўжо надзейная.Шамякін.
3. Мера, якая прымаецца для аховы, засцеражэння ад чаго‑н.; надзвычай асцярожныя адносіны да чаго‑н. Да войтавых вушэй даходзяць чуткі: па лясах бадзяюцца цёмныя людзі, змаўляюцца.. і на нешта наважваюцца. Засцярога тут не пашкодзіць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раз’ю́шаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад раз’юшыць.
2.узнач.прым. Які ашалеў ад злосці, раз’ятраны, разлютаваны. Раз’юшаны звер. □ Злы, раз’юшаны, са сцятымі зубамі, з ссунутымі брывамі пераступіў .. [войт] парог свае хаты.Колас.Раз’юшаная, ашалелая ад рэўнасці жанчына стукае з усяе сілы ў дзверы.«Полымя».Раз’юшаны .. бугай .. прыпёр хлопчыка да дуба, узняў высока на рогі і кінуў вобзем.Краўчанка.// Які адлюстроўвае крайняе ўзбуджэнне, шаленства. Прычыніўшы за сабою дзверы, .. [Понтус] шукаў раз’юшанымі вачыма жонкі.Карпаў.//перан. Шалёны, неўтаймаваны. Як толькі мы выйшлі за браму, раз’юшаны вецер наляцеў на нас, закідваючы калючай снежнай трухой.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Leve fit, quod bene fertur, onus (Ovidius)
Цяжар, які ўмела носяць, робіцца лёгкім.
Тяжесть, которую умело носят, становится лёгкой.
бел. Свая сярмяжка не цяжка. Валу свае рогі няцяжка насіць. Свой дым вочы не есць.
рус. Своя ноша не тянет. Груз становится лёгким, когда несёшь его с покорностью. В своей сермяжке никому не тяжко. На себя работа ‒ не барщина. Своя ноша не тяжела. Свой дым глаз не ест.
фр. Le fardeau qu’on aime n’est point pésant (Ноша, которую любишь, совсем не тяжела).
англ. A load that is cheerfully born becomes light (Приятный груз становится лёгким).
нем. Eigen was wie gut ist das (Своё всегда хорошо).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Astm -(e)s, Äste
1) галі́н(к)а, сук; сучо́к
2) plпаляўн.ро́гі але́ня
2) разм. горб;
◊
den ~ ábsägen, auf dem man sitz падрэ́заць сук, на які́м сядзі́ш
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)